Антон АЛЕШКА
ПЯЦЬ СУТАК
Апавяданне
1
Сёння палкоўнік Гаёў устаў вельмі рана. Хутка сабраўся і выйшаў з дому. Пад нагамі скрыпеў снег, а востры вецер апякаў твар. Палкоўнік паправіў папаху.
«Гэты год марозы ды завеі зусім прыкончаць нас», — падумаў ён, накіроўваючыся ў казармы.
Палкоўнік ведаў, што яго людзі сёння добра намерзліся за цэлую ноч на такім сіверы. Нідзе не станет на полі ў зацішак пакурыць — дзьме і дзьме... Яшчэ ў калідоры абдаў Гаёва спецыфічны, ледзь улоўны дух казармы, у якім спрактыкаваны нюх адрозніў пах ружэйнага масла.
«Вечарам чысцілі аўтаматы», — беспамылкова пазнаў ён. Дзяжурны па часці ў файэ гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу. Гаёў агледзеў адзін пакой казармы, потым другі і не знайшоў, за што можна было-б ушчунуць сённяшні нарад. Праўда, ён і не збіраўся тут затрымлівадца. Даведаўся толькі, што ўзлётная паласа падрыхтавана к чатыром гадзінам, а зараз рота чысціць рулёжныя дарожкі.
Палкоўніка сёння цікавілі сувязісты. Позна вечарам яму званіў камандзір палка і скардзіўся на сувязь. Гаёў абяцаў неадкладна разабрацца. Што там такое здарылася, што абурыла камандзіра палка, Гаёў нават не ўяўляў. Сувязісты яго заўсёды выдатна працавалі, а гэта нядаўна прыехаў новы камандзір роты і ўжо калі ласка — скаргі... Значыць, справа, мусіць, не ў людзях, а ў іх камандзіры.
Гаёў па вузкім калідоры трапіў у роту сувязі і адразу зайшоў у канцылярыю. Камандзір роты выйшаў з-за стала і далажыў, што робядь людзі роты, а пра сябе сказаў, што ён вядзе гутарку з салдатам Драбышэўскім, які ўчора на палётах дрэнна трымаў сувязь. Замест таго, каб адразу самому даць сувязь камандзіру палка, Драбышэўскі чакаў каманды. Чакаў і спазніўся...
Гаёў толькі цяпер убачыў, што з левага боку ад яго стаяў салдат. Самы звычайны салдат.
— Вы Драбышэўскі?
— Так точна!—хутка адказаў палкоўніку салдат.
— Ну, што здарылася?—зірнуў Гаёў на камандзіра роты маёра Лукашова.
— Драбышэўскі прызнаўся, што ён вінаваты. Не даў сувязь у тэрмін, калі камандны пункт пераехаў на новае месца.
Гаёў зірнуў на Драбышэўскага. .
— Так точна, вінаваты!—пацвердзіў салдат.
Комментарии к книге «Пяць сутак», Антон Антонович Алешко
Всего 0 комментариев