«Каласы»

1118

Описание

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.



3 страница из 25
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
                што ўжо i следПрастыў той немчуры                i што шырокаПерад вачамі расхінула светМаленечкая зорачка                навокал.А скрозь яшчэ гарэнілі дымы,На печышчах садзіліся вароны.І доўга выздараўлівалі мыАд той вайны —                жахлівейшай хваробы.Хоць зарабляла маці працадні,Хоць на жніве да вечара пацела.Ды толькі замест хлеба                дзень пры дніНам палачкі насілана паперы.Мы тыя палачкі                і так, і сякКруцілі                i, хоць ад бясхлеб'я млелі,Ды што не прыдумлялі,                аніякIx, выбачайце,                есці ўсё ж не ўмелі.Шукалі мы па ржышчы каласка,Альбо,                сабраўшы малачаю горку,Зноў — кожны дзень — чакалі малакаАд цёлкі,                што падбрыквала ў падворку.Зноў суцяшала маці нас дармаI ўсё, што здабывала дзе знячэўку,Заўжды нам аддавала,                а самаХадзіла так —                аж высахла ўся ў шчэпку.I вось у хмарах заяснела сінь,Ад дум не спала маці:                ёй у горыНарэшце помач будзе —                большы сынСягоння едзе па навуку ў горад.. . . . . . . . . .З пафарбаванай торбай за спіной,У новых зрэбных портках пакачаныхІшоў я нашай вулкай травянойАд гэтых нізкіх хат                у свет нязнаны.Глядзелі ўслед мне стрэхі i платы,Глядзелі моўчкі                нашай хаты вокны(Як сёння, бачу там я збан пусты),Глядзелі,                як самой надзеі вочы.Шаптаў я клятву шчырую сабеНадзею маткі спраўдзіць                i прывезціЁй са стыпендыі які рубель —Хоць раз як след сястрычкам бы пад'есці.Я кляўся й вам аддзячыць, землякі,За вашу — хай зусім скупую — помач,За тое,                што заўсёды ў час цяжкіБылі вы —                ca сваёй спагадай —                побач.Асіраціла многіх нас вайна.Я помню твар суседскае дзяўчынкі,Што нават быў блядней ад палатна,I ручкі яе —                нібы чарацінкі.... . . . . . . . . .Прамчала ў зоры чарада гадоў,Знайшоў я хлеб, займеў імя паэта,Ды толькі мой, з маленства ўзяты, доўгЗастаўся неаплочаным                дагэтуль.Ён сёння нават большы, як калі.Усім, што ёсць,                i ўсім, што яшчэ будзе,Я абавязан маці i зямліI вам, вяскоўцы,—                вечнай працы людзі.Нібы з зямлі, вы ў гэты свет ішлі,I — у сваёй глушэчы —                толькі й зналі,Што рвалі пні,                уходжвалі палі,Аралі,                сеялі,                палолі,                жалі.Не бачылі вы й свету прад сабой:Еў пот вам вочы,                пёк сляпень ахвоча,Ды ў поле зноў ішлі —

Комментарии к книге «Каласы», Кастусь Цвірка

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства