«Хуткасць»

578

Описание

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках. Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.



1 страница из 56
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Хуткасць (fb2) - Хуткасць 390K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Аркадий Александрович Кулешов Аркадзь КуляшоўХуткасць

Падрыхтаванае на падставе: Куляшоў A. Хуткасць. Кніга паэзіі. Мн., «Маст, літ.», 1976. 256 с: з іл.

Рэдактар P. I. Барадулін.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ХуткасцьЁсць хуткасць гуку, ёсць — звышгукавая,Ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх.Яшчэ ёсць хуткасць думкі, хуткасць тая,Што, як святло, стагоддзе абганяе,З тысячагоддзем размаўляе ўслых.О, таямніца кніг, скажы, з якіхЛюдскіх глыбінь ты цуды здабывала?Твой зачынальнік слоў не знаў і малаСвет разумеў, не меў матык і сох,Маўчаў, як сом, пакуль бяда не ўзялаЗа шчэлепы яго і на пясокНе кінула, пакуль сярод начы,Яго душы нямой, сканаць гатовай,Не загадала: — Дыхай, плач, крычы,Нябыт цяжкі пазбудзь не рыб'яй мовай.Свет будзе пець, смяяцца, слёзы ліцьДатуль, пакуль на свеце людзям жыць.Сабрат мой па пяру, на суд іх смелаВынось усё, што ў сэрцы набалела.Слёз не стрымаеш — плач, але не тою,Пад пачуццё падробленай, слязою,А той, што смех вяртае з небыцця.Смяяцца хочаш — смейся, як дзіця.Перад сабой і светам будзь праўдзівы.Прымай, як дар, жыццём пасланы дзень,І, можа, кніга гэта век імклівыДагоніць і абгоніць,як прамень. 1Вершы Адзіны серп на сённяшнім жнівеЗаглух той дом, што быў маім гняздом,Што ў свет пусціў i радасць i бяду маю.Не вечна ўсё пад месяца сярпом,Хоць ён не зжаў нікога,— так я думаю,Сялом i полем ідучы з кійком.Мой след, што пяцьдзесят гадоў назадЗнаёмы быў з вясёлай сцежкай школьнаю,Пакрыла забыццё травой няўмольнаю.Ды смешна прагай папракаць няўтольнаюЗялёную траву, якой я рад.Электрастанцыя над рэчкай сіняю,Магутнасцю на сорак кілават,Не свеціць больш, хоць ёй гадоў няшмат.Ніхто, апроч высакавольтнай лініі,У змрочнасці яе не вінават.Камбайн, жніва гарачага ўладар,Давёў сярпы да стану непрыгоднасці.Не вечна ўсё. Конь, хоць не страціў годнасці,Але і ён ва ўладзе неабходнасціTaго, што сеў на трактар гаспадар.Старэючы, i я сачу з трывогаюЗа часам, што мяне перажыве.Тут месяц ні пры чым. Няхай плывеЯгоны серп над палявой дарогаю —Адзіны серп на сённяшнім жніве!З далёкагаКалі вясною закукуеЗязюля ў лесе раніцой,Ты прыгадай вясну другую,Сустрэчы нашыя з табой.Згадай усё, што сэрцу міла,Што сэрцу дорага было,Забудзь, што ўсё адгаманіла,Адкукавала, адышло.Згадай усё, што нам жадалаЗязюля ў гучным гушчары,Забудзь, што ў хованкі гулялаЖаданне з намі да зары.Забудзь, што рэху не вярнуццаHi да цябе, ні да мяне,

Комментарии к книге «Хуткасць», Аркадий Александрович Кулешов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства