«Прылiў (на белорусском языке)»

1695

Описание



3 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

- О! Тут не толькi жанiцьба. Мой начальнiк нiколi не жыў спакойна... Трыццаць гадоў у Афрыцы... Клiмат, вечныя трывогi, сабачая работа... Начальнiк мой - чалавек высокай годнасцi... Дзесяць гадоў назад, як ён прыехаў сюды, зусiм яшчэ дзiкiя плямёны насялялi гэтыя бяскрайнiя джунглi. Яны памiралi з голаду. Iхнiя ведзьмары падбухторвалi iх да ўзаемнага знiшчэння, да выкрадання жанчын i дзяцей, прымушалi прыносiць iдалам чалавечыя ахвяры. Губернатар уцiхамiрыў плямёны, падзялiў iх на групы, прывучыў iх вырошчваць какаву. Гэта не так лёгка, магу вас запэўнiць, пераканаць людзей, што жывуць сённяшнiм днём, шэсць гадоў цярплiва чакаць, пакуль на саджанцах з'явяцца плады.

- А яны не мараць аб сваёй незалежнасцi, не рвуцца на волю? Як яны адносяцца да губернатара?

- Любяць, я сказаў бы нават, глядзяць, як на бога. Неяк раз я суправаджаў яго ў адно першабытнае племя... Iхнi важак, укленчыўшы перад iм, гаварыў наступнае: "Ты выхоўваў мяне, як лянiвага сына... Ты добра рабiў... Ты прагнаў мой сон... Цяпер я стаў багаты..." Яны здольныя, вы пабачыце, ахвотна вучацца, абы знайсцi падыход... Але трэба быць святым, каб заслужыць iх павагу.

- I што ж, ваш начальнiк святы?

Малады лейтэнант зiрнуў на мяне з усмешкай i ў сваю чаргу запытаў:

- А што такое святы?

- Я не знаю... Чалавек абсалютна чысты, без плям.

- А! Гэта ёсць. Я не знаходжу ў iм заган, нават празмерных захапленняў, за выключэннем, можа, аднаго... Ён iмкнецца да славы, не да якiх-небудзь выпадковых пахвал, а да агульнага прызнання сваiх працоўных заслуг. Яму падабаецца быць адмiнiстратарам, i ён хацеў бы кiраваць тэрыторыямi ў некалькi разоў большымi.

- Як маршал Лiатэй, якi казаў: "Марока? Гэта - мястэчка. Мне патрэбен увесь свет".

- Iменна. Мой начальнiк быў бы страшэнна задаволены, каб яму даручылi кiраваць нашай маленькай планетай... Ён бы рабiў гэта лепш, чым iншыя.

- Але ж ваш святы быў донжуанам.

- Святы Аўгусцiн гэтак жа... Грахi юнацтва... Пасля жанiцьбы ён стаў прыкладам мужчынскай вернасцi... Аднаму богу вядома, колькi ў яго становiшчы было магчымасцей... Я сам, з'яўляючыся, так сказаць, яго ценем...

- Выкарыстоўвалi магчымасцi?

- Я не губернатар, не святы, не жанаты... Стоячы збоку, лаўлю тое, што трапляецца... Пагаворым лепш аб вашым падарожжы, дарагi мэтр. Вы, мабыць, ведаеце, што губернатар надумаўся заўтра суправаджаць вас да вашага блiжэйшага пункта?

Комментарии к книге «Прылiў (на белорусском языке)», Андрэ Моруа

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства