гартанным голасам глыбінным.* * *Мая душа – як ліфт парожні --вандруе ў целе дзень і ноч.То яе вабіць водар пожні,то прыпадзе да шыбін воч...То ў ёй цалуюцца каханкі,то гвалтаўнік свой гострыць нож...Мая душа ад зор да ранку –прытулак стомленых нябож.Маёй душы пустую клеткудаўно пакінуў салавей...Тут вершам пішуць вельмі рэдка,тут смерць – апошняя з надзей.Мая душа – як ліфт парожні --аднойчы грымнецца з нябёс...А разам з ёю – хмары, пожні,каханне, вершы, п’яны бомж.* * *Я маці не любіў сваю адмалку.Я маці ненавідзеў -- колькі мог...У крыўдзе слёз – тапельцам сэрца стала,і пакараў за гэта мяне Бог.І атрымаў я першы ліст ад мамы,што паўжыцця дарэмна прачакаў...Тры словы з плашчаніцы тэлеграмы –як тры цвікі -- з Хрыстовых свежых ран.Пад небам анямелым дамавіныдаруй, матуля, мой няўмольны грэх.Я так цяпер любіць цябе павінны –як Бога Ной, сыходзячы ў каўчэг.* * *Верасень мярэсціцца ў смузеводсвету лісцёвай пазалоты.Бусел на затомленай назе –інвалід айчыннае самоты.Позна прыкмячаць, як урасеўскошаны бульбоўнік па гароду.Трэба рыхтавацца пакрыседа жніва раптоўнага прыходу.Верасень мярэсціцца ў смузе –вырай мой – няблізкі, недалёкі...Бусел, на затомленай назе, --ідэал жыцця майго высокі.ЛістападСастарэлы вецер-пілігрымпапрасіўся ў прымы да асіны...На паляне шлюбнай у бары –куст рагоў -- скупы калым ласіны.Мару не прыручыш да галін...Тонучы ў нябесным сінявіры,спакваля лістоў асенніх клінадплывае ў свой апошні вырай.КажанЁн жыве ў перакуленым свеце...Яго дзень – гэта наша ноч.Плаўнікі яго крылаў вецер –як галіны кладзе на нож.Яго неба – ніжэй павеці.Яго сонца – патухлы свет...Яго вочы – азёры смерці.Яго сны – амальгама стрэх.Ён апоўнач нырае ў поўню.Ён апоўдзень – з-пад кроквы кроў...Ён -- і д’ябал, адпомсты поўны,і -- анёл, што сама Любоў.МорываДрэва бязроднае гоніць рака –рыба ў лісці зялёным...Вынырне месяц -- чаўном рыбака –высвеціць невад кроны.Дзе вадзянік на падводны зрубвысцеліў плёс бярвеннем,рук каранямі ў адчаі дубворыва хваль успеніць.Тут у вірах, што магіл глыбей,змірыцца з лёсам волат...І прычакае драпежны глейзолата чорнай зморы.ЗолакЗ занябёсных глыбіняў,адкуль не вяртаюцца птушкі,дзе сасмяглая глінасумуе без Богавых рук,саламяны праменьна паркалевым снезе падушкі --свежазжыты ўспамін –паратунак ад сонных пакут.ПрадчуваннеАдплывалі аблокі за богавы светлыя вочы,нібы гурма анёлаў -- успененай хваляю крыл...Ды заплакала маці, раптоўна прачнуўшыся ўночы,трох слязін дачакаўся не ёй узгадованы сын.Трох слязін – трох парваных бурштынін атрутных,
Комментарии к книге «Радно», Эдуард Акулiн
Всего 0 комментариев