«Балаган»

663

Описание

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную...



1 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Балаган (fb2) - Балаган (Анталёгія) 102K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Людмила Ивановна Рублевская Людміла РублеўскаяБалаган

вершы

Полацак—Менск

2000

Сэрыя "Анталёгія"

Каардынатар сэрыі: Алесь Аркуш

Мастак: Хведар Хамякоў

Кампутарны набор аўтара

Вёрстка: Алесь Суднік

Выдавецкая суполка "ПОЛАЦКАЕ ЛЯДА" 2000

© Людміла Рублеўская

© Таварыства Вольных Літаратараў

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год

* * *Чорнае небанад гэтай зямлёй блаславенай.Крышыцца ціша на сотні асколкаў звяглівых.Не нараджае багіню азёрная пена,Не вырастаюць між купаў ядлоўцу алівы.Ціха ідзе Герастрат да забытага храма.Сцены кране —і, забыты, вяртаецца ў немач.Вогнішча паліць жабракля касцельнае брамы.Курчацца ў полымі кнігіпра славу і веліч.Вабіць дарога, якую прамень пазначаеАд падваконня —да белага берага поўні.Край блаславёныкалыша ў прадоннях маўчанне,Белы праменьпазначае паэтавы скроні.* * *Жыццё прыцісне, як магільная зямля.Не распрастаеш крыл, і не расціснеш вуснаў.Крыжы царкоўныя над горадам ляцяць,На іх ляцяць раскрыжаваныя Ісусы.Не адрадзіць нікому горад мерцвякоў.Нашто ахвяры, самаспальванне і вершы?Я за пісьмовы стол сядаю зноў і зноў,I зноў натхненне за радком канае першым.Усё цяжэй сваю адрозненнасць трываць,Сваю няздольнасць далучыцца да грамадстваТак неадольна часам хочацца лятаць,Што застаецца толькі горка рассмяяцца.* * *I расколаты,звон не забудзе ніколі свой голас.Я — апошняя ў свеце, хто вежу збудуе сваю.Па нябёсах чужых залатое пракоціцца кола,А карэту ля райскае Брамы спынілі маю.Басанож, басаножпа аскепках люстэрак і мараў.Па халоднай зямлі, у якойцяжка выкапаць дол.А камусьці здаецца —я мякка ступаю па хмарах,I ліхтар нада мной клапатлівы трымае анёл.Ні крыжа і ні крылаў —жаночыя вузкія плечы.А якому ўрачуты пакажаш агонь — у душы?Невыносны мой боль,і нябачны,і можа быць — вечны,Але я — ці хачуназаўсёды яго патушыць?ПОЗНАЗакончыўся вечар у сінім тумане.Ізноў прасвятляюцца вочы іконаў.I горад, які існуе на спадмане,Каменныя спіны згінае стамлёна.За гэтым вакном — ні кавалачка неба.Шаргоча, вуркоча начная дарога.Гніе сарцавіна Адвечнага дрэва.Галіны ля райскага ссохлі парога.Ад сэрца да сэрца праходзіць цямрэча,I гасіць, як свечкі па службе царкоўнай.I зноў загараецца лёс чалавечыАд ціхага слова, ад цёмнай іконы.Сусвет рассыпаецца дробнасцю светаў,Вялікасцю хрусткайкарон маскарадных.I свеціцца поўня ў вачніцах паэтаў,

Комментарии к книге «Балаган», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!