Жанр:
«Плакун-трава»
0
667
Описание
Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
9 страница из 28
читать на одной стр.
читать на одной стр.
Штодзень дзіця ў кватэры цеснай крычыла, плакала, жыло —А птушаня спрабуе песню, і ўжо выпроствае крыло.Дзіця не хутка пройдзе сцежкай, не зроблен нават першы крок —Але ж з’явілася засмешка, асэнсавана бычыць зрок.А ў небе плавалі аблокі. Змянілі ветразь караблі.І ў восень, выраем, далёка ляцелі птушкі ад зямлі.Ад той, што іх узгадавала і крылы дужыя дала,І рэжуць птушкі неба хвалі узмахам лёгкага крыла.Дзіця палежвае ў калысцы — на дзіва кволая радня —І адлятае ў свет не блізкі з крылатай зграяй птушаня.Яно ляжыць, шточасу плача, і нат не думае аб тым,Што свет шырэй за кут дзіцячы кватэры ў доме гарадскім.І пройдзе дзесяць год, і дваццаць — заглушыць вішню пустацвет —Тады дзіця пачне бадзяцца, каб паглядзець на белы свет.ТУРАЎСКАЯ БАЛАДАГвораць кахання раней не было і ўпаміне,Мы будзем спрачацца, бо гэта няпраўды сіло.Спрадвеку каханне было і да веку не мінеНі Тураў, ні Кіеў, ні нават з трох хатак сяло.Каханне жыве там, дзе ёсць разнаполыя людзі:Мыжчына жанчыну апоўначы ўбачыў і вось —Пачуццем заб’юцца іх сэрцы ў знямозе і будуцьДа зоркі стаяць.А гэта ўжо значыць: каханне між іх пачалосьЦокаюць капыты —Падымаюць пыл.За гады забытыДаўняй казкі быль.Цяжка божым чадам:Шмат на свеце зла!Повесці пачатакРаскажу пасля.Ад Кіева да ТураваПа сцежачцы крутой,Ляці, як птушка з выраю,Ратуй, мой конь, ратуй!Скача, скача, скачаКняжацкі слуга.Скача, скача, скача —Смага на губах.Песняй не раскажашПра сваю любоў.Дзе другія княжаць —Там ліецца кроў.Паланянкі косы,Як лясны пажар.Не глядзі, што босы —Ёсць лязо нажа.Ад Кіева да ТураваПа сцежачцы крутой,Ляці, як птушка з выраю,Ратуй, мой конь, ратуй!Маё сэрца — церам,А душа — смала.Я табе паверыў,Ты мне — не змагла.Погляд, як запалка,Пекла не мінуць!Што ж ты, паланянка,Завяла ў ману?Скача, скача, скачаКняжацкі слуга.Скача, скача, скача —Смага на губах.Як звычайна простаСэрца падпаліць.Калі ты дарослыІ табе баліць.Эх, пайшла гулянка —Карамыслам дым,Што ж ты, паланянка,Так даступна ўсім?Ад Кіева да ТураваПа сцежачцы крутой,Ляці, як птушка з выраю,Ратуй, мой конь, ратуй!Косы паланянкі,Як лясны пажар.Скончылі гулянкуНа лязу нажа.Паланянка ўпалаПасярод звяроў,А за шклом бакала:Ці віно, ці кроў?Скача, скача, скачаКняжацкі слуга.Скача, скача, скача —Смага на губах.Не скажыце — трэбаБолей пра любоў.Водгукі па небеЧуем зноў і зноў…Адляцяць на поўдзеньКлінам жаўрукі —Гэту песню ўспомню,А прыпеў такі:Ад Кіева да ТураваХваробы ў свеце ўсімТакія вось, мікстурамі,Лечацца зусім.Скача, скача, скачаВечнасці слуга.Скача, скача, скача —
РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ
Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства
Комментарии к книге «Плакун-трава», Анатоль Кудласевіч
Всего 0 комментариев