«Казкi (на белорусском языке)»

8666


4 страница из 254
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Вось трацiў, трацiў грошы салдат i бачыць аднойчы, што ў кiшэнi ў яго засталося два грашы. I давялося салдату перабрацца з панскiх пакояў у цесны закутак пад самым дахам. Прыгадаў ён былое жыццё: сам пачаў ваксаваць свае боты i цыраваць на iх дзiркi. Нiхто з былых сяброў больш не наведваў яго, ды i надта ж высока было падымацца туды.

Ды неяк надвячоркам сядзеў салдат у сваiм закутачку. Ужо i зусiм сцямнела, а ў яго не было грошай нават на свечку. I тут ён успомнiў пра ведзьмiна крэсiва. Выняў салдат крэсiва i пачаў здабываць агонь. Толькi красануў ён аб крэмень, дзверы расчынiлiся i ўбег сабака з вачыма, быццам сподачкi. Гэта быў той самы сабака, якога салдат бачыў у першым пакоi падзямелля.

— Што загадаеш, салдат? — спытаў сабака.

— Дзiва, дый годзе! — сказаў салдат. — Крэсiва, выходзiць, не простае. А цi не выратуе яно мяне з бяды? Прыдбай мне грошай! — загадаў ён сабаку.

I толькi ён сказаў гэтак, як сабакi i след прастыў. Але не паспеў салдат палiчыць да двух, як сабака ўжо тут як тут, а ў зубах у яго вялiкi мех, паўнюткi медных грошай.

Зразумеў цяпер салдат, што за дзiвоснае было тое крэсiва. Варта стукнуць па крэменi адзiн раз — з’яўляўся сабака з вачамi, як сподачкi. А два разы стукне салдат — бяжыць да яго сабака з вачамi, бы колы вадзянога млына. Тры разы стукне — i сабака, у якога кожнае вока велiчынёю з вежу, стаiць перад iм i чакае загаду. Першы сабака носiць яму медныя грошы, другi — срэбра, а трэцi — чыстае золата.

I вось салдат зноў забагацеў, перабраўся ў самыя лепшыя пакоi, зноў пачаў хадзiць у святочных апранахах. Тут усе яго сябры зноў пачалi хадзiць да яго i шанавалi асаблiва.

I неяк памроiлася салдату: «А хiба ж не магу я на прынцэсу глянуць? Усе гавораць, што яна прыгажуня. А якая карысць, што яна ўвесь век прасядзiць у медным замку, за высокiмi сценамi ды вежамi? Дзе ж яно, маё крэсiва?»

I ён стукнуў па крэменi адзiн раз. У той жа мiг з’явiўся сабака з вачамi, быццам сподкi.

— Вось што, мой дарагi, — сказаў салдат, — хаця ўжо на вулiцы ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Хоць адну хвiлiначку. Зрабi!

Сабака знiк, i не паспеў салдат мiргнуць вокам, як ён з’явiўся зноў, а на спiне ў яго ляжала сонная прынцэса.

Чароўная, цудоўная была прынцэса. Па ўсiм было бачна, што гэта сапраўдная прынцэса. I нiяк не мог стрымацца салдат, каб не пацалаваць яе, — для таго ж ён i быў салдат, сапраўдны хлопец, з галавы да пятак. Потым сабака аднёс прынцэсу назад так, як i прынёс.

Комментарии к книге «Казкi (на белорусском языке)», Ганс Христиан Андерсен

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства