Жанр:
«Плакун-трава»
0
667
Описание
Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
11 страница из 28
читать на одной стр.
читать на одной стр.
Малады ды хіжы, чуйны да крыві.Гэткую навалу не здалець, не згораць,Перш чым сохне дрэва — гінуць карані.Ад чаго ты, сонца, на заход чырвона,Як скразная рана ў маладых грудзях?Адчаго вам, хлопцы, не сядзіцца дома?Носіць вас па свеце, па чужых краях.Падары мне доню, любая мая,Пакахай сягоння, покуль цішыня,Падары мне доню, — сына не хачу,Нарадзі дзяўчыну — мужыкі к вайне.Гэй, браткі славяне, што не раздзяліць нам?Рызы ці сутаны, жонку ці каня —Вяне дрэва, вяне пад адной малітвай,Пад адзіным Богам спрэс ідзе вайна.БАЛАДА ПРА СВАЙГО КАНЯЯк паіў Іван каня – горка плакаў.Як у стойла заганяў – горка плакаў:“Мне вясці цябе, гняды, заўтра ранаДа калгаснай грамады на загану”.Піў гарэлчку Іван – слёзы ў горле,Ён крывёю запіваў, горам горкім“Як пражыці без каня, і без хлеба?Бальшавіцкага ярма мне не трэба!”.“Адвядзіі, Іван, каня да калгасу!” –Загадае старшыня – няма спасу.Замест хлеба – лебяда, горыч-зелле,І гуляе галыцьба шум-вяселле…Закапаў каня іван – горка плакаў.Крыж на ўзгорку майстраваў – горка плакаў:“Акалеў ты без пары, коню, косю…Закрывавілі сляды ў ранніх росах.СКАЗ ПРА ТРЫ КУЛІЯк ляталі кулі ў роднай старане,Нібы пчолы з вулляў у спякотны дзень.За жыццё кусалі хлопцаў маладых.Бандаю празвалі тых людзей лясных.Стрэл за стрэлам хлопне – сэрца забаліць:Ці заспелі хлопцы голавы схіліць?Плакала матуля: Божа беражы!Вылятаюць кулі – трэба ж дзецям жыць!Жыці-пажываці на сваёй зямлі,Толькі чыста ў хаце злыдні падмялі.Гой, забралі коней – сіратой сяло,Закілзалі волю – сківіцы звяло.Доля, як палонны, з торбаю брыдзеПа чужынскім полі, то было ж свае…І лятаюць кулі, свішчуць на мяжы –Галдасіць матулі, покуль дзецям жыць.Ці ж яны бандыты? – наша плоць і кроў!Не сцярпелі крыўды – з пекла грымнуў гром,І чырвоны д”ябал пахіснуў законыВекавечнай праўды – сеў тырна на троне.Дзеці ўсе па лесе праўду ратаваць!Дзесьці на Палессі – плачам не згукаць.На руццэ пяць пальцаў, а сыночкаў – тры!Сабірайся, бацька, дзетак забяры!Гостраць востры шаблі на тваіх сыноў,Памаліся, бацька. Хай ідуць дамоў.Колькі ў свеце праўды – рэшата вады!Ты стары забораў бы, далей ад бяды.Вылецела куля з дула ў галаву –Большага хіснула… Засталіся ўдвух,Засталося двое, нібы сінь вачэй, --Не счакаць спакою матчыных начэй.Вось другая куля… І сярэдні ўпаў,Крывяной кашуляй муражок прымяў.Нікуды не дзецца ад праклятай трэццяйЗахлынецца сэрца меншага сынка.Нікуды не дзецца ад праклятай трэццяйЗахлынецца сэрца Сына-адзінца.Як ляталі кулі ў роднай старане.Хлопчыкі паснулі ў беспрабудным сне.
РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ
Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства
Комментарии к книге «Плакун-трава», Анатоль Кудласевіч
Всего 0 комментариев