Скрыжаваньне

Жанр:

Автор:

«Скрыжаваньне»

1265

Описание

Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы пошук істнасьці, веры, вышэйшай сілы, свайго месца ў сьвеце, ды месца ў тым жа сьвеце сваёй краіны. Прыкладам таго можа быць хаця б тытульны верш «Скрыжаванне», які заканчваецца словамі: «Я стаю на крыжы// Беларускiх дарог// І не бачу дзвярэй,// За якiмi ёсць Бог». (N.G.)



2 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ На глыбока-блакiтных нябёсах акрэслiўся шара-сухi элеватар.Прыдарожны пануры валун бессаромна квiтнеў лiшаямi.У высокае шорсткае жыта набегла i стала валошак багата,Нiбы зорак ужнiўнi. Татарнiк сачыў, як салдат, запалямi.Ядлаўцовыя дрэўцы нiяк не падыдуць адно да другога.Каляiны лясныя не здатны пазбавiцца лiпкага, коўзкага мулу.У лагчыне пяском непралазным разлазiцца ўшыркi дарога.Люстраныя завоiны раска зялёнай лускою наўсцяж зацягнула.Кураслеп, што яечны жаўток, напаляне разлiўся, расцёкся.На далёкiх пагорках сiнее палоса дагледжанай лесапасадкi.На дарожных адхонах трава закурэла да колеру воўчае поўсцi.І ўсё роўна вяскоўцы там пасвяць свае нешматлiкiя статкi. ЗIМОВЫ ЛЕС Што нi раблю — адны памылкi спрэс.Я сам сабе ўтвараю перашкоды,Працуючы, калi патрэбны продых,—І праца ў рэшце рэшт губляе сэнс.Збяруся i паеду ў зiмнi лес,Дзе iснуюць гармонiя дый згода,Спакойна спiць знямелая прырода,У белай форме — самы чысты змест.Не ведаю, цi дастаткова слоў,Каб знiкла спрацаванасць i маркота,А на душы з'явiлася святло?Але я спадзяюся i прашу:Лясная цiша, дрэвы i сумёты,На хвiлю апалiце мне душу. БІБЛIЯТЭКА МацiПаклiча ў падарожжа таямнiцаСхаваная ў недачытаны твор.Паклiча да сваёй першакрынiцыВыдатны i шматтомны кнiгазбор.Пайду да запаветнае палiцыПраз каталожны доўгi калiдор.Пайду няспешна, нiбы па жывiцу,У велiчны, сасновы, дзiўны бор.Зноў трапiцца разгорнутая кнiгаПра мiтусню, пра марнасць i настройНяўстойлiвы, часовы, як адлiга.І знойдзецца старонка, наякойНясе паводка зрушаныя крыгiУ акiян, убездань i спакой. НОЧ БратуДа брата завiтаў пад вечар,Бо разумення не хапала,Цi спачування неставала,А мо зычлiвае сустрэчы...Ён гаварыў пра недарэчнасцьЗаўчаснай гiбелi Купалы,Пра англамоўную навалу,Пра Дух i кантаўскiя рэчы...Сядзелi мы да позняй ночы.Гадзiннiк бiў працягла глуха,Спачатку раз, апотым двойчы...Ён разважаў, ды я не слухаў,Глядзеў убратавыя вочы,А ў iх утойвалася скруха... ПАПЛЕЧНIКУ Нашто, скажы, каму такое трэба —Каб рагатаў узброены вар'ят,Калi працуе да знямогi кат,А сквапны самагубца лiчыць срэбра?Ты крыкнеш: "А такое без патрэбы!"Але з нажом iдзе на брата брат,Сумленныя глядзяць з-за тоўстых крат,Няўклюдны блуд не лiчыцца ганебным...Дык што рабiць, калi i быў, i ёсцьНязгасны жах прад пашчаю пачвары,Калi наўсцяж ашчэрваецца злосць?Скажу табе, няхай сабе i марна, —Змагайся, каб святое не звялось,Ідзi на бой, iдзi самаахвярна! ЦЫГАН Я душу на пясок растаўку,

Комментарии к книге «Скрыжаваньне», Адам Глобус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства