Насамрэч гэта толькі частка справы. У Нобэлеўскай лекцыі Алексіевіч назвала сябе «чалавекам-вухам». Чытачы гэтай кнігі пабачаць, што ня ў меншай ступені яна — чалавек-голас.
Голас глыбокі, жывы, упарты, верны толькі сабе і свайму таленту. Голас сусьветнага дыяпазону і нобэлеўскай клясы. Голас нашага часу.
Наш голас.
Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода
Інтэрвію, дыскусіі, рэпартажы
Сьвятлана Алексіевіч: Самая цяжкая спадчына, якая засталася ад сацыялізму, гэта траўмаваны чалавек, таму што лягер разбэшчвае і ка´та, і ахвяру.
пра чалавека
Мы — людзі эпохі войнаў, рэвалюцыяў, развалаў, і іншага досьведу ня маем. Мы — людзі культуры барацьбы, культуры вайны, скажам так — супрацьстаяньня і разбурэньня. Але ўсё ж нягледзячы на ўсе гэтыя жахі, якія чамусьці бясконца пашыраюцца, чалавек створаны ня толькі для таго, каб закрыць дзот, падняцца на дах рэактара, скончыць самагубствам з-за таго, што ідэя загінула. Напэўна ж, Божы замысел іншы. (Cакавік 1999)
пра нечаканасьць
Сьвет настолькі нечаканы сёньня, што прагназаваць яго практычна немагчыма. (Сьнежань 2002)
пра барыкады
Я даўно зразумела, што барыкада — вельмі небясьпечнае месца, і ня толькі для мастака, але і для чалавека ўвогуле. Калі мы ўжо апынуліся на барыкадзе, то трэба не захлынуцца жарсьцямі і памятаць, што на барыкадзе вельмі цяжка застацца чалавекам. Я таксама лічу вельмі небясьпечнай справаю шукаць беларуса сярод народу. Мне бліжэй Сакрат, які днём зь ліхтаром шукаў чалавека. Давайце шукаць чалавека. (Сьнежань 2002)
пра маленькага дыктатара
Дыктатура маленькага чалавека — гэта самае жахлівае, што адбываецца сёньня, асабліва ў нашай краіне. (Лістапад 2004)
пра стабільнасьць
Калі гаварыць пра стабільнасьць, то самае стабільнае месца ў сьвеце — гэта турма. Гэта тое, што з намі і адбываецца — турэмная сьвядомасьць, турэмная пайка, ізноў жа самыя чэсныя людзі — гэта наглядчыкі. Гэта мысьленьне ўчорашняга й пазаўчорашняга дня. Уявіце сабе, якім гэты чалавек выйдзе з турмы, з гэтай талеркай баршчу, з татальнай, як яму здаецца, абароненасьцю. Гэты чалавек будзе няздольны да будучыні, гэта дзіця, ён выйдзе ў агромністы сьвет, які ад яго зачынялі, якога яго прывучалі баяцца, бо наглядчыкі самі разуменьня ня мелі пра гэты сьвет. (Лістапад 2004)
пра ідэі
Комментарии к книге «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе (на белорусском языке)», Светлана Александровна Алексиевич
Всего 0 комментариев