«Каласы»

1118

Описание

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.



4 страница из 25
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
                з кляцьбой, з мальбой —Ад веку ў век,                ад ночы i да ночы.Вас, ціхіх, вас, даверлівых, сляпых,Заўсёды толькі ёрмы i чакалі,Шмат ездзіў хто па вас — цярпі, цярпі! —I ўсюды пасвіў вас бізун                вякамі.Вы моўчкі неслі сваю скаргу ў дол —Мой край,                ты быў, як камень, безгалосы.Скрыпелі толькі сохі навакол,Званілі толькі ў балацінах косы.Ступіў цяпер век іншы да сяла —Даўно струхнелі сохі,                i прасторыАд краю i да краю занялаСягоння песня новая —                маторы.Ёсць хлеб у вас — яго вам даў не бог!Ды жывяце вы ўжо                не толькі хлебам.Вам трэба песня,                шырыня дарогДы вольнае, без бамбавозаў неба...Да вас, ледзь хвіля вольная,                бягуцьМае сцяжыны —                жытам, верасамі.Як хораша ізноў тут сэрцам чуцьМне вашу мову —                простую, як самі.Прысяду каля цётак i дзядзькоў —Пальецца рэчкай вольнаю гаворка.Усё, што на душы ў землякоў,Вазьму да сэрца —                горка ці не горка.I тое, што ў Падзерах паплавыЎзараны «Сельгастэхнікай» не ўзорна,I што ад хіміі,                замест травы,Пчол гіне цьма —                «унь ля вуллёў аж чорна»,Я слова кожнае злавіць спяшу,Каб знаць, вяскоўцы, клопат ваш i жыцце.Той клопат — ён i мой,                i я прашу:Кажыце мне пра ўсё, як ёсць,                кажыце.Запомню ўсё, нічога не міну:Праслаўлю дзень наш — сонечную                птушку,A раўнадушша, подласць i мануВазьму я на пяро,                нібы на мушку.Для праўды чыстай, што без пазалот,Я адчыню ў радках шырока дзверы.Адно мне трэба:                думак вашых лётАдбіць, як ёсць, вяскоўцы,                на паперы.Любое мае слова, кожны зык —Усё ад вас                i ў вашу абарону.Я — гэта ваша мова, ваш язык,Нягучны хай,                ды верны вам                да скону.Першы крыкAy, айкумена!*Каметайрассек я сцяну нематы.Ад бабчыных пальцаў вось гэтыхi да нябёс яснаты —ярасны крык.Гэта —продкаўспрасованыя галасы.Ау, айкумена!Глоткамая перапоўнена(«Сын!»).За вокнамі — ходзяць вёдры...Рыпяць па сяле жураўлі...I дзядзька ў белай кашулі(ён вёз паўз платы канюшыну з Альхоўкі)каня ля вакна прыпыніў...Я -з самага ціхага краю(замарудзілі й рэкі там бег).Ау, айкумена!Гукаюгаласамі радзімы табе!* Айкумена - населеная частка зямлі.* * *За Стоўбцамі, дзе, як паданне, ноч,Каціў мне Неман серабро да ног.У яснай, як пяць пальцаў, глыбініТапіў ён, не хаваючы ані,Змяю, Пегаса, Рыб, Вялікі ВозI пастуха двурогага нябёс.Якая прыгажосць!

Комментарии к книге «Каласы», Кастусь Цвірка

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства