Асадка ў лёце над сталом –стралой з Кітая.Ад золата на пераплётах кніг –магічнасць сцэны.Бяссоніца. Натхнення міг –агнём Геены.* * *Юнацтва лёгкае крыломне лёс пазычыў ненадоўга...О, як мне хораша былопаміж зямлёй і домам Богалунаць прасветлаю душойбез надакучнай асцярогіі быць шчаслівым, што знайшоўпачатак зорнае дарогі.Гадоў, як воблакаў сплыло –больш не лятаю вольным птахам.Юнацтва лёгкае крыложыццём заручанае з плахай.Чарнобыльскі годКрасавікНа ганкавым бетонным падуменцезабыты ў спешцы некім чаравік...Як напамін няпомлівай планеце –Дзень 26-ты. Месяц Красавік.МайУ Бога ласкі болей не прасіце.Бог – у душы, а не на небесі...А двухгаловы бусел у зеніце –праклён ці сімвал Белае Русі?!Брагінскі чэрвеньПа чэзлым полі, па чорным лесе,па пыльнай дарозе, па чуйнай шчацэ –слязіна ці слова з нянаскае песніпра сон Ларэлеі ў палескай рацэ...Бараўлянскі ліпеньДа ліп духмяных ліпнуць пчолы...Здзічэлы рой – салодкі сон.Такі, як боль пасля ўколамедбрата з прозвішчам Харон.Малінаўскі жнівеньВеткаўцы, свяцілаўцы, чачэрцы,з Хойнікаў, з Нароўлі, з Астрагляд...Землякі мае, мы -- чарнаверцы.Веру нашу выдае пагляд.ВерасеньНе верыцца і ўсё!Выраі не ведаюць звароту.Птушкі адлятаюць па чарзе,а не разам, і не назаўсёды...КастрычнікВецер – вольны восеньскі апрычнік –золата спагнаць спрабуе з дрэў...Ерэтык дэзактывацыі -- Кастрычніксамахоць у полымі згарэў.ЛістападБез пропускаў, віз і дазволаўдарога вядзе на клады...Сяржант з КПП пратаколамзасведчыў: Дзень трэці. Дзяды.СнежаньЗавеі ў снежні амаль такія,як колісь Мележ убачыць змог...Два «марадзёры» ў вазы пустыямаўкліва грузяць сапрэлы стог.СтудзеньТым днём, калі Бог нарадзіўсязязюля кувала ў бары...-- Стары ад бажніц заразіўся...Казалі ж яму – не бяры.ЛютыНа Прыпяці -- прыдуха.Амаль як кожны год.Ляшчы, ўюны і Скрухаумерзла ў мёртвы лёд.СакавікПрамяклых дахаў шыферныя крылына ветры з поўдня колькі ні сушы...Узняцца ў неба зноў ня хопіць сілызабытай вёсцы ў прыпяцкай глушы.* * *
Максіму Багдановічу
Ні спякотным поўднем лета,ні ў асеенні дзень дажджлівыне трывожце сон Паэта—ён у сне сваім шчаслівы...Бо не ведае, не знае,што ў забранай той краінена яго Пагоню зграюнацкавалі -- Вершнік гіне...Што арнат залатаруннытканай ім да скону мовыразарвалі ўнукі-гуны,і крывёй барвеюць словы:БЕЛАРУСЬ, РАДЗІМА, ВОЛЯ!-- Спі, Страціме, на чужыне...Не дай Бог табе юдолісчужанець у роднай гліне.Гліняная імша
Светлай памяці прабабулі Вольгі
Ад пужання, уроку, ўлёку,ад прастуды, каб вогнік знік...Ты шаптала над глінным глёкам,
Комментарии к книге «Радно», Эдуард Акулiн
Всего 0 комментариев