«Рэшта»

929

Описание

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г. У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі. Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988). На беларускую мову перакладае творы нямецкіх і польскіх паэтаў. У яго перакладзе выйшлі кнігі І.Р.Бехера «Вяртанне да сябе» (1988), Р.Крафта...



1 страница из 9
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Рэшта (fb2) - Рэшта 80K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Уладзімір Папковіч Ўладзімір ПапковічРэшта Вершы ПытанніНе пытайся, чаму я такі,не шукай, дзе прычыныды фактары...Пераблыталіся вякіу душы маёйі ў характары.Не пытайся, хто я такі,і адкуль такая парода...Не высокага роду я...І бацькімаевыйшлі,як кажуць,з народа.Не пытайся, а як я, таківыжываюі што адчуваю...Сілу Боскай магутнай рукізведаў яі сябе не хаваю.НадзеяСяргею МакарэвічуУ працы, у сяброўстве, у каханніне абыходзіцца зазвычай без тугі.Шчаслівы быў...і вось расчараванні...Усё сплялосяу клубок тугі.Ты волю страціў,ты не бачыш выйсця,і на падмогу аніхто не йдзе.Ты ўжо забыў,што дужы быў калісьціі мог супроцьстаяць любой бядзе.Цябе пужаюць змрочныя падзеі,і страх жыве,стаіўшыся ў грудзях.Каб не іскрынка кволае надзеі,хто вывеў бы цябена светлы шлях…Не стрымацьЯк хутка, нястрымна бяжыцьмалое дзіця за вароты!Упала,крыху паляжыць,зноў рынеццаў цемру і слоту.Кроў на каленях, лакцях...Пусціце ж яго, панове...Надзеяй завецца дзіця,імкнецца яно да Любові.Мара жанчыныЯ ведаю, як гэта ўсё бывае –Не першы дзень жыву на белым свеце, –як дождж ліе, і вецер завывае,як плачуць горка без нагляду дзеці.Зімовы шэры сум і краскі маяу хаасе і ў мітусні праходзяць.І гэта шчасце?Не прымаю.Святла не бачу.Сцены сум наводзяць.Мне выбрацца б на волю, у абшары,Каб вецер лёгка валасы кудлаціў,адчуць на целе лёгкі сверб загару,прабегчы басанож па сенажаці.І засмяяцаа ўголас, без прычыны,і радасці слязу змахнуць употай,зазнаць сябе жаданаю жанчынайусёй істотай.* * *Мінулае не апяю, не ўслаўлюі не зашклюу гожай раме.Пайду і свечачку пастаўлю,пакутніцы вялікай – маме.Яна свой век адгаравала,малую долю хто ці зведаўтаго, што маме перапалаз несправядлівасці і бедаў.Калі ж здаецца мне: валюся,нічога ў свеце больш не міла,тады я кленчу і малюся,як мама некалі рабіла.Навошта зноў...Табе здаецца: атрымалася,пачатак ёсць,канец даробіш,што толькі ў думках планаваласяцяпер жыццёва ты ўвасобіш.Надзеі, мэты – па парадкуналежна здзейсняцца.І кропка.Навошта ж зноў усё з пачаткуты выштукоўваеш таропка?СтарасцьМне старасць не падабаеца,зусім не люблю сваю.Нічога ўжо не адбываецца...Моўчкі ў натоўпе стаю.Бягуць, мітусяцца, штурхаюцца,ад ранку да ночы – штодня.Мне гэта не падабаецца...Прайграная мной гульня…* * *Жыццю я болей не супраціўляюся,няхай сабе ідзе, як Бог святы дае,працую мала, болей забаўляюся,і слухаю душу, калі яна пяе.Куды спяшацца, да чаго імкнуцца?

Комментарии к книге «Рэшта», Уладзімір Папковіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства