Радно

Жанр:

«Радно»

490

Описание

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла», (1995), драматычнай містэрыі «На Каляды » (1996) і двух песенных матнітальбомаў: «Мая Крывія» (1995) і «Як Яна і я» (2000). Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё…



4 страница из 18
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
трох змяюк са спалоханых раніцай сноў,трох чаўноў у сталёвых вярыгах раскутых,трунаў трох з жаўтажвірых вясковых кладоў.У хваробніцыМой сон пераехаў трамвайкаля стадыёна «Дынама»...І чорнаанёлавы райгукнуў нехрышчонаю рамай.Не ведаю, хто дапамогадолець парог падваконня,ці д’ябал у вочы, ці Богглядзеў з залатога прадоння.Прачнуўся – распнуты на стол...Душу адпускала Геена,і белы бальнічны Анёлшпрыцом цалаваў маю вену.Чарнобыльскі анёлЗ авансцэны вясновага ранняміж аблокаў туманных кулісу пражэктарным сонечным ззянніён крыху тэатральна ўзнік.Ён маўчаў і глядзеў мне у вочы,ён прарочыў нязжыты мой лёс.Я з магілы глыбокае ночыпад паглядам яго уваскрос.І на хвалю ступіў асцярожна,і за ім да нябёсаў наўпростбрукаванкай астыглаю Сожаціха рушыў, амаль як Хрыстос...* * *Пайду ў Лістапад...Яго царская брамадаўно спакушае, вярбуе душу...Пайду неаглядна, як вернік да Храма,дзе лісьце спраўляе па леце імшу.Пайду ў хараствохаралужнага бору,дзе сонца сусаліць асін купалы.Сыду хоць на дзеньад згрызотаў і зморы,і дум неадчэпных цяжкой кабалы...Пайду ў Лістападбез надзей на вяртанне,як жораў журлівы у обнізе зор...Сыду назусім – ерэтык-самазванец...Спытаюць – куды?Адкажу – на касцёр.Пілігрым

А. Бяляцкаму

Калі загалосяць нябёсымне ўслед залатымі дажджамі,калі лёсахрэсніца Восеньзаваліць мне вочы лаўжамі,калі ўвырайлётныя гусімне сэрца, як пацер, праніжуць,раскрэсы маёй Беларусія ў рукі вазьму заміж крыжа,і рушу насустрач Галгофезашклёным шляхом перадзім’я,а кроў у снягах сваёй мовыпакіну на памяць Радзіме...Яно

М. Багдановічу

Я помню, што гэта ўжо колісь было.Каляды. Завейная шчырасць.Сумёт за балоннем – узнятым крыломЛуг-лебедзя, гнанага ў вырай.І ты ўслед за ім, як крывіцкі Ясон,памкнуўся, паверыўшы ў мару.А слуцкага паса -- цяжкое руно –царкоўным заззяла арнатам...І раптам з нябыту ўзнікла Янопаўночнай парой сяродзім’я.Валошка, што ўмерзла ў ваконнае шкло –пагляд твой растайны, Максіме.Максім, не вяртайся...Ад хросных пакутаў, ад здзеку і гвалту,як Нёман спрадвечны змялеў радавод...Максім, не вяртайся з далёкае Ялты --цябе не пазнае тутэйшы народ.Бо й сёння – сляпы ён, з нішчымнай душою,як колісь, калі ты пра гэта казаў...Яму непатрэбна ні слава Пагоні,ні бел-чырван-белы крывіцкі штандар.Цяпер разумею Чарнобыля кару...Хоць вый валкалакам, хоць каняй крычы...Валошку тваю, Беларусь нашу мару,вось-вось янычарскія скосяць мячы.* * *Па дарозе «Масква-Варшава» --як не стала крывіцкіх месц...І шляхетнае «Прошу пана»закацілася аж у Клецк.Па дарозе «з вараг у грэкі»,

Комментарии к книге «Радно», Эдуард Акулiн

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства