па шляху на спякотны Крыт,беларускія зніклі рэкі --бо Даўгава мялей чым Дніпр...На якім жа шляху-дароземне Радзіму сваю шукаць,каб я быў там «як суць па Бозе», --як Скарына любіў казаць.ЗгадкаРаптам успомніцца вёска Драганава,ліпень ахрыплы ад шоргату косі туманы, што над Пціччу тарпанамінізка ляцяць, не збіваючы рос.Човен прычалены ў нетрах аеравыхі паплавок між глыбокіх нябёс...Зорка з ракі у руках краснаперая –сынава радасць з вясёлкаю слёз.ЭскізНа кульмане Свяцкага возерасвавольны чарцёжнік Вецергадзінай не надта позняюалоўкам чароту крэсліць.А потым уласны роспісспрабуе здаля разгледзець.А вернецца – рухам злоснымсатрэ ўсё і зноўку крэсліць.І так ад відна да ночы.І так ад цяпла да стыні.Аж покуль Зіма аднойчыгатовы эскіз не прыме.РусалкаАпоўнач аголяцца мелі,і выйдзе на бераг з расойіграць на падводнай свірэлідзяўчына са срэбнай касой.Бяроза зялёны свой вэлюмапусціць над чыстай красой.Да золку не сціхне свірэляу срэбным дажджы валасоў.Прыбліжуся – рыба фарэляледзь дыхае ў роснай траве...Ды ціха гайдаецца вэлюм,і з віру хтось кліча мяне.СяляваУ кальчузе са срэбных хвальамазонкай былое славыразлілася за сінедаль –філіялам нябёс – Сялява.Між аблокаў сівых віроўраптам вынікне, бы сузор’е,чарада залатых лінёўі патухне ў глыбі прадоння.Па касе, што вядзе на груд,дзе стагоддзі сябе вартуюць,дэфілюе заезджы люд,чайкі з хвалямі спрэс фліртуюць...На Сяляве схалявіць – грэх.Што падсечка – то рыба-слова...Лепш пад дождж, чым пад жончын смехтрапіць вечарам без улова.* * *У тэатры восеньскага лесу,дзе няма ні сцэны, ні куліс,Вецер рэпетуе з ранку п’есуз мадэрновай назваю «Стрыптыз».АсенняеКолькі ўслед ні крычы, ні галёкай –Восень схільная скрозь да капрыз –адашле залатыя аблокіу працяглы заморскі круіз.Стог над Сожам, як храм адмысловы,на начлег больш не возьме Хрыстос,гэты стог пад канвоем бусловымадвязуць на апошні укос.Хоць далёка яшчэ да марозаў, --лета Бабіна – так неўспадзеў.У зялёным падстрэшку бярозыпершы певень нясмела прапеў...* * *Стаю на цвінтарным ганку,дзе неба ніжэй званніц,-- Францішак, Максім і Янкапрад Вамі схілёны ніц.Ратуйце мяне ад свету,дзе правіць вяслом Харон,і цэлы Народ у Летувядзе за прывідны трон...-- Францішак, Максім і Янка, --гартуйце крывіцкі дух.Пустыя званы, а шклянкі --да краю хаўтурнай скрухай.Алтар у слядох ваўчыных...А той стырнавы старэйшышпурляе у твар АйчынеБІБЛЕЙСКІ ВЯНОК ТУТЭЙШЫХ.Паўночны пакойАд поўні рабай, як кавун, --усходы страху...У куце – камунальнай з трун –чарнее шафа.Фано – ашчэраным кітом –мой сон глытае...
Комментарии к книге «Радно», Эдуард Акулiн
Всего 0 комментариев