Радно

Жанр:

«Радно»

387

Описание

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла», (1995), драматычнай містэрыі «На Каляды » (1996) і двух песенных матнітальбомаў: «Мая Крывія» (1995) і «Як Яна і я» (2000). Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё…



1 страница из 18
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Радно (fb2) - Радно 142K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Эдуард Акулiн Эдуард АкулінРАДНО

Падрыхтаванае на падставе: Эдуард Акулін, Радно: Вершы — Мінск: Палібіг, 2000.

© Камунікат.org

Ад аўтара

Кнігу вершаў “Радно” напаткаў нешчаслівы лёс. Увесь яе наклад (500 паасобнікаў) па загаду дырэктара выдавецтва “Палібіг” Аляксандра Зубца у 2000 годзе быў пушчаны пад друкарскі нож. Згодна афіцыйнага акта “в связи с неправильным оформлением” , насамрэч па палітычных прычынах. Асабліва прыйшоўся недаспадобы сучасным кніжным інквізітарам верш “Паэт”, прысвечаны народнаму Беларусі Нілу Гілевічу, які гучыць як прысуд аўтарытарнаму, антынацыянальнаму рэжыму:

Пры гэтым народзе,пры гэтай уладзепаэтаў народныхштурхаюць на здраду...Паэтаў вялікіх,чый век несканчоны,змушаюць маліццана псеўдаіконы.Віжуюць, не спяцьслугачы-янычары.Драпежна рыпяцьваладарскія нары...За кратамі песня.Ды гэтага мала...Няўжо уваскрэснезабойца Купалы?Пры гэтым народзез уладаю гэткай...Як мала народных --сапраўдных Паэтаў!

Аўтару ўдалося выратаваць толькі 10 (сігнальных) асобнікаў зборніка, які на сёння з’яўляецца бадай самым рарытэтным паэтычным выданнем на Беларусі. Перавыданне “Радна” яшчэ наперадзе. А чытачы інтэрнетпарталу “Камунікат” могуць пазнаёміцца са зместам “парэзанага” ды не знішчанага “Радна” ў яго віртуальнай іпастасі.

Анёл з адным крылом... * * *Чакаю цішыні.Як скрыпка першай ноты.Баюся вышыні –стаміўся ад палёту...Шукаю дабрыні,а сам з сябрамі хцівы...Жыву назад, калібыў як анёл шчаслівы.І шчыра верыў -- громне здольны здрадзіць хмары...Анёл з адным крылом,але якім – гітарным!* * *Я хацеў бы пісаць, як жыву, --Так, як піша Мікола Купрэеў.Пра аблокі, што скрозь плывуцьпраз душу і, як дым, чарнеюць...Я хацеў бы пісаць, алетак пішу, як я сам умею.Бо мой сон, нібы Сож змялеў,а на сподзе душы -- лілея...Гэта здрада – мая віна,хоць пра здраду пісаць нягожа.А заплачу – гарчэй вінасмутак – згублены колісь нож мой.І слязіна мая – як кроў,што падсочана з роду Дрэва,дзе ўпадзе яна – там Любоў,там світальных валос залева...Там Чарнобыль – матулін боль,што жыцця разарваў аорту...Там Радзіма – мая Юдоль,пекла з Богам і вырай з чортам.* * *Паэты пачынаюцца з любовіда страчанай, зняважанай Айчыны.Паэты пачынаюцца са словаз таемным сэнсам першае прычыны.Паэты пачынаюцца з жанчыны,якая здрадай плаціць за каханне.Паэты пачынаюцца з хвіліны,калі нябёсы клічуць на спатканне...Паэты пачынаюцца са славы,з якою не самотна ім памерці.

Комментарии к книге «Радно», Эдуард Акулiн

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства