«Мастак Антон Карніцкі»

421

Описание

У кнізе распавядаецца пра малавядомага і забытага беларускага мастака са Слоніма Антона Карніцкага (1912-1944) і пра той час, калі ён жыў. Аўтар выказвае шчырую падзяку земляку і сябру Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.



1 страница из 25
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Мастак Антон Карніцкі (fb2) - Мастак Антон Карніцкі 110K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Николаевич Чигрин Сяргей ЧыгрынМАСТАК АНТОН КАРНІЦКІ

Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Мастак Антон Карніцкі, Гісторыка-краязнаўчы і мастацтвазнаўчы нарыс. — Мінск: Кнігазбор, 2009.

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Слонімскія мастакі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944)

Горад Слонім быў заняты нямецкімі войскамі 26 чэрвеня 1941 года, дзе адразу палявой камендатурай стварыліся органы грамадзянскай улады, якія ёй падпарадкоўваліся і працавалі пад яе кантролем. У створаных мясцовых органах упраўлення амаль усе кіруючыя пасады спачатку займалі палякі. Але да беларусаў яны ставіліся не зусім лаяльна і пагардліва, асабліва да тых, хто сёды прыехаў з Усходняй Беларусі. У пачатку ліпеня 1944 года ў Слоніме быў прызначаны фельдкамендантам маёр Кіцына. Ён правёў рэарганізацыю мясцовай улады і прыцягнуў у яе органы грамадзян беларускай нацынальнасці. Замест “грамадзянскай стражы” была створана дапаможная паліцыя, якая ў асноўным складалася з беларусаў.

Палітычныя абставіны пры Польшчы і пры бальшавіках у Заходняй Беларусі да пачатку Другой сусветнай вайны асабліва не давалі магчымасці развіцця беларускім талентам. Беларус тады не мог атрымаць, напрыклад, адмысловае мастацкае асветы, не мог вывучыць той самай тэорыі мастацтва. Ён быў і заставаўся самавукам і толькі адзінкам удавалася неяк атрымаць адукацыю ў мастацкіх школах. Немцы, наадварот, гэтай справе не пярэчылі.

Напачатку вайны і падчас акупацыі ў Слоніме пражывалі звыш 15 таленавітых мастакоў[1]. Гэта Антон Карніцкі, Клаўдзія Хруцкая, Рэгіна Бялецкая, Аркадзь Бенікаў, Рыгор Чарнышоў, Юры Любанскі, Сергіюш Грудкоўскі, Вера Калюцік-Сташэўская, Ніна Жыткевіч, Фелікс Засадскі, Усевалад Анцута, Алесь Асіпчык і іншыя.

Падчас нямецкай акупацыі другой па таленту, пасля Антона Карніцкага, у Слоніме была мастачка Кладзія Хруцкая. Калі я забытаўся ў свайго земляка са Слоніма Барыса Данілюка, які цяпер жыве ў ЗША, што ён ведае пра Клаўдзію Хруцкую, слонімец адказаў:

Комментарии к книге «Мастак Антон Карніцкі», Сергей Николаевич Чигрин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства