«Узмах крыла»

376

Описание

Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы. У зборнік увашлі таксама «чарнобыльская» нізка «Брагінская вясна - 1986», «Запісы з дальняй шуфляды», якія па цэнзурных прычынах не маглі быць, надрукаваны ў свой час, і новыя лірычныя радкі аб каханні.



1 страница из 18
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Узмах крыла (fb2) - Узмах крыла 136K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генадзь Мікалаевіч Бураўкін Генадзь БураўкінУЗМАХ КРЫЛА

Падрыхтаванае на падставе: Генадзь Бураўкін, Узмах крыла. Новыя вершы, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — 111 с.

Рэдактар: Р. I. Барадулін

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Маўклівая, цярплівая душа * * *Якое шчасце —Жыць на белым свеце,Піць водар траў і цішыню бароў,Твар падстаўляць пад чабаровы вецерI мець сям'ю, работу і сяброў!Якое шчасце —Жыць зусім звычайна:Браць кнігі з перапоўненых паліц,I наліваць вадой крынічнай чайнік,I ў садзе лісце прэлае паліць!Якое шчасце —Даланёй сялянскайАдчуць слухмянасць гэбля і касыI з нечаканай прадзедаўскай ласкайРасчулена пагладзіць каласы,У засені схавацца за адрыну,Дзе дуб калыша свой зялёны шум,I сцішанаю песняю адрынуцьI адзіноту, і бетонны сум,Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,Каб зразумець —Да ачышчальных слёз,—Якое шчасце —Жыць на белым свецеСярод вясёлак, птушак і бяроз!..МалітваМы здалёку ўбачылі свабодуI яшчэ не вырваліся з пут...Божа,Не дабаў майму народуПошасці,НяпраўдыI пакут.У чужым нялюдскім землятрусеХіба ў нечым мелі мы віну?..Божа,Адвядзі ад БеларусіЗдраду,ВераломстваI вайну.Смутнаю парою нелюдзімай,Калі ўсё наўкол ідзе на злом,Божа,Захіні маю РадзімуМудрасцю,СпакоемI цяплом!* * *Вы, хто сягоння на крутой арбіце,Хто пазаймаў чужыя рубяжы,Збалелую душу маю вазьміцеI разапніце на сваім крыжы.Вам хочацца зрабіць яе пакутнай —Даўно ў мяне пакутная яна.Няўдзячнасцю людскою, як атрутай,Скалечана, прапалена да дна.Навошта ж вам цяпер яна такая? —Ні славы не дадасць, ні барыша.Як ранішняя свечка, патухаеМаўклівая, цярплівая душа.Вам хочацца забіць яе навекі.Няўжо ў вас мала без яе граху? у...I душы растаптаныя — як вехіНа вашым інквізітарскім шляху.* * *Маім зацятым крытыкамЗайздросьце, любыя, зайздросьце,Што ў гэты невясёлы часЯ прыязджаю толькі ў госці —I, зразумела, не да вас,—Што ў мітынговай калатнечыЯ дараванняў не прашуI маю гонар чалавечыI незламаную душу,Што мілай Бацькаўшчыны справаДае мне радасць і спакой(Хаця вам гэта нецікаваУ вашай лютасці сляпой).I не забудзьце, ягамосьці,—Вам час расплату прынясе:Ва ўласнай зайздрасці і злосціПазахлынаецеся ўсе.* * *Адгудуць гады перабудовыАдляцяць расчараванняў дні.I калі не скруцяць нам галовы,Мы яшчэ збяжымся пры агні.Дружна памаўчым не без прычыны,Крыўды і абразы праглынёмI ўдыхнём глыбей дымок айчыны,Што віецца ціха над агнём.Глуха прашумяць над намі дрэвы,

Комментарии к книге «Узмах крыла», Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства