Жанр:
«Плакун-трава»
0
666
Описание
Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
6 страница из 28
читать на одной стр.
читать на одной стр.
Чорна-крывавыя сцягіНеба запаланялі.Дзе майго продка корань,Адкуль маё племя выйшла? —Сэрца смуга агорнеПасярод спелых вішняў.Вабіць да спелых вішняў,Стыне світанак сіні...Ты прамаўчаў, Усявышні —Губляюць пытанні сілу.ЧЫТАЧАМ ГАЗЕТМільгаюць імёны і даты,Пракручваюць кола назад.Газетчыкі, нібы салдаты,Наладзілі глупства парад.Стракатых артыкулаў процьма,Жабрацкія торбы ідэй.Газеты, як рыбіна лоцман,Вядзе да крывавых падзей.І мы чарадой чалавечай,Бы статак бязглуздых пачвар,Натоўпамі лезем на плечы,На голавы, як на пажар.Абцасы, падэшвы, анучы —Па целу, па сэрцы, душы!Сабачыя дзеці вы, суччы,Як можна жывое душыць?!Балюча ўсярэдзіне - ой-кі!Хоць падай на брук ды маўчы.Ну, колькі ж вас, сколькі ж вас,сколькі?.... —І падлы жывой не злічыць.ДЗВЯРЫНЕЦКалідорам — дзверы, дзверы…Дзверы справа, дзверы злева, —Там начальнікі сядзяць.У пакоях шмат паперыА патрэбную — не ўзяць.Не, не ўзяць яе радзімай,Нібы пропуск, той што ў рай,Час — гадзіна за гадзінай,Адчыняй і зачыняй.Кожны кажа на суседа,А сусед, кіўком — няма!Так праходзіш да абеда,Ды змарнуеш час дарма.А пасля глядзіш — і вечар,Плечы горбіць стома дня.І здаецца, што навечнаВалакіта-паражня.Што цяпер і мне да сконуТой паперы не здабыць,Што няма нідзе закону,Застаецца толькі піць.І ў такіх вось калідорахЧэргі, нібы па віно,Растрасаюць пыл жыцця.І растуць паперы ўгоруУ дзвярынцы небыцця.ПАМІНКІ ПА ДУШЫАпячэ, яшчэ раз апячэ!Ты жывы, чалавеча, наўмыснаАпячэ і не стане лягчэй:Вакханалія — гэта не трызна.Горкіх оргій уедлівы дым:Недакурак, кілішак над кількай,Завітаў ты сюды маладым,А застолле пакінеш з кавенькай.Пакульгаеш далей — небыццё,Як агонь ад агоніі прысмак.За сталом даканала жыццё,А гавораць, што п’янка не трызна.Сорак дзён… І сябры пры віне:Недакурак, кілішак над кількай…Праляціць так жыццё, праміне —Затрасуцца ўспамінам паджылкі.САЛДАТАМ ТАТАЛЬНАЙ ВАЙНЫМы з табой не на полі бою,Мы з табою на полі быту.Хтосьці харкае зноў крывёю,Для кагосьці — ўсё шыта-крыта.Мы з табой не на грознай сечы,А ў пакоях сваёй кватэры,Выпускаем запал карцечыУ Надзею, Любоў і Веру.І ні фронту няма, ні тылу.Рубяжом — аполённыя душы,Што рабіць, як жыццё пастыла,Калі кожнае слова душыць?Мы салдаты выйны татальнай:Мы ў сусветна-сямейнай рухнем —Хто загіне ў баі за спальню,Хто пазе ў бастыёне-кухні.Сколькі згінула ў гэтых войнах —Пераможцаў не будзе сытых:Мы з табой не на полі бою —Мы з табою на полі быту.ЧАЛАВЕЧАЯ ПЕСНЯЯ стаяў у чарзе за хлебам,А чарга канчалася ў небе,А чарга піхалася нагамі,І масціла свій шлях мацюгамі.
РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ
Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства
Комментарии к книге «Плакун-трава», Анатоль Кудласевіч
Всего 0 комментариев