Цябе д’ябал адзначыў ордэнам –Трыццаць срэбнікаў у кішэню.Далятае да неба бразгат –Срэбра здрадніцкае не трэ?Ты забойца роднага брата –Семя Каіна не памрэ.Homo homini lupus est.***Ваўкамі будзем – па-воўчы ў лес.* Чалавек разумны** Чалавек чалавеку воўк.*** Маральны* * *Брахаў сабака на ланцуг,На злую долю.Што не пускае ён на луг,А ўсяк няволіць.Брахаў штодзень па цэлым свеце —Змаўкаў, калі давалі есці.Калі ж стары зусім ён стаў —Яго знялі ад ланцуга,І прэч пагналі са двара.—Прыйла пара! —Рашыў кабель,І зведаў волі жорнаў:ЦяперНе кормяць.* * *Крычала вока:—Бачу я ўсё навокал.Без мяне жыць не змогуць людзі,І нават святла без мяне не будзе!—О! — гэткі здзіў, ——А гонар твой, брат, заўчасны,Цяпер глядзі, — сказала Святло,І згасла…* * *Не спрачайцеся, калі ласка!Кіньце словаў грувасткі лязгат.Кожны мае ўласную праўду:Ваша праўда — мая таксама,Прост ісціна паміж намі.Хай у дыспутах сотні раўндаўПравядзём мы з губамі ў пене,Вы прабачце, ніхто ў накаўцеНе бывае ад моватрэнняў.І дарэмна за словам слова:Яго выпусціш — і не словіш!Чырванеем, або бялеем,Рыкашэтам злятаюць сказы,Вось і крыўда на сэрцы вязне! —Мы й спрачацца ячшэ не ўмеем.Той дурны быў дзівак, няйначай,Які словамі гэта азначыў:Быццам спрэчка штосьці народзіць…Годзе!* * *Далоў аблятае лісце.Прымоўк абамлелы сад —Вось так жа было калісьціІ сотні гадоў назад.І сотні, і сотні тысячКруціўся жыцця калаўрот —А людзі навокал тыя жПад зманлівым словам: народ.І гады спаўзаюць з дрэваў,І вабяць душу пладом,І зноў спакушаюць Еву:Быў сад, а цяпер — Садом.Мы літасці ў Бога просім,Літаннем зямлі расцём.Сыдуць халады на восень —Расплачуцца дрэвы лісцём.Далоў аблятае лісце.Прымоў абамлелы сад.Вось так жа было калісьціІ сотні гадоў назад:Вятрыска хістаў галіны —А час несупынна бег,На чырвань тужлівай каліныЗіма церушыла снег…БАЛАДА ПРА ПТУШАК І ЛЮДЗЕЙ
А я здесь в поте и в пыли,
Я — царь земли, прирос к земли.
Ф.И. ТютчевПа небе плавалі аблокі, нібы па моры караблі.Кубло на вішні не высокай — чатыры метры ад зямлі.Ад маладзенечкіх лісточкаў, зялёнай завязі пладоўЛяціць пісклявы галасочак, ляціць і падае далоў.Вакол рудое шалупінне. Адно, жывое, на кубло —Жыццё раўняецца хвіліне, а ўжо, чуй, голас падало.О, галапупец жаўтароты! Тварэнне сонца і святла,Каб аглядзець сусвет шырокі — трэ проста вызірнуць з кубла.Няслі дзіця ў пад’езд суседзі. Глядзела вокам птушаня:“Во, у людзей таксама дзеці, а гэта значыць — мы радня!”Матуля гэтак жа старанна люляе, песенкі пяе,Не спіць ад вечара да рання — сваю крывінку сцеражэ.
Комментарии к книге «Плакун-трава», Анатоль Кудласевіч
Всего 0 комментариев