«Над пляцам»

610

Описание

отсутствует



1 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Над пляцам (fb2) - Над пляцам 128K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Леанід Дранько-Майсюк Леанід Дранько-МайсюкНАД ПЛЯЦАМ

Вершы

Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, Над пляцам: Вершы — Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. — 86 с.

Радзіма паэта — Давыд-Гарадок, таму зразумела, што да асноўных матываў кнігі далучаны матыў удзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам. Тэма творчасці і працы ўвасоблена ў выразных, зрокава-дакладных вобразах. Постаць Дубоўкі, убачанай праз далеч дзесяцігоддзяў, рамантычная ў рэвалюцыннай рэчаіснасці 20-х гадоў.

Рэцензент: Уладзімір Някляеў

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

МЭТА Ёсць пачуццё, і дастатковаУ вершы можна свет змясціць.I верш плыве па хвалі новай,I верш пяе як мае быць.I найвялікшае жаданнеУ нетрах месціцца грудзей,Каб верш, які набыў дыханне,Быў пра людзей і для людзей. КАСМЕЯ Той час,—Калі глядзелі на цябеВароны, валуны і змеі,—Пчалу сачыў на залатой вярбе,Падобнай да палескае касмеі.На хвалях узнікаў абраз тугіЗ вянком сухім і ручніком зрудзелымI ад вады ўцякалі берагі,А да вады імкнуліся, глядзелі,Забыўшыся на час і на цябе,Вароны, валуны і змеі,I ўслед пчала —Ёй сумна на вярбе,Ёй лепей тут,На залатой касмеі.I нават часI той глядзеў сюды —На чысціню таемнае вадыКаля гароду,А ў гародзе маціНе пакідала з доўгае градыНасенне красак у хвартух збіраці. МАТЧЫН РАДОК Адзін, як вока ў лобе,У лузе дуб зялёны.Сядзяць на гэтым дубеСарока і варона.Сарока хоча салаI кірмашовых плётак.Лупінак, скорак малаКаля старога плота.Варона хоча сесціНа спіну да каровы,Наскубці мяккай шэрсціСабе на сачык новы,—Ці маёй маці ЛюбеЗ яе радком маўлёным:«Адзін, як вока ў лобе...»У лузе дуб зялёны. НАД ПЛЯЦАМ А плота пакуль што няма —Над пляцам кружыліся дошкі.Брахала на дошкі шчаня,I вапнаю пахлі валошкі.Для шулаў, для лагаў — дубы,Глухім плывучы абшарам,Раструшчвалі чарапыАблезлым балотным хмарам.Ад хвояў цяжкая імгла —Цяжэй за спякоту цагельні.Цякла на валошку смала,I жоўтыя лапы цяжэлі.У глінішчы жалезнякіВыкопвалі з бітае гліныI водар, і хвалі ракіI кідалі іх у драбіны.Цыратай засланае дноЦі скруткам якой палатніны...Звісала над пляцам радно,Затульваючы глабіны.I кроквы спынялі свой крокНад пляцам.I збегліся ў небеI латы, і гонта, і дрот,I зроблены з яблыні гэбель.Вось так пачынаўся мой свет —Раскручваўся толь на цагліныПадмурку.I клаліся ўследАбчэсаныя падваліны...Маленства, як тое шчаня,

Комментарии к книге «Над пляцам», Леанід Дранько-Майсюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства