«Выбранае»

649

Описание

У кнігу "Выбранае" Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць "Вежа".



1 страница из 153
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Выбранае (fb2) - Выбранае 911K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев Уладзімір НякляеўВыбранае

Выбранае: Для ст. шк. узросту / Прадм. Л. М. Турбіной; Уклад. Л. М. Галубовіч. — Мн.: Выш. шк., 1998. — 496 с: іл. — (Школьная бібліятэка).

Друкуецца па выданнях:

Някляеў У. Адкрыццё. Мн., Мастацкая літаратура, 1976.

Някляеў У. Вынаходцы вятроў Мн., Мастацкая літаратура, 1979.

Някляеў У. Знак аховы Мн., Мастацкая літаратура,. 1983.

Някляеў У. Наскрозь. Мн Мастацкая літаратура, 1985.

Някляеў У. Галубіная пошта. Мн., Мастацкая літаратура, 1987.

Някляеў У. Вежа. Полымя, № 6, 1988.

Някляеў У. Прошча. Мн., Мастацкая літаратура, 1996

Для старэйшага школьнага ўзросту

Прадмова Л. М. Турбіной

Укладальнік Л. М. Галубовіч

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год

СЯРОД ВЫНАХОДЦАЎ ВЯТРОЎ

На поўны голас імя Уладзіміра Някляева загучала ў беларускай паэзіі пад сярэдзіну 70-х гадоў. На той час у самым росквіце творчых сіл было пакаленне "шасцідзесятнікаў", якія даволі хутка прызналі ў маладым паэце свайго паплечніка. Рыгор Барадулін у прадмове да кнігі "Сад на перекрестке" (М., "Молодая гвардия", 1979) - першага зборніка вершаў Уладзіміра Някляева, выдадзенага ў перакладзе на рускую мову, - пісаў:

"У манеры пісьма Уладзіміра Някляева цікава і нечакана спалучаюцца маскоўская школа паэтычнага рамяства з традыцыяй Купалы і Багдановіча, карані якой - глыбока ў свеце славянскага паганства. З першых выступленняў у друку ў ім яскрава выявіўся прыроджаны майстар верша, тонкі і дакладны. Калі б мне давялося складаць анкету з пытанняў і адказаў, дык анкета Уладзіміра Някляева выглядала б у мяне прыкладна так: "Веданне жыцця - глыбіннае. Тэхніка верша - дасканалая. Гарантыя поспеху - поўная".

Творчасць Уладзіміра Някляева, як і кожнага значнага паэта, не скіравана ў нейкае адно рэчышча, яна сферная, шматпланавая. Калі тут і можна вызначыць дамінанту, дык, бадай, не ў тэматыцы альбо жанравасці, а ў стане паэзіі. Назва гэтаму стану, найбольш суадноснае яму вызначэнне - драматызм. Менавіта ён дае штуршок і згадкам пра таямніцы жыцця, і напружаным развагам пра вечнае і часовае, і пошукам устойлівых каштоўнасцей, духоўных вышынь, і рэфлексіям з прычыны ўласнай недасканаласці і пачуцця віны - матывам, якія тэматычна пераважаюць у вершах і паэмах Уладзіміра Някляева:

Аднойчы, прачнуўшыся ўночы,

Комментарии к книге «Выбранае», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства