Скрыжаваньне

Жанр:

Автор:

«Скрыжаваньне»

1239

Описание

Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы пошук істнасьці, веры, вышэйшай сілы, свайго месца ў сьвеце, ды месца ў тым жа сьвеце сваёй краіны. Прыкладам таго можа быць хаця б тытульны верш «Скрыжаванне», які заканчваецца словамі: «Я стаю на крыжы// Беларускiх дарог// І не бачу дзвярэй,// За якiмi ёсць Бог». (N.G.)



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Скрыжаваньне (fb2) - Скрыжаваньне 61K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Глобус

Адам Глёбус СКРЫЖАВАНЬНЕ

Падрыхтаванае на падставе: Глёбус Адам, Скрыжаваньне — Мінск: 1993

© Камунікат.org, 2012

ЖАХ

жах жах жах увесь свет у крыжах, увесь свет жах жах увесь свет у крыжах, увесь свет жах жах жах жах

СКРЫЖАВАННЕ

Адчынiце ўсе дзверы, Паламiце замкi, Адпусцiце ўсе душы На чатыры бакi. Паляцелi ўсе душы На чатыры бакi, Зачынiлiся дзверы І ржавеюць замкi. Я стаю на крыжы Беларускiх дарог І не бачу дзвярэй, За якiмi ёсць Бог.

ВОЎК

Узыдзi на гару, Абярнiся ваўком І ляцi праз чатыры гады, — Сваю мацi забудзеш І родны свой дом, Не сустрэнеш нiколi бяды. А яшчэ сорак дзён, Не шкадуючы ног, Ты ляцi па пяску, па вадзе, Па асфальце, па пыле, Па бруку дарог, Не спыняйся, крый Божа, нiдзе. А калi на мяжы Памiж ноччу i днём Перакулiцца ўвесь белы свет, Будзе ў цемры свяцiць Ярка-чорным агнём Непатрэбны i воўчы твой след.

ЧАРГА

Я стаяў учарзе па хлеб, Дастаяўся, атамака соль. Я прасiў: "Дайце мне мой хлеб!". Мне далi ўкамянелую соль. Ты стаяў учарзе па хлеб, Дастаяўся, атамака спiрт. Ты прасiў: "Дайце мне мой хлеб!". А табе налiвалi спiрт. Мы стаялi ў чарзе па хлеб, Дастаялiся, тамака смерць. Мы спыталi: "Адзе наш хлеб?". Нам увочы глядзела смерць.

АТРУТА

У мяне ёсць атрута — Вельмi лёгкая смерць. Можна знiшчыць пакуты Волю-вольную мець. Лепей спаць узакутку Цi пайсцi жабраваць, Лепей выпiць атруту, Чым людзей забiваць. Не палохайся, дружа, Самагубства, дальбог — Гэта зброя для мужных, А не для рабоў.

РОСТ

Удасканальваюцца мантажы, За схемай распрацоўваецца схема. Расце тэхнакратычная сiстэма, Вось так на могiлках растуць крыжы. Цiкава ўсё ж, ада якой мяжы Нас давядзе законатэарэма, Калi замест iскрыстай хрызантэмы Квiтнеюць бiтумныя капяжы?

ТАСТАМЕНТ

Глыну крышталёвай, халоднай атруты, Устуднi-лядоўнi здранцвее мой лёс, І сыдуцца ў кропкi зямныя пакуты. Труна прыплыве па рыпеннi калёс. Але пачакайце, нетрэба мне долу, Не трэба чаўна машыстовай труны. Мяне панясiце з ампiрнага дому, Туды, дзе па хмарах грымяць перуны. Пад небам, навежы мяне пакладзiце, Хай вострыя дзюбы арлоў, груганоў Разблытаюць нерваў блакiтныя нiцi, А даўгiя кiпцi iх зблытаюць зноў. Хай велькая зграя чарцей i анёлаў У трубы i дудкi напружана дзьме, А ў грукаце сонечна-месячных колаў Хай лета зруйнуецца ў чорнай зiме; Вясна пераробiцца ў сонную восень, Планета астыне ў крыклiвай мане. Калi й застанецца ў шарасцi просiнь. Вы там не шукайце нiколi мяне.

БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ

На глыбока-блакiтных нябёсах акрэслiўся шара-сухi элеватар. Прыдарожны пануры валун бессаромна квiтнеў лiшаямi. У высокае шорсткае жыта набегла i стала валошак багата, Нiбы зорак ужнiўнi. Татарнiк сачыў, як салдат, запалямi. Ядлаўцовыя дрэўцы нiяк не падыдуць адно да другога. Каляiны лясныя не здатны пазбавiцца лiпкага, коўзкага мулу. У лагчыне пяском непралазным разлазiцца ўшыркi дарога. Люстраныя завоiны раска зялёнай лускою наўсцяж зацягнула. Кураслеп, што яечны жаўток, напаляне разлiўся, расцёкся. На далёкiх пагорках сiнее палоса дагледжанай лесапасадкi. На дарожных адхонах трава закурэла да колеру воўчае поўсцi. І ўсё роўна вяскоўцы там пасвяць свае нешматлiкiя статкi.

ЗIМОВЫ ЛЕС

Што нi раблю — адны памылкi спрэс. Я сам сабе ўтвараю перашкоды, Працуючы, калi патрэбны продых,— І праца ў рэшце рэшт губляе сэнс. Збяруся i паеду ў зiмнi лес, Дзе iснуюць гармонiя дый згода, Спакойна спiць знямелая прырода, У белай форме — самы чысты змест. Не ведаю, цi дастаткова слоў, Каб знiкла спрацаванасць i маркота, А на душы з'явiлася святло? Але я спадзяюся i прашу: Лясная цiша, дрэвы i сумёты, На хвiлю апалiце мне душу.

БІБЛIЯТЭКА

Мацi Паклiча ў падарожжа таямнiца Схаваная ў недачытаны твор. Паклiча да сваёй першакрынiцы Выдатны i шматтомны кнiгазбор. Пайду да запаветнае палiцы Праз каталожны доўгi калiдор. Пайду няспешна, нiбы па жывiцу, У велiчны, сасновы, дзiўны бор. Зноў трапiцца разгорнутая кнiга Пра мiтусню, пра марнасць i настрой Няўстойлiвы, часовы, як адлiга. І знойдзецца старонка, наякой Нясе паводка зрушаныя крыгi У акiян, убездань i спакой.

НОЧ

Брату Да брата завiтаў пад вечар, Бо разумення не хапала, Цi спачування неставала, А мо зычлiвае сустрэчы... Ён гаварыў пра недарэчнасць Заўчаснай гiбелi Купалы, Пра англамоўную навалу, Пра Дух i кантаўскiя рэчы... Сядзелi мы да позняй ночы. Гадзiннiк бiў працягла глуха, Спачатку раз, апотым двойчы... Ён разважаў, ды я не слухаў, Глядзеў убратавыя вочы, А ў iх утойвалася скруха...

ПАПЛЕЧНIКУ

Нашто, скажы, каму такое трэба — Каб рагатаў узброены вар'ят, Калi працуе да знямогi кат, А сквапны самагубца лiчыць срэбра? Ты крыкнеш: "А такое без патрэбы!" Але з нажом iдзе на брата брат, Сумленныя глядзяць з-за тоўстых крат, Няўклюдны блуд не лiчыцца ганебным... Дык што рабiць, калi i быў, i ёсць Нязгасны жах прад пашчаю пачвары, Калi наўсцяж ашчэрваецца злосць? Скажу табе, няхай сабе i марна, — Змагайся, каб святое не звялось, Ідзi на бой, iдзi самаахвярна!

ЦЫГАН

Я душу на пясок растаўку, Не прадам гадам-цмокам волю, І траву апяку кроўю-соллю, Нож халодны аддам жабраку. Упаду пад сухую сасну, Пад самотную ў чорным полi, З хрустам сцiсну кулак да болю, Вып'ю воцату i засну... Я прайду праз уласны скон, Як святло працiнае сон І як падае з неба камень. Я прачнуся, вятры гудуць... І зацiсну я голаў рукамi, Каб смяротнага крыку не чуць.

СОН

Засынаю, iзноў засынаю, Бо надзеi нiякай не маю, І ў жыццi ўжо нiшто не трымае... Засынае душа, засынае, Перарэзаная трамваем; А вар'яцтва душу абдымае, Закалыхвае i спавiвае Чорна-мутарным дымам адчаю... Сон iзноў не прыходзiць ноччу, Цемра выела мае вочы, Пэўна, злыдзень мяне сурочыў. Зазвiнеў палахлiвы званочак... Прыпынiўся драпежны трамвай, Невыносны навокал адчай.

БРАТЫ

На гары валуны гудуць. Хмары шарая каламуць Зверху падае на зару, Абдымае, хавае гару. Пад гарою гарыць агонь. Праз агонь скача чорны конь. На канi тым сядзiць салдат. Пад гарою ляжыць яго брат. Клiча коннiк: " Мой брат, устань! Будзем разам змагацца са злом, Назавём нашу справу дабром!" Узнялася чырвоная здань, Засiпела змяёю зямля, Брату брат крыкнуў: "Зло гэта ж— я!"

СЦЯНА

Ляцiць душа — Гудзе шаша. Стаiць сцяна, Дзвярэй няма. Мая душа Ў сцяну ўвайшла, Як чортаў нож. Чаму наўскос Ляцiць душа? Чаму наўпрост І на пагост Імчыць шаша? Сцяна стаiць, Душа балiць.

СЛУП

Эх, пайду Дуб знайду. Ссяку дуб, Зраблю слуп. Слуп стаiць. Дол грымiць — Бяда вакол. Вазьму кол, Заб'ю бяду, Кiну ў ваду. Сплыве вада — Згiне бяда. Час мiне — Слуп згнiе.

АНТОН

Асфальт гарыць, Шыпiць зямля, Бетон трашчыць — Паўзе змяя, На той змяi Сядзiць Антон. Змяя паўзе... "Эгэй, Антон! Куды паўзеш? Куды змяю Сваю вядзеш?" "Туды вяду, Дзе спiць мой брат, За далягляд..."

КАРОЛЬ

Страцiў розум вялiкi кароль І завыў упарожнюю бочку. І качаецца ў бочцы гул-боль, І вiруе i ўдзень i ноччу... Рэха рухаецца: праз замок, Праз акно, па-над пляцам, нагорад... І грымiць памiж хмар, нiбы рок, Неразумнай iстоты той рогат. Вушы слухаць стамiлiся вой, Але цяжка паверыць людзям — Што не клiча кароль на бой, А вар'ят розум крыкам студзiць. І чакае глухая зямля, Хто ўсiм скажа: "Няма караля!"

СМУТАК

Вецер вые. Вецер стогне, Вербы хiлiць да вады. Вецер гонiць мiма поўнi Хмаркi, поўныя нуды. Вецер стогне. Вецер вые. У акне старой царквы Плачуць свечкi залатыя. Свечкi плачуць. Плач i ты.

АКСАМIТНЫЯ ТАНЦЫ

Танчыць чорная котка На кухонным стале. Аксамiтныя танцы Падабаюцца мне. Лашчаць лёгкiя лапы Тонкi глянцавы цень. Удухмянай цямрэчы Палымнее агмень. На дварэ халадэча, Свет належыць зiме. Котка, цемра i чарка Суцяшаюць мяне.

НАШЧАК

Так моцна пахне апельсiнам, Ажно дыханне заняло. Здранцвеў язык i згоркла слiна — Так моцна пахне апельсiнам, Што свет сцямнеў— зрабiўся сiнi, I ўмомант скiвiцы звяло. Так моцна пахне апельсiнам, Ажно дыханне заняло.

РАЗВАГI

Невядома, якую з дарог давядзецца прайсцi i праехаць. Невядома, якая пакута-жалоба ў дарозе чакае. Але ведаю, што не чакаю, непрагну басяцкай уцехi, А чакаю сяброўскай сустрэчы, схаванае за небакраем. Не патрэбна сустрэча з анёлам, тым болей, прарокам. Не патрэбна падтрымка ад моцных, тым болей, вялiкiх. На сябе спадзяюся i веру пясчаным дарогам. Спадзяюся на сябра, якога няможна паклiкаць. Непатрэбнае ўчора, назаўтра патрэбным здаецца; Неабходнае сёння губляе свой кошт неўзабаве; Так букеты святочныя ператвараюцца ў смецце; А насенне чакае ў зямлi, спадзяецца на травень. Ёсць дарога, няма ў той дарогi канца i пачатку; Можа, ёсць, толькi я iх нiколi не ведаў, небачыў. Я iду, каб дарога прасцейшай здавалася брату; Над пуцiнаю рогат крыжуецца з енкам i плачам. Неразумна iсцi i не бачыць хоць нейкае мэты; А цi варта iсцi да святла не свайго, ачужога? Можа, каменем лепей ляжаць на зямлi запаветнай? Пэўна, лепей, ды не адпускае цяжкая дарога.

МАСТАК

Ён жыве на прыватнай Безвыгоднай кватэры. Ён малюе выдатна На шалёсткай паперы. Мастаку дастаткова, На яго разуменне, Самы просты аловак, Аркуш i асвятленне. Ён вялiкi аматар Паспрачацца за словы, Бо шануе заўзята Паэтычную мову. Ён не робiць халтуры, Зарабляючы грошы. Як малюе з натуры, Абыходзiць раскошу. Ён надзiва спакойна Адмаўляе спакусы. Ён працуе ў пакоi Невялiкiм i вузкiм. Ён нiкуды не лезе І нiчога не просiць. Ён малюе прадвесне І графiчную восень.

1989. МIНСК. ТРАЕЦКАЕ ПРАДМЕСЦЕ

У 1972 годзе я з аднакласнiкамi гуляў на вулiцы Нямiга i шпурляў каменнi ўвокны пустых дамоў. У 1982 годзе я працаваў на рэс- таўрацыi Траецкага прадмесця У Траецкiм прадмесцi збiраюцца вольныя людзi. Мастакi абгаворваюць вартасцi новых заказаў. Музыканты нудзяцца, пакуль вецер каву астудзiць. Аўтагоншчыкi, нiбы вайскоўцы, трымаюцца разам. Букiнiсты аспрэчваюць кошт факсiмiльных выданняў. Прастытуткi жадаюць злучэння мастацтва з навукай. Хiпаны апяваюць спакой, талакоўцы— змаганне. Лiтаратары апавядаюць пра стан самадруку. Мухi гойдаюцца над агульнахарчоўскай талеркай, На якой засыхаюць пляскатыя булкi з карыцай. Прыбiральшчыцы ўпотай гандлююць вiном i гарэлкай. Пры жаданнi, калi не выдурвацца, можна й напiцца. Афармiцелi п'юць больш за ўсiх, i чамусьцi з папамi; Менш за ўсiх п'юць географы сцiплыя ды iнжынеры. Рэкецiры любуюцца сцiснутымi кулакамi. У Траецкiм прадмесцi гасцiнна пагрукваюць дзверы.

1939.ВIЛЬНЯ. СЛОВА БЕСПРАЦОЎНАГА

Мы яшчэ будзем доўга зацята глядзець з-пад iлба на сумёты, На бетонастваралку, насiлкi, рыдлёўкi ды шуфлi... Па кутах будуць курчыцца, сохнуць, псавацца рабочыя боты. Памутнеюць i будуць пылiцца ў бытоўцы святочныя куфлi. У цвiкi, у балты, ушурупы ўваб'ецца, улезе карозiя. Скарабацяцца бочкi з-пад вапны i вёдры з-пад фарбы парожнiя. Нехта будзе бадзяцца, шукаючы праўду i радасць устоме. Нехта стане малiцца, забыўшыся, што ён ў Бога не верыць. Нехта будзе пацiху спiвацца, анехта— канаць удурдоме... Толькi прыйдзе адлiга i мы павымаем з-пад лавы цяжкiя сякеры.

САБАКА

Іржа гарыць на ланцугу. Няхай гарыць... Што я магу? Магу скакаць, магу брахаць, Магу я ўзяць i разадраць! Магу кроў пiць. Яшчэ магу Сядзець i выць на ланцугу... Іду туды, куды вядуць. Бягу туды, куды пашлюць. Я сплю тады, калi не б'юць. Грызу тады, як нацкуюць. Я ем тады, калi даюць. Я п'ю тады, калi нальюць. А хто зрабiў з мяне раба? Каму свярбiць мая бяда? Я сам аддаў, крый Бог збрашу, Я сам прадаў сваю душу. А што я мог яшчэ прадаць? І дзе мой Друг, каб ратаваць?

КВАДРАТ

Як парад без салдат — не парад, Так квадрат без вуглоў — не квадрат. Як футболу патрэбны галы, Так квадрату патрэбны вуглы. У квадрата чатыры вуглы. Хай вялiкi цi самы малы, А ўсё роўна, як нi павярнi, — Уквадрата чатыры вуглы. Нi адзiн, i нi тры, i нi пяць... Можаш плакаць, аможаш скакаць, Можаш бiцца аб стол галавой,— Ты не зменiш сiстэмы старой. Так вучылi i будуць вучыць. Нi змянiць, нi стрымаць, нi спынiць Гэты добраахвотны палон, Гэты самы грунтоўны закон. У квадрата чатыры вуглы. Хай вялiкi цi самы малы, А ўсё роўна, як нi павярнi, — У квадрата чатыры вуглы. Час iдзе, час ляцiць, час iмчыць. Нi стрымаць, нi спынiць, нi разбiць... Росквiт вызначыць заняпад. Застанецца нязменны квадрат.

БЕЛАРУСКI РУХ

Мы — беларускi рух! З намi крывiцкi дух. Покi сумленне ёсць, Мы — беларускi лёс! Я праклiнаю тых, Хто ачырвонiў штых Смерцю маiх братоў. Я не дарую кроў. Брат, мой брат — беларус, Годзе трываць прымус, Стань пад штандар са мной, Разам абвесцiм бой Процi сваёй брыды, За вызваленне з бяды, Супраць варожых зграй, За беларускi край! Мы — беларускi лёс, Покi сумленне ёсць. З намi крывiцкi дух. Мы — беларускi рух!

ЗВЫШНАДЗЕЙНАСЦЬ

Звышнадзейна жывуць звышнадзейныя людзi. Звышнадзейна садзяцца ў вагоны метро. Іх нiхто не аблае, нiхто не асудзiць, — Не цiкавiць нiкога iх лёс i настрой. Звышнадзейна працуюць маторы i колы. Звышнадзейна гудуць на сцяне правады. Звышнадзейна вядуць звышнадзейнае сола Звышнадзейныя нетры тунельнай трубы. Распаўсюджваецца пад зямлёй звышнадзейнасць. Парцэлюецца i парцэлюецца рытм. А за столлю, у глебе, ляжыць безнадзейнасць, Неабходная подзвiгам нова-старым.

ЁСЦЬ

Ёсць людзi, што пахнуць, як рыбы, вадою. Ёсць рыбы, што пахнуць халоднай крывёю. Ёсць холад, што пахне смяротнай атрутай. А ёсць яшчэ смерць, што касуе пакуты. Ёсць косы, што пахнуць усадзе пагостам. Ёсць сад, што запросiць усiх нас угосцi. Ёсць вы, вашы тэлеантэнныя рогi, І ваш тэлевiзар... Няма толькi Бога.

ТЫ

Ты прыходзiш уцёмна-зялёныя днi. Ты прыходзiш уцёмна-зялёныя ночы. Ты прыходзiш, i мы застаемся адны. У халодным пакоi ратуемся моўчкi. Асалода лунае ў люстэрку крывым. Асалода, што зрушыла лёс Леверкюна. Пальцы ў цемры знаходзяць напятыя струны. Асалода пульсуе ў агульнай крывi. Ты сыходзiш уцемру чырвоных агнёў. Забiраеш адно безнадзейную стому, Пакiдаеш падзенне з высокае стромы. На паверхнi пульсуе агульная кроў.

ДАМОЎ

Ён шукае дарогi да белых палёў, Над якiмi адно толькi новае неба, Там уласная смерць выглядае ганебнай. Ён шукае сабор, апрыходзiць дамоў. Ен шукае сцяжыны да белых лясоў, Дзе вандроўныя душы знаходзяць прытулак, Дзе сканала нянавiсць, азлоба заснула... Ён шукае спакой, апрыходзiць дамоў. Ён шукае напрамак да чорных грудоў, Над якiмi стаiць нерухомая поўня, Там нiхто не будуе вязнiцы й катоўнi. Ён шукае любоў, апрыходзiць дамоў.

СПРОБА МАЛIТВЫ

Божа, забяры маё жыццё, Выратуй знямелую Айчыну, Выратуй ахвяры i злачынцаў... Божа, забяры маё жыццё. Ты адзiны вольны i вялiкi, Ганарлiвым адпусцi грахi. Веру — да цябе вядуць шляхi. Ты адзiны вольны i вялiкi. Я слабы, з атручанай душой, Брудны гад, скалечаны, нiкчэмны... Веру ў розум светлы i надземны. Я слабы, з атручанай душой. Божа, забяры маё жыццё. Іншага не маю, каб аддзячыць. Ну хiба што гэтым цiхiм плачам. Божа, забяры маё жыццё.

Оглавление

  • Адам Глёбус СКРЫЖАВАНЬНЕ
  • ЖАХ
  • СКРЫЖАВАННЕ
  • ВОЎК
  • ЧАРГА
  • АТРУТА
  • РОСТ
  • ТАСТАМЕНТ
  • БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ
  • ЗIМОВЫ ЛЕС
  • БІБЛIЯТЭКА
  • НОЧ
  • ПАПЛЕЧНIКУ
  • ЦЫГАН
  • СОН
  • БРАТЫ
  • СЦЯНА
  • СЛУП
  • АНТОН
  • КАРОЛЬ
  • СМУТАК
  • АКСАМIТНЫЯ ТАНЦЫ
  • НАШЧАК
  • РАЗВАГI
  • МАСТАК
  • 1989. МIНСК. ТРАЕЦКАЕ ПРАДМЕСЦЕ
  • 1939.ВIЛЬНЯ. СЛОВА БЕСПРАЦОЎНАГА
  • САБАКА
  • КВАДРАТ
  • БЕЛАРУСКI РУХ
  • ЗВЫШНАДЗЕЙНАСЦЬ
  • ЁСЦЬ
  • ТЫ
  • ДАМОЎ
  • СПРОБА МАЛIТВЫ Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Скрыжаваньне», Адам Глобус

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства