Жанр:

Автор:

«Я пчала»

1023

Описание

Новая кніга паэзіі ад Асі Волкавай пад назвай "Я пчала"



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
*** Я пчалаЯ бачыла,Як плача баба,У якой адняло мову.Нібы выціраеМокрымі газетаміВымытае шкло.Я пчалаТры дніКарова плачаПа адабараным цяляці.Тры дні плача,А потым забывае,Нібы і не было.Я пчалаЯ бачыла.Я пчалаЯ бачылаЖыццё паміжАконнымі рамамі.Ад шкла да шклаЯ пчала. *** Какаін.Ты такі хударлявы,Бо ўжываеш какаін.Праз гадзінуМы разганяем твой “Бьюік”Па М1 так,Што з неба коксСыплецца проста на лабавое.—Каін.Бацькоў накрыла,І яны далі мне імя Каін.Распавядаеш ты,Пакуль левайТрымаеш стырно,А правай шнарыш у бардачку,Шукаючы, чым запаліць.—Шнары.Адкуль яны,Усе твае гэтыя шнары?Пытаюся я,Разразаючы тваім нажомСвае джынсы(Спадзяюся, гэта адзіныя парэзы,Што застануцца пасля цябе).—Авель.Самы вялікіПакінуў Авель.—Баліць?— Ніколі не пытайся,Ці Каіну баліць.Ніколі. *** Ева валодаеПрасторай сілы.Калі ёй баліць горла,Яна ідзе на Бабіну гаруІ гарох там таўчэ, і лён трэ.Ева валодаеПрасторай любові.Калі ёй баліць рабро,Яна ідзе на Перунову гаруІ гаворыць там замовы.Ева валодаеПрасторай дзіваў.Калі ёй баляць вочы,Яна ідзе на Дзявочую гаруІ сыпле ў іх дробны пясок.Ева валодаеПрасторай руху.Калі ёй баляць ногі,Яна ідзе на Авідаву гаруІ душыць там вінаград.Ева валодаеПрасторай жыцця.Калі ёй баліць жывот,Яна ідзе на Богаву гаруІ нараджаецца там наноў. *** Старая сіваяСсохлая жанчынаГлядзіць на мяне.— Вы мяне пазнаяце?— Я не хачу.Яна не прызнаеУва мне родзічку,І думка пра тое,Што яна прынялаМяне за смерць,Вельмі палохае.Мне робіцца невыноснаШкада яе,Але адзінае,На што здольная я —Гэта правесці далоннюПа сівых валасахКолькі разоў.Ледзь чутнаКажа яна:— Мамачка, я баюся.Але гэта ў ёйПрамаўляе маленькаеДзяўчо,Якое не ведае,Чаго яно больш баіцца:Баіцца жыццяЦі памерці баіцца.І ў гэты момантМы мяняемся з ёюМесцамі.Пад ейнай сухою рукоюСівеюць мае валасы. Ананімная гутарка Вясна гола перапала.Паласкала горам горла,З рабіны горкай і снегуЗрабіла пацеркі.Перабірай іх і цярпі,Перабірай і цярпі. * * * Упершыню я ўбачыла цябе праз кішэннае люстэрка:Я тады фарбавала вусны чырвонай памадай.А потым ты дэкламаваў свае вершы,А я дэкадавала твой погляд.У вачах я прачытала жаданне:Заняцца са мною сексам,Пасля запаліць,Потым,Калі пашанцуе,Яшчэ раз заняцца,І яшчэ запаліць…Пасля патушыць недапалак і закахацца ў мяне,Ажанніца са мной, пабудаваць дом і вырасціць сына.Далібог, я бачыла гэта ў тваім позірку…Адзіную белую ружу, якую трымаў у руках,Ты падараваў нейкай малалетцы,А я ў прыбіральні пакідала сваю чырвоную памаду

Комментарии к книге «Я пчала», Ася Волкава

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства