«Паварот на лета»

464

Описание

Лепшыя вершы пяці кніг лаўрэата прэміі Брэсцкага абкома камсамола Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём да сваёй Радзімы, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маці, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача.



1 страница из 27
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Паварот на лета (fb2) - Паварот на лета 239K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш Ніна МацяшПаварот на лета

Падрыхтаванае на падставе:  Мацяш Н. Паварот на лета: Вершы, паэмы.— Мн.: Маст. літ., 1986.— 158 с.: іл.— (Б-ка беларус. паэзіі).

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

* * *Лёс мой,лёс мой — цяжкі колас,часам — цяжкі камень...Мне люляць цябе да сконукволымі рукамі.Мне з табоюбыць сам-насамі несці у людзіто ў кароне промняў ясныхды ў пчаліным гудзе,то шукаць табе ратункуад навалы чорнай.Час падлічвае рахункі,мелюць часу жорны.Думкі, крокі,гнеў і радасць, —будзе хлеб ці ўдалы?Не скрывіць душой ні разу —гэта шмат ці мала?І любіць ажно да болю,як матулін голас,Беларусь — і сонца, й долю...Лёс мой,цяжкі колас!1970АГОНЬ УНАЧЫНяма святла.Відаць, абрыў на лініі —Вятрыска ж круціць, нібы ашалеў.Прыклала ноч свае далоні сініяДа шыб, дрыжачых пад гундосы спеў.А мне — утульна, нечакана хораша,Прыціхшы, слухаць буру і сябе,Ступаць за думкай без шчымлівай горычы,Як аратай за плугам пры сяўбе.Ды раптам сэрца працяло трывожнае:А што, калі з дарогі хто зблудзіўЦі проста страшна стала падарожнаму,Што ў непагадзі ён зусім адзін?..Асмалак свечкі леташняй каляднаеШукаю ў скрынцы вобмацкам хутчэй —І вось ужо з акна майго выглядваеСкупы агеньчык, добры гном начэй!Шыбуй сюды, знявераны і стомлены!Тут рук сяброўскіх шчырае цяпло.І падалося мне:сам шквал надломленыБыў гэтым кволым, прызыўным святлом.Калі ў сваёй дарозе, часам здрадлівай,Згублю з-пад ног збалелых цвёрды грунт,Я так хацела б, каб і мне здагадліваАгеньчык нечае душы спагадлівайВыратавальна ў вочы зазірнуў.1967НАДЗЕЯЦябе разгубленасцькатавала,Ты спатыкалася,ды ўставала.Цябе палілаагнём няўдачы,А гы па прыскуішла гарачым.Канала тына кастрах адчаю,Ды зноўку з попелу —жывая!Даўно б згібелабез цябе я,Мой добры Фенікс,мая надзея.1967АМО ТЕ«АМО ТЕ, АМА МЕ, FIDES IMMORTALES» —«Кахаю цябе, кахай мяне,вернасць бяссмертна», —пісалі старажытныя рымлянена заручальных пярсцёнках.З Рыма, з даўніх-давён,Праз стагоддзі-вякі,У абрадавым звоне крыштальнымПрыкаціуся пярсцёнакДа жаночай рукі,Прыкаціўся пярсцёнакДа мужчынскай рукі, —АМО ТЕ,АМА МЕ,FIDES IMMORTALES.Блаславіў Гіменей,Абяцаў ГіменейСонца, шчасце раскрыленых даляў.І выстукваюць сэрцыУ цябе і ў мяне:АМО ТЕ,АМА МЕ,FIDES IMMORTALES.Па жыцці не прайсці,Каб не зведаць бяды.Нам бы ж толькі пярсцёнкі шапталіПраз вясну і праз слоту,Праз сівыя гады:АМО ТЕ,АМА МЕ,FIDES IMMORTALES.1968РАСЧАРАВАННЕРасчараванне — як абвал.

Комментарии к книге «Паварот на лета», Нина Иосифовна Матяш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства