«Паэтаграфічны раман»

639

Описание

Тэма гэтай кнігі — паэт і ягоная неадпаведнасць сацыяльнай і палітычнай будзённасці.



1 страница из 21
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Паэтаграфічны раман (fb2) - Паэтаграфічны раман 116K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Леанід Дранько-Майсюк Леанід Дранько-МайсюкПАЭТАГРАФІЧНЫ РАМАН

Вершы, проза

Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, Паэтаграфічны раман: Вершы, проза — Мінск: Беларускае Таварыства “Кніга”, 2002. — 111 с, [10] іл.

Рэдактар: А. У. Лапцёнак

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010 

Уступ

Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін.

Ягоная паэзія — заўсёднае паляванне на спакой, а сам ён, між тым, дастаткова ўраўнаважаны.

Я назіраў за ім шмат у якіх сітуацыях, часам зусім нязручных, і заўсёды здзіўляўся ягонай цярплівасці.

Яна, гэтая цярплівасць, перш за ўсё ад разумення: марнасць — вызначальны сэнс жыцця.

* * *

Жыццё — мноства дзен, атручаных сумам.

Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві.

Ратавацца, выводзіць з крыві гэту атруту можна толькі алкаголем, каханнем і паэзіяй...

Алкаголь не страшны, калі кахаеш.

I каханне не ператворыць цябе ў бязвольнага раба, калі дакладна ведаеш сваю глыбіню ў алкаголі.

I паэзія не стане графаманіяй, калі не шкадуеш часу на алкаголь і каханне.

Някляеў першы ў нашай літаратуры зразумеў, як трэба скарыстоўваць гаючую энергію, якая існуе паміж алкаголем, каханнем і паэзіяй, і, пэўна ж, таму сваю маркоту не аддае нікому.

«Ты воблакам плыла...»

Гэта пра каханую — і пра сябе.

Воблака пакідае добры настрой.

Някляеў не модны паэт, модных паэтаў на Беларусі не бывае.

Але яго жадаюць бачыць, чуць, быць з ім разам.

Жанчыны прагнуць ягонай увагі.

Я ўжо казаў пра гэта, але мушу сказаць яшчэ раз: з ім заўсёды можна гаварыць пра жанчын, не называючы іх імёны.

* * *

У асаблівыя моманты настрою ўраўнаважанасць пакідае яго, і тады ён робіцца азартны.

Аднойчы захацеў навучыць мяне гуляць у прэферанс.

Ведаў мае абыякавыя адносіны да карт; ведаў, што я не паддаюся карцёжнай дрэсіроўцы, тым не менш пайшоў на свядомую авантуру.

Схаваўшы сваю незадаволенасць, я мусіў быў згадзіцца і адразу ж... выйграў.

Дык вось, першы мой выйграны даляр (не зароблены, а менавіта выйграны) быў далярам Някляева.

Такое запамінаецца.

* * *

Па начах любіць падымацца на дах свайго дома.

Комментарии к книге «Паэтаграфічны раман», Леанід Дранько-Майсюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!