Ранiцай прынцэса пiла гарбату i расказала каралю i каралеве, што яна бачыла ўночы дзiўны сон: нiбы яна ехала вярхом на сабаку i нейкi салдат пацалаваў яе.
— Цiкава! — сказала каралева.
Пэўна, сон гэты быў ёй не даспадобы.
У наступную ноч да ложка прынцэсы прызначылi бабулю-служанку. Ёй загадалi разведаць, цi той сон прынцэсы быў сапраўды сном, цi што-кольвечы iншае.
А салдату, хоць памiрай, зноў захацелася пабачыць прыгажуню прынцэсу.
I вось ўночы ў медны замак, як i ў папярэднюю ноч, з’явiўся сабака, схапiў прынцэсу i памчаўся з ёй з усiх ног. Тут бабуля надзела гумавыя боты i памчалася ўслед. Калi ж убачыла, што сабака схаваўся з прынцэсай у адным вялiкiм доме, яна падумала: «Цяпер мы знойдзем малайца!». I яна крэйдай намалявала на дзвярах дома вялiкi крыж, а сама пайшла дамоў спаць.
Але дарэмна яна супакоiлася: калi настаў час несцi прынцэсу назад, сабака ўбачыў на дзвярах крыж i адразу ж здагадаўся, што ён азначае. Ён узяў кавалак крэйды i пазначыў крыжамi ўсе дзверы ў горадзе. Гэта было лоўка прыдумана: цяпер бабуля-служанка нiяк не зможа знайсцi патрэбныя дзверы — бо ўсюды стаялi такiя ж белыя крыжы.
Раненька кароль з каралевай, бабуля-служанка i ўсе каралеўскiя афiцэры пайшлi глядзець, куды ездзiць прынцэса на сабаку па начах.
— Вось куды! — сказаў кароль, калi ўбачыў першы крыж на дзвярах.
— Не, вунь куды! — сказала каралева, калi ўбачыла крыж на суседнiх дзвярах.
— I там, i тут — усюды крыжы! — сказалi афiцэры.
I на якiя б дзверы яны нi глядзелi — усюды былi белыя крыжы. Так i не разабралiся яны нi ў чым.
Але каралева была жанчына разумная, майстрыха на ўсе рукi. Яна загадала слугам падаць ёй свае залатыя нажнiцы i кавалак шоўку i пашыла прыгожы маленькi мяшочак. У гэты мяшочак яна насыпала грэцкiх круп i непрыкметна прывязала яго да спiны прынцэсы. Потым прабiла ў мяшочку дзiрку, каб крупы пакрысе сыпалiся на дарогу, калi прынцэса паедзе да свайго салдата.
I вось уночы з’явiўся сабака, пасадзiў прынцэсу сабе на спiну i панёс да салдата. А салдат ужо так закахаўся ў прынцэсу, што ад усяе душы захацеў жанiцца з ёй. Ды i прынцам стаць было б няблага.
Сабака бег вельмi хутка, а крупы сыпалiся з мяшочка па ўсёй дарозе ад меднага замка да дома салдата. Але сабака нiчога не заўважыў.
Ранiцай кароль i каралева выйшлi з палаца, паглядзелi на дарогу i адразу даведалiся, куды ездзiла прынцэса. Салдата схапiлi i пасадзiлi ў турму.
Комментарии к книге «Казкi (на белорусском языке)», Ганс Христиан Андерсен
Всего 0 комментариев