два плывучкі тваіх грудзей,бы леску, рвуць на часткі лёс мой.Усё далей, усё далейу ноч наш човен заплывае,дзе два вяслы маіх надзейад хваль пяшчоты не хаваюць...Усё глыбей, усё глыбейпачуццяў вір, а водар целаўамаль такі, як ад лілей,што распусціліся нясмела...НаталліНавальнічная, юная, смелая...З неслухмянай залевай кос.За пяшчоту маю няўмелуюты плаціла мне срэбрам слёз.Вецер золкі той даўняй восенінам кілімы з лісця сцяліў...Асляплёны дагэтуль поўнямія цнатлівых грудзей тваіх.Дабіблейскаю Еваю грэшнаюты выходзіш з паўночных сноў...Мая самая-самая першая—мара, песня, журба, любоў...* * *Мне сягоння зусім не спіцца...Сэрца поўнае яснаты.Два пярсцёнкі і завушніцы—гэта ўсё ў чым адзета ты.Пазірае раўніва поўня.Вецер шыбу крануў рукой.Хоча ён да твайго улонняпрытуліцца хаця б шчакой...Бессаромна глядзіш мне ў вочыпрамаўляючы з хрыпліцой:-- Ты мяне распранаць не хочаш,давядзецца ізноў самой...Вось такой мне і будзеш сніцца,як збяруцца у гай гады.Два пярсцёнкі і завушніцы—гэта ўсё ў чым адзета ты...* * *Каханнем скрозь паэт жыве...Калі світальны сон змялее,радзімкі ў зацемках каленьасвеціць белая лілея...Каханнем скрозь жыве паэт.Для Музы ён найперш – Муж-чына!Старэй за ўвесь біблейскі светбыў Евін грэх – жыцця прычына.Бо цела -- зваблівы кларнет,яго прыгубіш -- век пакутай.Жанчыну выдумаў паэт,каб граць на ёй і быць пачутым...Калі вар’яцкі гэты светШэкспір даб’е сваім пытаннем, --каханнем выжыве паэті будзе вечна жыць Каханнем!
Оглавление Эдуард Акулін
РАДНО
Ад аўтара
Анёл з адным крылом...
Памяць дзяцінства майго...
Эра Сноў...
Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg
-->
Комментарии к книге «Радно», Эдуард Акулiн
Всего 0 комментариев