- Вы, напэўна, усе забылi, што ў 1938 годзе для Саюза прыхiльнiкаў французскай мовы я зрабiў падарожжа з публiчнымi лекцыямi ў Заходнюю i Экватарыяльную Афрыку i на iншыя заморскiя тэрыторыi. Я пабываў у ангельскiх, французскiх, бельгiйскiх калонiях (тады iх яшчэ называлi калонiямi) i аб гэтым не шкадую. Турысты прыязджалi туды рэдка, i прымалi iх па-каралеўску альбо, што яшчэ лепш, па-братняму. Не буду прыгадваць назву дробнай сталiцы, аб якой я збiраюся вам расказаць, бо героi майго апавядання яшчэ жывыя... Галоўнымi персанажамi былi: губернатар - мужчына гадоў пад пяцьдзесят, брыты, срэбравалосы, i яго жонка - значна маладзейшая, чарнавокая бландзiнка, тэмпераментная i разумная. Назавём iх умоўна Бусары. Яны даставiлi мяне як госця ў свой "палац" - вялiзную вiлу казарменнага стылю мiж чырвоных скал, з адмысловай мэбляй i рознымi выгодамi. Два днi я ў iх з прыемнасцю адпачываў. У салоне на столiку з чорнага дрэва, пад якiм красавалася тыгравая шкура, я знайшоў "Новае французскае рэвю", "Французскi веснiк" i некалькi свежых раманаў. Я пахвалiў за гаспадарчы клопат маладога ад'ютанта губернатара лейтэнанта Дзюга.
- О, я тут нi пры чым, - запярэчыў ён. - Тое, што вам спадабалася, - гэта мадам Бусар... Кнiгi i кветкi - яе стыхiя.
- Цi ж мадам Бусар лiтаратар? - запытаў я.
- Вядома. Вы павiнны былi гэта заўважыць. Жызэль, як мы яе тут непачцiва празвалi, скончыла Сеўрскую нармальную школу. Да таго як выйшла замуж за губернатара, была выкладчыцай лiтаратуры ў Лiёне. Там ён сустрэўся з ёю яшчэ раз, прыехаўшы ў водпуск. Я кажу "яшчэ раз", бо яны былi знаёмы раней. Яна была дачкой аднаго з блiжэйшых сяброў губернатара. Ён яе любiў, i яна згадзiлася ехаць з iм сюды. Здавалася, што яна таксама да яго прывязана з даўняга часу.
- Нягледзячы на рознiцу ў гадах?
- Трэба сказаць, што губернатар быў тады мужчына прывабны. Тыя, хто ведаў яго да шлюбу, гаварылi, што ён карыстаўся выключным поспехам у жанчын... Цяпер ён пастарэў.
- Такая жанiцьба небяспечна для здароўя.
Комментарии к книге «Прылiў (на белорусском языке)», Андрэ Моруа
Всего 0 комментариев