На шчымлівую ноту пяшчоты і цноты настройвае гэты верш, які на наступных старонках кнігі нібыта гукае сабе падобных і шчасліва знаходзіць, іх, што ўражваюць пранізлівасцю пачуцця:
Ніхто не скажа, хто ў тым вінаваты,Што ўсе мы неяк прадчуваем страты,Але пазбягаем страт.Як адна са стрыжнёвых для паэзіі Уладзіміра Някляева заяўленая ў кнізе "Адкрыццё" тэма смерці і неўміручасці. Пашыраная яе распра-цоўка - гэта "Паэма-вера", а найбольш скандэнсаваная - верш "Не, не таю надзей на бессмяротнасць". Напісаны ён з дакладна вытрыманай рыфмоўкай "пантуга", на тым узроўні майстэрства, калі на паглыбленае раскрыццё тэмы працуюць з аднолькавым намаганнем і змест, і форма верша:
Я ведаю пра хлеба неабходнасць,Але таксама ведаю не горш,Як неабходны задуменны Сож,Начных нябёс і вышыня, і зорнасць......Шчымлівая іх першасць і апошнясць,Што раптам прасякае пачуццёмНе вечнай нашай сувязі з жыццёмI тайнасцю надзей на бессмяротнасць.Сапраўдная паэзія амаль заўсёды мае відавочныя альбо пры-хаваныя фальклорныя вытокі. Гэта тыя эмоцыі, той спосаб быцця, які закладзены ў генетычны код нацыі - у мову. У паэзіі Уладзіміра Някляева, лексічна і стылёва прыналежнага сучаснасці (ён нібы наўмысна нават дэкларуе такую прыналежнасць), фальклорныя вытокі, безумоўна, прыхаваныя, аднак не настолькі, каб іх нельга было распазнаць. Да прыкладу, верш "Што за сумныя песні спяваеш ты, Белая Русь!" - гэта цалкам фальклорны матыў, не кажучы пра ўжо тыя творы, што сталі агульнавядомымі песнямі і ўспрымаюцца самі па сабе, бадай, як народныя: "Світанак" (музыка I. Лучанка), "Янка Купала" (музыка У. Будніка), "Гуляць дык гуляць" і "Раз ды разок" (музыка В. Іванова).
Комментарии к книге «Выбранае», Владимир Прокофьевич Некляев
Всего 0 комментариев