«Казкi (на белорусском языке)»

8666


6 страница из 254
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Доўга сядзеў салдат за кратамi. У турме было цёмна i сумна. I вось аднойчы вартавы сказаў салдату:

— Заўтра цябе павесяць!

Нявесела зрабiлася салдату. Думаў ён, думаў, як ад смерцi выратавацца, але нiчога не мог прыдумаць. А сваё чароўнае крэсiва салдат забыў дома.

На другi дзень ранiцай салдат падышоў да маленькага акенца i пачаў глядзець скрозь жалезныя краты на вулiцу. Народ натоўпам валiў за горад, каб паглядзець, як будуць вешаць салдата. Бiлi барабаны, праходзiлi войскi. I вось мiма самай турмы прабег нейкi хлапчынка-шавец у скураным фартушку i чаравiках на босых нагах. Ён iмчаўся стрымгалоў, i раптам адзiн чаравiк зляцеў у яго з нагi i стукнуўся проста ў сцяну турмы, каля таго акенца ў кратах, ля якога стаяў салдат.

— Гэй, галубок, не спяшайся! — крыкнуў салдат. — Я яшчэ тут, а без мяне там нiчога не будзе. А вось калi ты збегаеш да мяне дадому i прынясеш мне крэсiва, я табе дам цэлых чатыры срэбраных манеткi. Ну, хутчэй! Бяры ногi ў рукi — i гайда!

Хлопчык быў не супроць атрымаць чатыры срэбраныя манеткi i стралой пусцiўся за крэсiвам, умiг прынёс яго, аддаў салдату i…

Вось паслухайце, што з гэтага атрымалася.

За горадам была пабудавана вялiкая шыбенiца. Вакол яе стаялi войскi i натоўпы народу. Кароль i каралева сядзелi на велiкапышным троне. Насупраць сядзелi суддзi i ўвесь дзяржаўны савет. I вось салдата вывелi на лесвiцу i кат ужо збiраўся накiнуць яму вяроўку на шыю.

Але тут салдат папрасiў хвiлiнку пачакаць.

— Мне вельмi хацелася б, — сказаў ён, — спалiць адну цыгарку — бо гэта будзе самая апошняя цыгарка ў маiм жыццi.

А ў гэтай краiне быў такi звычай: апошняе жаданне асуджанага на смерць павiнна быць выканана. Вядома, калi гэта было не зусiм вялiкае жаданне.

Вось чаму кароль нiяк не мог адмовiць салдату. I салдат узяў у рот цыгарку, дастаў сваё крэсiва i пачаў выкрасаць агонь. Стукнуў ён па крэменi раз, стукнуў два, стукнуў тры — i вось перад iм з’явiлiся тры сабакi. У аднаго вочы былi, як сподачкi, у другога — як млынавыя колы, у трэцяга — як вежы.

— Памажыце мне збавiцца ад бяды! — сказаў iм салдат.

Тут усе тры сабакi кiнулiся на суддзяў i на дзяржаўны савет: аднаго схопяць за ногi, другога за нос i пачынаюць падкiдваць, ды так высока, што калi тыя падалi на зямлю, то ўсе разбiвалiся ўшчэнт.

Комментарии к книге «Казкi (на белорусском языке)», Ганс Христиан Андерсен

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства