«Задарожжа»

1212

Описание

Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. Асобна выдзелены цыкл «Эмігранты». Тут сабраны вершы, прысвечаныя Янку Запрудніку, Барысу Кіту, Лявону Мурогу, Васілю Мельяновічу, Вітаўту Кіпелю, а таксама іншым прадстаўнікам беларускай эміграцыі. (Н.Г.)



1 страница из 19
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
РАСКІДАНЫ ЧАС БЕЛАРУСКАЯ МОВА I кабета крамяная, што сваю тачкуЗ гноем - вывальвае на палеткі,I на магілах забытых Плачка,I выхавацель з чародкай дзетак,I трактарыст, што пажадліва - п'янаДаярку заманьвае на любошчы,I ўнук, што бярозавым веццем стараннаДзедавы косці ў лазні хвошча,I фрэзероўшчык, што адмысловаКіне салёна суседу пацешку -Гэта - народ.Народ мой, і ластаўка -моваЖыве ў яго сэрцы, нібы ў падстрэшку.I гэты падстрэшак з самою страхоюДзяруцца сарваць з беларускае хатыЧасінай і горкаю, і ліхоюНешаноўныя збродні і саноўныя каты.Ды пакуль на зямлі між Рубонам і БугамКліча Янка Алёну ў спелае жыта,I здзічэлы быльнёг заварочваюць плугам-Як жыла беларуская мова, так - жыцьме! КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА" Ён падаў у жахлівы той пралёт,Як падае падбіты самалёт,Як сейбіт ва ўзараную раллю,Ці метэор агністы ў зямлю.Зрабіў не ўсё, што моц яго магла...А змогся ад зламанага крыла,Ад шэпату атрутнага ўначыI ад таго, што ўсюды - крумкачы,Што павуцінне ліпне па плячах,Святло згасае у людскіх вачахI ніву, што паэт засеяць змог,Ачольвае пусты чартапалох...Купала падаў - выбух і праклён.I ззяў гатэль, як новы Вавілон.Чало накрыла небам назаўжды,Ды падалі наўсцяж сябры, братыУ доўгую, без слова, немату,У вечную Сібір і мерзлату,У допыты цямніц, жалеззе крат,У д'ябальшчыну, дзе за чорта кат...Ды чорных дзірак ультрафіялетАдольвае паэта вечны свет.3 каленяў уздымаецца народ...I - не ў пралёт Купалавы палёт!2004 г. КУРАПАТЫ Гэта тут тварылі шабас чорны,Бралі ноч і сосны у хаўрус.Тут малолі д'ябальскія жорныДух твой несмяротны, беларус!Прарасці б травою скрозь прадонне!Выцерці раздзёрты кляпам рот!Ды у катаў учарашніх й сённяЦяжкі, нібы жвір магільны, бот.Толькі з-пад крывавае падэшвыРвецца крык - нібы з глыбінь зямлі:"Дзетачкі мае! Унукі! Дзе ж вы,Памянуць прыдзіце хоць калі!"Тут яны — пяюць у карагодзе,Дзетак цягнуць на атракцыён...Ды калі ж ты скінеш, мой народзе,Як наркоз, беспамятны свой сон?!Над святынямі ўзламаеш краты,Ўспомніш і падзеі, і часы.Жменю ацалелую зярнятаўВырасціш калісьці ў каласы!2000 г. ГІСТОРЫК СВЯТЛА Генерал беларускага войска Кастусь Езавітаў,Ты ў Нямеччыне. Судны твой дзень настае.Ачапленнем сталёвым апошні прытулак абвіты,I ўнукі Дзяржынскага крылы ламаюць твае.А пасля павязуць на Усход. I ў спецсховах ЛубянкіУпырамі ўвап'юцца ў душу, каб не помніў ані,Як на снежнае поле кладзецца чырвона заранка,Як сярэбраны Вершнік імчыцца на грозным кані.

Комментарии к книге «Задарожжа», Ольга Михайловна Ипатьева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства