«Бурлівая крыніца»

184

Описание

Міфалагічна-легендарнае апавяданне



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Бурлівая крыніца (fb2) - Бурлівая крыніца [calibre 2.53.0] 44K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ганна Навасельцава

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

БУРЛІВАЯ КРЫНІЦА

Міфалагічна-легендарнае апавяданне

Я бягу ў далёкі, нязведаны свет. Хачу збегчы адсюль, збегчы ад пакут, пазбыцца гора... Мінаю квяцістыя берагі, поўныя радасці, поўныя вясёлай пацехі. Гэта няпраўда, што я некалі там была. Смяшлівая, бесклапотная. Ці даўно? Не ўспомню. Адбіваюцца ў плыткай вадзе лёгкія аблокі. Узіраюцца ў празрыстую плынь. І толькі я адна ведаю, толькі я адна бачу, што хаваюцца за аблачынкамі і прагныя, і страшныя... Не глядзіцеся, красуні, у празрыстыя люстэркі. Не вы адны любуецеся сваёй прыгажосцю. Лёгка схіліцца над крынічнай вадою, толькі нялёгка развітацца. Струменю ваду, збіваю люстраныя адбіткі шчаслівых твараў. Не хачу, каб іх пабачылі тыя, прагныя...

— Сама не хочаш бачыць, — шэпчуць мне аблокі, якія плывуць-бягуць за мною ўслед. — Балючы табе гэты напамін. Табе, злой бурлівай крыніцы...

Ускіпаю хвалямі ад такіх слоў. Бурлівая, гэта праўда. Але адкуль вам уведаць, ад чаго мне балюча. Як дазнацца вам, чаго напраўду мне зусім не хочацца бачыць? Не адгадаеце маіх дум, не зведаеце маіх мараў, не спазнаеце майго гора. Маё яно, толькі маё...

— І наша, — смяюцца зноў аблокі. — Бо мы ж яго ўчынілі. Навошта нам твае думы-мары? І так ведаем пра цябе ўсё...

Зноў ускіпаю бруістай хваляй. Не зведаць вам пра мяне ўсяго... А я збягу з возера, збягу далёка-далёка. Вы не ўтрымаеце мяне, журлівыя аблачынкі. Плывіце, ляціце за мною. Узгадвайце. Карайце.

Не, яны проста абрыньваюцца дажджамі на мае радасныя берагі. Пояць вадою зямлю. Ды выглядаюць-высочваюць: можа, якая маладая шчыра ўсміхнецца дажджу. Яны, прыгожыя, часам так робяць. Я і сама некалі так рабіла.

Ніхто не ўбачыць, як тады злятаюць з белых аблокаў імклівыя цені. Адбіваюцца на імгненне ў маёй плыткай вадзе. Прагныя. Здагадлівыя. Праніклівыя. Уладарныя над дажджамі. Цікаўныя да людзей. Да маладых журбот. Да чыстых спадзяванняў.

— Не, не збяжыш ад нас. Навечна табе, прыгожая, смяшлівая, быць у нашым палоне. А мы цябе не адпусцім, не адпусцім аніколі.Не змаўкаю, не слухаю, не згаджаюся. Б’юся ў спеўныя, шчаслівыя берагі. Няхай пачуюць, пазнаюць, дапамогуць...

— Ніхто цябе не пачуе. Ніхто цябе не пазнае. Ніхто табе не дапаможа, — лянотна пацягваюцца дажджавыя хмары. — Ты ж злая. Злая бурлівая крыніца.

Комментарии к книге «Бурлівая крыніца», Ганна Навасельцава

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!