«Балаган»

679

Описание

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную...



2 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Да працы карыснай зямнойнепрыдатных.ЗАБЫЦЬ ВЕНЕЦЫЮЗабыць Венецыю.А заадно — і Рым.I Дрэздэн, і Верону, і Варшаву.Ёсць толькі неба, шэрае, як дым,Над горадам, з якога не з'язджаюць.Хто выдумаў —не акаваць душы?I на яе ланцуг знайсці не цяжка.I тут таксама можна добра жыцьМіж комінам, і сметнікам, і пляшкай.Вось толькі — пра Венецыю...Пра сон,Пра мора,смерць ад пацалунку мора,Пра вітражы гатычныя акон,Каменных львоўі брукаваны дворык —Забыць... Забыцца...Што Гекуба — нам?Што мы — Гекубе?Гамлеты без трона.Квадратныя вітрыны нашых крамЦямней і таямнічай водаў Роны.Нібы гандола, месяц праплыве,Мой човен залаты, маё чаканне.І ліст асенні на сухой травеЗблісне тужлівамаскай карнавальнай.Забыць Венецыю.БАЛАГАНПажоўклая трава. Не звяў адзін палын.Мядзедзь на ланцугу пляцецца за павозкай.Гірляндам штучных руж натомлены факірБліскучасць надае пры дапамозе воску.Зялёнае трыко цыруе акрабат.А збоку, ля калёс, маленькая цыркачкаСмяецца і пяепра салаўіны садПадкідваючы ўверх жанглёрскі сіні мячык.Заўсёды будзе хлеб — іх не пакінеБог. Навошта сумаваць?Іх рамяство — вясёласць.Вазьміце і мяне ў апошнюю з дарог,Абрыд мне балаган, дзе вумнасці гавораць.Абрыдла фальш вакол, мастацкасці фальга,Куды там зорку ў лоб —задавальняйся шнарам.Мне спрыту не стае.Смяецца балаган.Ды за пацеху ў ім не кідаюць дынары.Парыпвае вазок,пагруквае ланцуг...Дзяўчынка ўсё пяе пра салаўя і ружу.А песня ўсё далей...Асоту белы пухУслед за ёй ляціцьміж аблачын і лужын* * *воля выбарузастаюся ў раізмей прыніжана адпаўзаекаменні што склалі б Вавілонскую вежурассыпаныя па бездакорным Сусвеценіводзін з іх не падымецца на Авелятаму што не народзіццані ахвяра ні забойцатолькі ябуду спатыкаццааб нямыя бясформенныя глыжызанадта паслухмянаянават для тагокаб прыбраць іх з дарогіНЕДЗЕ Ў ЕЎРОПЕЗноў выпаў снег.Забілі святара.Красуня не заторгвае фіранкі —Жаўнеры едуць. Золатам гарацьІх эпалеты гэтым ясным ранкам.Нічога не змянілася.ЧужыПрыйшоў — і пойдзе.Вадзіцца дарэмна.Касцёлы, як іржавыя нажы,Прымерваюцца да нябёсных венаў.I вось ужо пайшоў крывавы снег,Але растаў...У белым — болей смерці.Заторгнутых фіранак ціхі грэхНіколі не адкрые бедны Вертэр.Назаўтра на далёкую вайнуЗноў чужакі паедуць праз мястэчка.Рукамі абдымаючы сцянуУ снег спаўзе чарговы чалавечак.Сам вінаваты —думай пра сям'ю.А тут жыццё не скончыцца ніколі.I людзі песні новыя спяюцьПра горад свой, які не хоча волі.* * *Не падкажуць на развітанне,дзе чакае Харонаў човен.Давядзецца самому крочыцьуздоўж балоцістых берагоў,у цямрэчы, па самай твані,

Комментарии к книге «Балаган», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства