«Вынаходцы вятроў»

339

Описание

Непарыўная сувязь з зямлёй Радзімы, грамадзянскае асэнсаванне часу і свайго месца ў ім, адказнасць сучасніка перад мінулым і будучым - вось асноўныя тэмы кнігі лірыкі Уладзіміра Некляева. Слова паэта - вобразнае, эмацыянальна ўзрушанае - паўнакроўна пульсуе і ў вершах, і ў баладах, і ў паэме "Дарога дарог", якая прысвечана будаўнікам Байкала-Амурскай магістралі.



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вынаходцы вятроў (fb2) - Вынаходцы вятроў 150K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев Уладзімір НякляеўВынаходцы вятроў

© kamunikat.org

Станцыя выратавання ***ЛюдмілеУступаю ў пару лістапада.Дай руку.Аціхае зялёная музыка звадаў,Пад якую скакаў я,Як цэп на таку.Прадчуваннямі сэрца зайшлося.Падрыхтоўваю споведзь лясам.Вось збылося...Што збылося — не ведаю сам.Выпраўляе нас лета,Выпраўляе — назад не чакае...Ведай, любая, ведай:Немінуча кахаю.Дай руку, хай спаткаюццаАкіяны пяшчоты і млосці...Маладосць прадаўжаеццаУспамінамі аб маладосці.Гэтай сумнай высновыУ наступныя дніне бяры.Недзе цень мой сасновыШчэ шуміць у бары.Недзе твой, тапаліны,Атуляе чаромху і бэз...Можна жыць з успамінамі.Можна без.Ранак наш — верагоднасць...Непазбыўна планету цяжарыцьНепарыўная роднасцьПладоў і пажараў.Ты абрана прыродай,Яна табе права даеТаямніцай валодаць —I не знаць пра яе.Спачуваць?..Ці зайздросціць?..Твайго болю збаўленняНе ўспомню!Маладзік маладосціАкругляецца ў поўню.I прыходзіць гадзінаНе збіраць і раскідваць каменні,А прад любай, адзінайСтаяць на каленях.Праз яе парадніцца3 кожным дрэвам. вадою. травою...Дай руку,Дай мне зноўку з'явіцца ўратаваным табою...***Сцішэла.3 велічных вышыньСышлі хмарыны снегавыя.Што мы з табою?.. Як ні кінь —Дзве лініі берагавыя.Над стромамі ракі ў снягахЗдаецца: берагі самкнёны.Нашто ж (для самаабароны?)Лязо расколінкі ў вачах?О лістабой! Грымі трубой!Не дай на свет зірнуць цвяроза.Сцішэе — і чуваць пагрозаЖаданай еднасці людской...Я зводаў, шлях прайшоўшы свойРасчараванняў цёмнай пушчай:Дабро — абняць рукой сляпой,Бяда — караць рукой відушчай.І я люляю на плячыТвае далоні дарагія,Каб хоць на ноч (маўчы... маўчы...)Лязо расколінкі (маўчы...)Упала кладачкай (маўчы...)На лініі берагавыя.Станцыя выратавання1Ляцяць аблокі ў вырай тайны.Бары над Нёманам маўчаць.На станцыі выратаванняМатросы спяць.Матросы спяць магутна, весела;На сонпрыняўшы на траіх,—Матросы спяць, як ходзяць з песняміЎ страі.Матросы спяць. Ім сны не сняцца.Не пераплыць праз Нёман снам.I калі трэба ратавацца —Ратуйся сам.2Гісторыйвострых і салоненькіхЗдаралася ў жыцці нямала...Было: хапаўся за саломінку —Трымала....На плёсах лёс гу.тяе з ломікам.Матросы спяць і сноў не бачаць.I круціцца ў віры саломінкаМаёй удачы.3Як рукі нашыя сашчэплены!Нібы замкі.Салодка адчуваюшчэлепыI плаўнікі.Ад усяго і ўсіх свабодныя,Імкліва, косаПлывём, на сон ракі падобныя,У сны матросаў.Нас хвалі выкінуць на ранні,Як рыб, па бераг...

Комментарии к книге «Вынаходцы вятроў», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства