Я ўсё больш схіляюся да таго, што мы ўсе — закладнікі сваёй культуры. Ёсьць праблема адсутнасьці Дома, адсутнасьці сям’і, такое адчуваньне, што маеш справу з бяздомнымі людзьмі. Нібыта жывуць мужчына і жанчына разам, але спытаеш — ці памятаеце вы дзень вашай першай сустрэчы, дзень вашага шлюбу? У Эўропе гэта людзі памятаюць і сьвяткуюць. А ў нас калі прайшло 10–20 гадоў — ня памятаюць. Дні нараджэньня дзяцей — мужчыны ня памятаюць, кажуць — «здаецца, у сакавіку». (Верасень 2009)
пра еднасьць
Я пагадзілася б з тым, што ў беларусаў няма агульнай ідэі, ім няма на чым аб’яднацца. Нацыянальная ідэя сёньня не працуе з гістарычных прычынаў. (Чэрвень 2011)
пра сьведчаньні
Кожны чалавек носіць гісторыю ў сабе ды зносіць, сыходзячы, з сабой. Толькі ў аднаго гэта дзьве старонкі, а ў другога —дзесяць, і г. д... Літаратура ўжо не пасьпявае адлюстраваць усё гэта. Пісьменьнік спрабуе шукаць нейкія новыя словы, аднак энэргія зь іх сышла. Каму давярае цяпер наш сучасьнік? Гэта, зразумела, сьведкі, сьведчаньні... І гэтыя сьведчаньні важна сёньня захаваць на любым носьбіце — дыктафоне, камэры, тэлефоне... Ня важна як. Галоўнае — убачыць, пачуць. І зафіксаваць. Зафіксаваць гэты момант можа мастак, журналіст... (Кастрычнік 2012)
пра жанчын у палітыцы
Я лічу, што калі абставіны зьменяцца, а яны зьменяцца, у палітыку ды грамадзкае жыцьцё прыйдзе шмат жанчын. Бо яны ёсьць, і іх рост як асобаў вельмі адчувальны. Яны растуць на тле гэтых падзеяў, на тле страху, нават асабістых стратаў, на той зьнявазе, якую мы перажываем як нацыя. Жанчыны «праб’юцца». Бо трымаць іх далей на другасных ролях проста немагчыма. (Кастрычнік 2012)
пра дзьве маці
Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца? (Чэрвень 2013)
пра беларускую мову
Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жаночага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай. (Чэрвень 2013)
пра прымітыў аўтарытарызму
Комментарии к книге «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе (на белорусском языке)», Светлана Александровна Алексиевич
Всего 0 комментариев