Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Пяць сутак (fb2) - Пяць сутак 964K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Антон Антонович Алешко

Антон АЛЕШКА

ПЯЦЬ СУТАК

Апавяданне

1

Сёння палкоўнік Гаёў устаў вельмі рана. Хутка сабраўся і выйшаў з дому. Пад нагамі скрыпеў снег, а востры вецер апякаў твар. Палкоўнік паправіў папаху.

«Гэты год марозы ды завеі зусім прыкончаць нас», — падумаў ён, накіроўваючыся ў казармы.

Палкоўнік ведаў, што яго людзі сёння добра намерзліся за цэлую ноч на такім сіверы. Нідзе не станет на полі ў зацішак пакурыць — дзьме і дзьме... Яшчэ ў калідоры абдаў Гаёва спецыфічны, ледзь улоўны дух казармы, у якім спрактыкаваны нюх адрозніў пах ружэйнага масла.

«Вечарам чысцілі аўтаматы», — беспамылкова пазнаў ён. Дзяжурны па часці ў файэ гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу. Гаёў агледзеў адзін пакой казармы, потым другі і не знайшоў, за што можна было-б ушчунуць сённяшні нарад. Праўда, ён і не збіраўся тут затрымлівадца. Даведаўся толькі, што ўзлётная паласа падрыхтавана к чатыром гадзінам, а зараз рота чысціць рулёжныя дарожкі.

Палкоўніка сёння цікавілі сувязісты. Позна вечарам яму званіў камандзір палка і скардзіўся на сувязь. Гаёў абяцаў неадкладна разабрацца. Што там такое здарылася, што абурыла камандзіра палка, Гаёў нават не ўяўляў. Сувязісты яго заўсёды выдатна працавалі, а гэта нядаўна прыехаў новы камандзір роты і ўжо калі ласка — скаргі... Значыць, справа, мусіць, не ў людзях, а ў іх камандзіры.

Гаёў па вузкім калідоры трапіў у роту сувязі і адразу зайшоў у канцылярыю. Камандзір роты выйшаў з-за стала і далажыў, што робядь людзі роты, а пра сябе сказаў, што ён вядзе гутарку з салдатам Драбышэўскім, які ўчора на палётах дрэнна трымаў сувязь. Замест таго, каб адразу самому даць сувязь камандзіру палка, Драбышэўскі чакаў каманды. Чакаў і спазніўся...

Гаёў толькі цяпер убачыў, што з левага боку ад яго стаяў салдат. Самы звычайны салдат.

— Вы Драбышэўскі?

— Так точна!—хутка адказаў палкоўніку салдат.

— Ну, што здарылася?—зірнуў Гаёў на камандзіра роты маёра Лукашова.

— Драбышэўскі прызнаўся, што ён вінаваты. Не даў сувязь у тэрмін, калі камандны пункт пераехаў на новае месца.

Гаёў зірнуў на Драбышэўскага. .

— Так точна, вінаваты!—пацвердзіў салдат.

— Прыйдзецца арыштаваць вас так сутак на трое, і тады вы будзеце ведаць, як павінен несці службу сувязіст,— закончыў гутарку з салдатам маёр Лукашоў.— Дазвольце адпусціць салдата?— звярнуўся ён да палкоўніка. Гаёў кіўнуў галавой.

Шчоўкнулі абцасы ботаў салдата, скрыпнулі дзверы канцылярыі роты. Гаёў сеў каля стала. Поруч стаяў маёр Лукашоў, малады яшчэ афіцэр. Густыя чорныя бровы рэзка выдз ял ял іся на прыгожым бялявым твары.

— Вашы людзі ўсе паснедалі?—запытаўся Гаёў.

Лукашоў здзіўлена зірнуў на насупленыя бровы Гаёва, на яго намаршчынены лоб, на папаху, якую ён зняў і палажыў на стале.

— Усе паснедалі ў сталоўцы, а дваім адправілі на дзяжурства.

— Хто сёння дзяжурыць?

Лукашоў выняў запісную кніжку і сказаў прозвішчы дзяжурных сувязістаў.

— Добра...

Потым палкоўнік пацікавіўся, калі яго рота была ў лазні, калі салда­там выдалі рукавіцы і ватнікі, а ў казарме глянуў на тэрмометр, папрасіў маёра Лукашова паказаць, як адчыняецца фортка ў акне. I калі яны зноў вярнуліся ў канцылярыю, Гаёў сказаў:

— У такім прыблізна плане, але значна больш вы павінны патрабаваць ад камандзіраў узводаў. Гэта ясна? Цяпер далей. Вы самі вучылі салдат роты, як трэба даваць сувязь?

— Да мяне іх тут вучылі. Мусіць і паказвалі таксама...

— А вы паказвалі?

— Не паспеў яшчэ...

— Гаворачы між намі, вы людзей яшчэ не вучылі, не паказвалі ім нічога як трэба, а ўжо паабяцалі арыштаваць салдата на трое сутак. Я не ўмешваюся ў вашу дысцыплінарную практыку — калі ласка, вы камандзір роты. Аднак, каб я быў на вашым месцы, пачаў-бы не з гэтага. Першым чынам я навучыў-бы роту, а пасля ўшчуваў-бы...

— Слухаюся! Сёння ў мяне па раскладу заняткі ў полі...

— О, гэта добра...

— Я правяду спачатку днём практычна, а потым і ноччу...

— Яшчэ лепш.

3 аэрадрома прыйшоў нампаліт падпалкоўнік Лебедзеў. Халодны, абветраны, але жвавы. На брывах паблісквалі маленькія кропелькі інею. ён пачаў расказваць палкоўніку аб недахопах, якія выявіў учора на аэрадроме ў часы палётаў, а Гаёў надзеў папаху, паказаў у бок Лукашова.

— Што тут гаварыць пра аэрадром. Я ўжо ўсё ведаю. Вам, маёр, раю вывучаць і дасканала ведаць душу салдата, клапаціцца аб салдатах па-бацькоўску і тады...

— Слухаюся!— адказаў Лукашоў.

Гаёў пайшоў. У канцылярыі засталіся Лебедзеў і камандзір роты. Лебедзеў з аднаго слова Гаёва зразумеў новага ротнага камандзіра. I сам ён учора на аэрадроме бачыў, як камандаваў Лукашоў, і парашыў з ім сёння гаварыць. Не секчы з пляча, як ліхі кавалерыст, падначаленых, а вучыць салдат, афіцэраў, паказваць ім практычна, як трэба працаваць на новай тэхніцы.

— Сядзем,— прапанаваў Лебедзеў Лукашову.—Якія ў вашай роце радыёстанцыі?— пачаў ён.

I пайшла гутарка...

А калі Лебедзеў выйшаў з роты, задаволены, што Лукашоў вельмі добра ведаў тэхніку, навінкі яе, то сам камандзір роты нездаволены спыніўся каля акна, абыякава паглядаў на аснежаны двор. «Чаго яны хочуць ад мяне? Я ўзяў крута? Не! Яны гэтага не сказалі. Дысдыпліна ёсць дысцыпліна. I Гаёў не адмяніў майго намеру арыштаваць сал­дата»,— Лукашоў кусаў ніжнюю губу і адчуваў якуюсьці ўнутраную непрыемнасць. Было такое пачуццё, што ён зрабіў дрэнна, але з яго за гэта не пытаюцца, лічаць, што чалавек сам паправіцца. А ці-ж гэта так?

Лукашоў любіў вайсковую службу. Яго паважала камандаванне як валявога афіцэра, здольнага цвёрдай рукою наводзіць дысцыпліну і дасягаць мэты, якая ставілася перад ротай.

Праўда, там былі другія ўмовы, пяхота, а тут — авіяцыя... Лукашоў пастаяў некалькі хвілін. «У авіяцыі дысцыпліна павінна быць яшчэ лепшая. Гэтулькі тут складанай тэхнікі... А што датычыцца людзей, то Гаёў падкрэсліў. Стары на гэтым зубы з’еў... Я гэта ўлічу ў сваёй рабоце. Эх, ротны камандзір, хто цябе не вучыў?» — весела падумаў маёр і выйшаў з канцылярыі.

2

Салдат Драбышэўскі апынуўся ў калідоры і вольна ўздыхнуў. Можна сказаць, з самага вечара, як толькі ўчора прыйшлі з аэрадрома, ён чакаў, што яго паклічуць да Гаёва. Аднак прайшоў вечар, мінула ноч, а нечаканая сустрэча ў канцылярыі з Гаёвым зусім расчаравала яго. Ён чакаў, што палкоўнік пакарае яго, як аб гэтым гаварылі салдаты, «на ўсю жалезку»...

I таму гутарка маёра Лукашова, вострая і патрабавальная, ніколькі не кранула і не спалохала Драбышэўскага. Што-ж сталася з палкоўнікам? Ён ават не накрычаў на яго. Вось гэта і прымусіла задумацца салдата. «Палкоўнік парашыў, што са мной не варта гаварыць»,— з’явілася думка ў Драбышэўскага. Яна адначасова і пакрыўдзіла яго.

«Старшына не пагаварыў, а паслаў адразу да ўзводнага. Узводны не разабраўся і проста да камандзіра роты накіраваў. Ротны новы чалавек, яму толькі і сварыцца. Усе пагражалі, крычалі... Калі яны не пагаварылі, то чаго-ж палкоўнік будзе размаўляць? Дзівак чалавек!» Драбышэўскі выйшаў з казармы і ўбачыў, што рота строілася на пляцы.

— Бягом!—падаў яму каманду старшына роты Месяц.

Драбышэўскі выбег на пляц, далажыў старшыну і стаў у строй апошнім.

— Сягоння ў нас дзень вучобы. Камандзір роты сам правядзе з намі заняткі. Займацца будзем на аэрадроме. На занятках не лавіць варон, а паказаць, што сувязь — гэта нервовая сістэма войска. I здаровая сістэма. Ясна?— старшына Месяц прайшоў паўз строй з аднаго фланга на другі.— Не забывайце, што наша рота ў часці заўсёды была першай. Ясна?— старшына спыніўся.— Салдат Іваноў, зайдзіце да мяне і замяніце боты.— Месяц стаяў насупраць салдата-радыста, у якога ён штосьці ўбачыў на абутку, а згледзеўшы ротнага ў дзвярах казармы, узняў голас:

— Рота-а, смірна-а!..— I пабег да камандзіра. Далажыў, вярнуўся назад.

Неўзабаве крануліся. Драбышэўскі сёння быў замыкаючым і, пакуль ішлі па вайсковым гарадку, цешыў сябе салдацкай прымаўкай: «Замыкаючы салдат самы лепшы», а калі выйшлі ў поле, уважліва пазіраў на аснежаныя палеткі, якія рассцілаліся да цёмна-сіняй сцяны лесу. I тут яму ўспомніліся родныя мясціны, Свіслач-рэчка і лес. Лес, вершаліны якога гавораць з небам. Успомніўся дзед, былы кавалерыст-будзёнавец, бацька-партызан, сястрычка-школьніца, маці...

— Левай! Левай!— падлічваў старшына.— Усе ідуць у нагу, адзін Драбышэўскі не ў нагу...

Драбышэўскі змяніў нагу.

— Вось так! Рота, запявай песню!

Рота прыйшла на аэрадром з песняй. Разышлася па ўзводах, і пачаліся заняткі. Радысты займаліся сваёй справай у спецыяльных машынах, а лінейшчыкі засталіся на снезе.

Маёр Лукашоў выскачыў з радыёмашыны, падышоў да ўзводнага. Паказаў на сіні кусцік па той бок аэрадрома.

— Даць сувязь на камандны пункт камандзіра роты, які знаходзіцца каля арыенціра нумар адзін. Па ўзлётнай паласе хадзіць небяспечна. Дзейнічайце!

— Слухаюся!

I вось ужо круцяцца шпулькі з тэлефонным кабелем, і яго чорныя лініі леглі на снезе.

Драбышэўскі, узваліўшы на сябе дзве шпулькі, аж угінаўся пад іх цяжарам. Падстаўляў твар востраму ветру, імкнуўся не адстаць ад ефрэйтара, які служыў ужо ў арміі другі год.

— Драбышэўскі, не адставаць, — азірнуўся ефрэйтар, калі яго шпуль­ка апусцела.

Лукашоў праверыў работу лінейшчыкаў, пазваніў па тэлефоне, стоячы левым каленам у снезе.

— Клён, як мяне чуеце? Добра? Што?— і зірнуў на лінейшчыкаў.— Ёсць пашкоджанне лініі — знайсці.

I пабеглі лінейшчыкі шукаць, дзе пашкоджана сувязь. Драбышэўскі і не прыкмеціў, як хутка прабег час. Рота зноў выстраілася каля спецыяльных машын, і маёр Лукашоў паабяцаў, што такія заняткі ў полі будуць у іх часта. Адзначыў добрую работу радыстаў, пахваліў лінейшчыкаў.

— Я сам пачынаў службу лінейшчыкам на фронце. Справа была на Курскай дузе,— успамінаў маёр.— Гарачыя былі дні? калі мы, маладыя салдаты, прыбылі на фронт... I мы давалі сувязь пад разрывамі снарадаў і мін. Мой дружбак Янка Беразняк даваў сувязь на камандны пункт дывізіі. У час атакі немцаў сувязь была пашкоджана. Ён папоўз па лініі, і скора тэлефон зазваніў. Атака немцаў была адбіта. Беразняка няма І няма. Тады я пайшоў па лі«іі. Выткнуўся з-за кусцікаў і здзівіўся. У пярэстым маскіровачным адзенні поўз фашыст. Спыніўся, выняў кінжал... Я аўтамат з грудзей і рэзнуў чаргою... Падпаўзаю. У чатырох кроках ад забітага фашыета ляжыдь Янка з перабітымі рукамі, ледзь дыхае... Ен быў непрытомны, а перасечаны кабель сашчапіў зубамі і трымаў сувязь. Вось так працавалі сувязісты ў час Айчыннай вайны. Цяпер Беразняк маёр, камандуе батальёнам.

Драбышэўскі слухаў камандзіра роты і нечакана для самога сябе заўважыў, што камандзір роты зусім не злосны чалавек, самы звычайны афідэр, толькі больш патрабавальны. I зусім ён не задзіраецца, як аб гэтым думаў пра яго ранщои. А на ваине, пэўна, і ен быў не апошні, хоць пра сябе нічога не казаў. Калі Беразняк — дружбак яго — быў герой, то і Лукашоў гэтакі самы. Не разгубіўся, секануў фашыета, які ўжо выняў кінжал...

Драбышэўскі ўбачыў, што і другія салдаты задумаліся пра свайго ротнага камандзіра. Цяпер маёр гаварыў з камандзірамі ўзводаў, а сал­даты ўважліва прыслухоўваліся.

— Старшына Месяц, вядзіце роту,— загадаў Лукашоў.

Старшына выйшаў наперад.

— Рота, слухай маю каманду. Ша-агам марш!

Драбышэўскі, як і другія салдаты, шкадавалі, што камандзір роты так мала з імі пагаварыў, мала расказаў пра вайну.

— Левай! Левай!—падлічваў Месяц.— Рота, запявай песню!..

3

Дзяжурным лінейшчыкам на начныя палёты быў назначай салдат Драбышэўскі. Старшына Месяц даў інструкцыю яму, апытаў, як ён будзе дзейнічаць, калі пераменяць старт, калі, скажам, салсуецца апарат, запытаў пра інпіыя нечаканасці, якія бываюць у сувязі. Драбышэўскі бойка адказваў, і відно было, што чалавек гэты мае нядрэнную знаходлівасць. Гэтыя якасці спадабаліся старшыні роты. Пра сябе ён нават падумаў, што не прыкмячаў раней гэтага салдата. На твары яго была нездаволенасць, і ён на хвіліну апусціў вочы. Цераз некалькі хвілін ён яшчэ раз паглядзеў на салдата. Тонкія рысы твару з чорнымі бліскучымі вачамі гаварылі, што салдат споўніць свае слова. У яго зауседы свежы белы падкаўнерык, адзежа на ім ляжыць, нібы шылі на яго па мерцы.

— Я не ўпэўнены...— пачаў было, расцягваючы словы, Месяц, але салдат яго перабіў.

— Дзяжурства правяду... як вучылі. Будзьце ўпэўнены,— сказаў Драбышэўскі.

Другім разам старшына не ўтрымаўся-б, каб не навучыць салдата не перабіваць, калі гаворыць старэйшы, але сёння ужо было пазнавата, нарад выехаў на дзяжурства, ды прытым салдат сказаў слушнае. Крануў самалюбства старшыны. Сказаў — як вучылі... Эйш, арол! А хто ў першую чаргу вучыў яго, навабранца, з беленькім пушком пад носам? Старшына роты! Хто зрабіў з яго спрытнага салдата, на якога глядзець ды не нагледзецца? Старшына роты! Хто глядзіць салдата, як маці? Старшына роты! Гаспадар роты! У халодным позірку старшыны з’явіліся цёплыя агеньчыкі.

Месяц выйшаў з-за стала, акуратны, шырокаплечы, як на малюнку. Твар яго чыста паголены. Прыцішаным голасам сказаў:

— Дзяжурства на палётах — баявая задача. Праверу, як вы будзеце дзяжурыць. А той выпадак я памятаю,— намякнуў старшына аб тым, калі Драбышэўскі быў спазніўся даць сувязь. — Як вы апрануты?— Прыдзірліва праверыў, што было ў Драбышэўскага пад ватнікам, загадаў скінуць валёнак і памацаў анучу.

— Можаце ісці...

— Слухаюся!

Драбышэўскі з радасцю выбег з казармы. На спадарожнай машыне з суседняй роты хутка заехаў на аэрадром. Адразу знайшлася работа. Ён ахвотна дапамагаў радыстам запускаць рухавік і, каб прыйшлося, цяпер адзін запусціў-бы яго, а потым трымаўся некаторы час каля дзяжурнага тэлефаніста, Нарэшце выйшаў з радыёмашыны. Цемра ахутала зямлю. Аббыўшыся на двары, Драбышэўскі ўбачыў, што белы снег відзён нават на рулёжнай дарожцы. А калі асвяцілі пасадачную паласу і заблішчаў срабрысты самалёт, які, як начны матыль, ішоў на пасадку, узнімаючы за сабою пыл снегу, блакітнага і блішчастага,— было вельмі прыгожа і нават жудаснавата. Пражэктары раптам пагаслі. Драбышэўскі яшчэ доўга пазіраў на асветленую агнямі паласу, як на казачны праспект, а потым узняў позірк на Млечны шлях у цёмным небе. Яму на момант нават здалося, што ён, гэты высокі і светлы шлях з мноствам вялікіх зорак, ёсць адлюстраванне небам агнёў узлётнай паласы на іх аэрадроме.

Навокал усё гудзела, дрыжала зямля пад нагамі, а гул рэактыўных самалётаў далятаў са старту, як простае шорганне аднаго ліста фанеры аб другі.

I Драбышэўскі зараз чамусьці ўспомніў школу, якую ён лёгка скончыў. Прайшоў дзесядь класаў, нібы па вуліды прашпацыраваў. Не слухаў бацькі, які хацеў, каб сын скончыў школу медалістам. Паспрабаваў у адзін інстытут, зайшоў у другі, трэці —не бяруць дакументаў, на­ват ветліва ўсміхаюцца. У атэстаце сталасці ў Драбышэўскага — адны тройкі. I зразумеў ён тады ўсё, не мог сабе дараваць сваёй лёгкадумнасці... Яму і зараз оорамна за сваю вучобу ў школе.

Далей Драбышэўекі падумаў, што цяпер робядь дома. Дзед, пэўна, чытае газету, асядлаўшы акулярамі сіняваты нос, сястрычка рашае задачы. Яна хітрая, вучыцца выдатна. А маці, як заўсёды, сядзіць у за­печку задумлівая...

Эх, мама, мама, не адзін сівы волас у цябе праз мяне, былога непаслухмянага вучня! Ты думаеш зараз, што твой Кастусь дзе-небудзь мерзне з аўтаматам у руках, пільна ўзіраецца ў цемру ночы, стоячы ў каравуле. Не! Мне зусім не холадна і я дзяжуру на палётах!

Лагодна плылі думкі салдата, і яму марылася, што ён паступіў ужо ў авіяцыйнае вучылішча, скончыў і збіраецца лятадь ноччу.

— Салдат Драбышэўскі!—абудзіў яго голас дзяжурнага па сувязі.

— Я-а-а!—крыкнуў Драбышэўскі.

— Да мяне! A-а, вы тут? Ведаеце, дзе знаходзіцца цір?

— Ведаю...

— Недзе пашкоджана лінія, якая ідзе на маяк, у прамежку між камандным пультам і цірам. Прашу празваніць лінію...

— Слухаюся!

Драбышэўскі закінуў на плячо рамень тэлефоннага апарата і рушыўпа лініі. Ён аддаляўся ад узлётнай паласы і звяртаў увагу на яе, калі цемень ночы велічна і казачна прабівалі пражэктары. Адсюль, з узгорка,. нават віднеўся лес за аэрадромам, далёкі і прыгожы, прысыпаны снегам. Потым Драбышэўскі зайшоў за грудок і так заняўся работай, што ужо не азіраўся. Праз нейкі час заўважыў, што вецер узмацніўся, а потым пайшоў снег. Чуўся гул рухавікоў у паветры, а святла пражэктараў ужа не відно было.

— Арыс, як мяне чуваць?—запытаўся Драбышэўскі, падключыўшыся да лініі.

— Добра чую...

— Ліпа, як чуеце мяне?— каторы раз пытаўся Драбышэўскі, седзячы каля апарата. Ліпа маўчала. Драбышэўскі пайшоў далей.

Завіруха круділа ўсё мацней, вецер збіваў з ног,. Ён апусдіў вушы шапкі-вушанкі, завязаў іх пад барадою і пабрыў наперад. Ужо і гулу рухавікоў не чутно. Наўкола стаяў манатонны свіст ветру. Снег ляпіў у твар, шыўся ў рукавы і за каўнер.

— Ліпа! Ліпа! Як чуваць?—хрыпла крычаў у халодную трубку Драбышэўскі, але адказу не было.

Сувязіст падбадзёрваў сябе і ішоў далей. Вецер валіў яго з ног, але салдат уставаў і бокам ішоў наперад. Вось ён апынуўся ў нейкай яме. Што тут было? Мажліва, капанір для машыны, а можа што другое. Тут зацішца і нават цёпла. Хацелася крыху адпачыць, пасядзець і паназіраць, як вверху сыплецца снежны пыл. Успомніў, што сёння казаў стар­шына, і адразу ўстаў, пайшоў далей. На ветры заўважыў, што рукі яго сталі дяжкія, не слухаюцца. Нарэшце Драбышэўскі падышоў да адзінокай грушы-дзічкі. Пазнаў яе і ўзрадаваўся, як даўно знаёмаму чалавеку. Адсюль ужо рукою падаць да ціра. Трэба спяшацца. Ведер скуголіў у голай вершаліне грушы. Драбышэўскі ступіў некалькі крокаў уперад і знайшоў пашкоджанне. Звязаў кабель, пачаў званіць.

— Арыс, як мяне чуваць?

— Добра чуваць...

— Ліпа! Ліпа!

— Я — Ліпа... — раптам адказаў маяк.

— А я поўзаю па полі, звязваю вам кабель...

— Хто гэта? Драбышэўскі? Кастусь, гаворыць Сіняўскі. Я перад завірухай выехаў з гарадка. I ведаеш што?

— Ну што?

— Твая маці прыехала. Бачыў я яе каля прахадной будкі. Мы ска­зал!, што ты на дзяжурстве і будзеш дома раніцою. Яна заначавала ў гарадской гасцініцы.

— Дзякуй, Сіняўскі!— адказаў Драбышэўскі.

Што яшчэ гаварыў таварыш, ён не слухаў. Драбышэўскаму здалося, што на двары стала святлей і нават завіруха пачала сціхаць.

Ен ускінуў апарат на плечы і хутка пайшоў. Ішоў мо пяць мінут, а мо' і дзесяць. Ціра нідзе не было. Тады ён павярнуўся плячыма ў бок ветру. Вецер пачаў снегам біць у твар... I куды ні паварочваўся, вецер з сілай дзьмуў, сыпаў снегам у твар. Салдат вырашыў вярнуцца на лінію, па якой ён нядаўна ішоў... Прайшоў, як яму здалося, каля дзесяці мінут, а лініі сувязі не было. Тады Драбышэўскі сеў на снезе. Ён стаміўся. Адпачываў, думаў і гадаў, у якім кірунку трэба ісці. Што-небудзь убачыць наперадзе ён ужо не спадзяваўся: за адзін крок нічога не відно. Адн'ак чамусьці Драбышэўскаму карцела, што трэба ісці ў левы бок. Чаму так здавалася, ён і сам не ведаў. Вецер аднолькава скуголіў і свістаў як з левага, так і з правага боку. Але чаго ён сядзіць? Няўжо так доўга трэба думаць? Тут іншая справа. Яму ўжо стала цёпла. ён знямогся, яго пачаў ахінаць сон. А свіст ветру зусім не моцны, нейкі далёкі і, здаецца, прыемны. Драбышэўскі ўзняў галаву, з сілай устаў і пайшоў. Цяпер ён ішоў у адным напрамку і ўжо больш не супыняўся. Скора шуснуў у снег па самы жывот і папоўз. «Нейкі роў трапіўся, ды глыбокі,— падумаў ён і стаў з яго вылазіць. —А гэта што? Нешта вельмі цвёрдае?»

У гэты самы момант бліснула святло нейкім ж,аўтаватым кругам і спынілаея літаральна ў яго пад носам. Бразнулі дзверцы.

— Хто там?— спытаў строгі голас.

— Я...— адказаў Драбышэўскі і здзівіўся, што не пачуў свайго голасу.

Моцная рука ўзяла салдата за плячо.

— Хто такі?

Голас Драбышэўскаму добра знаёмы, але ён ніяк не мог сабе ўявіць, што каля яго стаяў палкоўнік Гаёў.

— Салдат Драбышэўскі...

— Дык гэта вы Драбышэўскі?

— Так точна!

— Што вы тут робіце?

— Даваў сувязь з каманднага пульта на маяк, а цяпер выходжу н(а дарогу...

— У такую завіруху... сувязь...

— На вайне цяжэй бывала і то сувязь трымалі...

— Малайчына Драбышэўскі. Сядайце ў машыну — падвязу дамоў. Палёты ўжо закончыліся...

4

Пакуль ехалі ў ваенны гарадок, Драбышэўскі зусім адагрэўся і, выйшаўшы з машыны, падзякаваў палкоўніку, што ён яго падвёз. Завіруха прыкметна аслабела, чыста выбеліла двор перад казармай. Драбышэўскі пастаяў, азірнуўся, ён нібы не пазнаваў свайго пляца, на якім так многа займаліся страявікі. Потым увайшоў у казарму. Днявальны ўбачыў, кіўнуў яму.

— Маці прыходзіла вечарам. У гасцініцы, казала, будзе...

— Ведаю. Мне Сіняўскі званіў. Старшыны няма ў казарме?

— Няма...

Драбышэўскі задумаўся і выйшаў з казармы.

Завіруха сціхла.

«Збегаю на поўгадзіны да маці ў гасціініцу»,— вырашыў ён і шпарка пайшоў у горад. Мінуў шлагбаум ваеннага гарадка, прайшоў па вуліцы квартал і павярнуў за вугал фабрыкі. I тут насустрач — патрулі. Hi на­зад павярнуць, ні збочыць куды-небудзь.

— 3 якой часці?

Драбышэўскі адказаў і адразу пахаладзеў. Зразумеў, што папаўся.

— Запіску на звальненне?..

Драбышэўскі сунуў руку ў кішэню, а потым выняў яе.

— Няма...

— Пайшлі ў камендатуру...

Тут ужо нічога не скажаш, калі ёсць такая каманда. Патрулі нічога не будуць слухаць. Забралі салдата і павялі. Каля ганка камендатуры Драбышэўскі пакаўзнуўся і крышку затрымаўся. Белабровы патруль таксама затрымаўся.

— І не думай уцякаць,— прыцішаным голасам папярэдзіў патруль. Увайшлі ў вялікі светлы пакой. Драбышэўскі, увайшоўшы знадворку, сляпіўся і не адразу ўбачыў, што за сталом сядзеў падпалкоўнік — камендант, якому ўжо дакладваў патруль.

— У поўнач да Марфы пусціўся?—запытаўся камендант...

— Маці прыехала ка мне...

— Маўчаць!

От і ведай, як сябе тут трымаць. Сам пытаецца, нават глупства гаворыць гэты камендант, а калі сабраўся вытлумачыць — крычыць, каб маўчаў.

— Бадай, уцякаць намерваўся...— працягваў патруль.

— Ведаем мы іх...

— Я пакаўзнуўся быў...

— Маўчаць! Вельмі жорсткі трапіўся. Дваццаць сутак,— смакуючы, адрэзаў камендант, нібы што добрае даў. I не стаў больш гаварыць, слухаць. Драбышэўскага павялі. Бразнулі цяжкія дзверы, а потым са стукам зачыніліся за ім... А раніцой Драбышэўскага з камендатуры забраў нампаліт часді падпалкоўнік Лебедзеў. Успомніў, як сам быў іеалдатам, і нават крыўдна стала, што трапіўся яму такі салдат.

«Няўжо ён ужо згублены чалавек? Дзе-ж яго свядомасць?»— падумаў нампаліт. Пакрысе разгаварыўся, гутарыў, як з роўным, і ўсё больш пра дом пытаўся. А што дома? Дзед, бацька... Адзін — будзёнавец, з шабляй насіўся па франтах грамадзянскай вайны, а другі — славуты партызан часоў Айчыннай вайны. Напіша нампаліт дамоў, і тады не паказвайся ў родны дом.

Hi бацька, ні дзед па галоўцы не пагладзяць за такую службу. Самі былі акуратныя службісты, узнагароджаны медалямі і ордэнамі. А сын і ўнук—арыштаваны на двадцаць сутак. Сорам!

Кепска слухаюцца ногі Драбышэўскага. А нампаліт ужо цікавіўся, чым цяпер займаюцца бацькі, якія яны, што пішуць. Пытаўся, хто яму яшчэ піціа пісьмы, хто таварышы тут, што будзе рабіць, калі адслужыць свой тэрмін у арміі...

Усё выведаў Лебедзеў і глянуў на салдата. Драбышэўскі стаяў і плакаў. Слёзы самі ліліся.

— Чаго вы плачаце?— запытаўся азадачаны Лебедзеў.

— Са мною вы першы так гаворыце...

Змоўк салдат, а Лебедзеў задумаўся.

— Вы мяне выслухалі, а я вас. Вы пагаварылі, як бацька. Мне ўспомнілася нават, што я дрэнна рабіў яшчэ да арміі. Цяпер я зразумеў усё...

— Хадзем да каменданта — прасі, каб ён дараваў,— прапанаваў Лебедзеў.

Зайшлі да каменданта. Лебедзеў далажыў, а Драбышэўскі стаяў і калаціўся, як асінавы ліст.

— Я болей не буду,— і пачаў прасіць, каб камендант дараваў.

Камендант-жа сядзеў нерухома. I цяжка было зразумець, верыў ён Драбышэўскаму ці не. Вельмі строгі і, здаецца, нельга да яго даступіцца.

— Я таксама прашу, каб вы сваё спагнанне знялі,— сказаў Лебедзеў. —Драбышэўскі — малады салдат, але слова сваё стрымае. За тэ­ты выпадак мы самі ў часці яго пакараем...

Камендант маўчаў, цягнуў чамусьці з адказам, але прыкметна з твару перамяніўся, стаў крышку весялейшы. Драбышэўскі нічога добрага ад яго не чакаў.

«I колькі спраў адбылося нечакана. Чаго толькі я не натварыў. Пасадзяць зараз, і буду ведаць, як трэба служыць. Дзесятаму закажу»...— мільганула ў галаве салдата.

— Калі вы так кажаце, калі сам салдат абяцае,— зірнуў камендант на нампаліта Лебедзева, то я сваё пакаранне здымаю. Спадзяюся, што вы болей да мяне не трапіце,— і глянуў на салдата.

— Ніколі...— сказаў Драбышэўскі.

I яны выйшлі з камендатуры.

А праз гадзіну маёр Лукашоў у калідоры штаба сустрэў палкоўніка Гаёва.

— Як справы, маёр?

Лукашоў падумаў, што Гаёў цікавіцца Драбышэўскім.

— Я ўжо разабраўся з -салдатам Драбышэўскім. Думаю пасадзіць яго на пяць сутак...

— На пяць сутак?

— Так точна! Яму камендант даў быў дваццаць...

— Маёр, у арміі трэба галавою думаць,— паказаў Гаёў на папаху. — Вы дайце Драбышэўскаму водпуск на пяць сутак. Да яго прыехала маці. Зараз-жа выпішыце дакументы...

— Слухаюся!— казырнуў маёр Лукашоў, здзіўлена зірнуўшы на Гаёва.

«О, гэта камандзір»,—падумаў ён, шкадуючы, што не сам дадумаўся да гэтага.

Мал. Ф. Бараноўскага

Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

Комментарии к книге «Пяць сутак», Антон Антонович Алешко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства