Жанр:

Автор:

«Я пчала»

1023

Описание

Новая кніга паэзіі ад Асі Волкавай пад назвай "Я пчала"



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

*** Я пчала Я бачыла, Як плача баба, У якой адняло мову. Нібы выцірае Мокрымі газетамі Вымытае шкло. Я пчала Тры дні Карова плача Па адабараным цяляці. Тры дні плача, А потым забывае, Нібы і не было. Я пчала Я бачыла. Я пчала Я бачыла Жыццё паміж Аконнымі рамамі. Ад шкла да шкла Я пчала.

***

Какаін. Ты такі хударлявы, Бо ўжываеш какаін. Праз гадзіну Мы разганяем твой “Бьюік” Па М1 так, Што з неба кокс Сыплецца проста на лабавое. —Каін. Бацькоў накрыла, І яны далі мне імя Каін. Распавядаеш ты, Пакуль левай Трымаеш стырно, А правай шнарыш у бардачку, Шукаючы, чым запаліць. —Шнары. Адкуль яны, Усе твае гэтыя шнары? Пытаюся я, Разразаючы тваім нажом Свае джынсы (Спадзяюся, гэта адзіныя парэзы, Што застануцца пасля цябе). —Авель. Самы вялікі Пакінуў Авель. —Баліць? — Ніколі не пытайся, Ці Каіну баліць. Ніколі.

***

Ева валодае Прасторай сілы. Калі ёй баліць горла, Яна ідзе на Бабіну гару І гарох там таўчэ, і лён трэ. Ева валодае Прасторай любові. Калі ёй баліць рабро, Яна ідзе на Перунову гару І гаворыць там замовы. Ева валодае Прасторай дзіваў. Калі ёй баляць вочы, Яна ідзе на Дзявочую гару І сыпле ў іх дробны пясок. Ева валодае Прасторай руху. Калі ёй баляць ногі, Яна ідзе на Авідаву гару І душыць там вінаград. Ева валодае Прасторай жыцця. Калі ёй баліць жывот, Яна ідзе на Богаву гару І нараджаецца там наноў.

***

Старая сівая Ссохлая жанчына Глядзіць на мяне. — Вы мяне пазнаяце? — Я не хачу. Яна не прызнае Ува мне родзічку, І думка пра тое, Што яна прыняла Мяне за смерць, Вельмі палохае. Мне робіцца невыносна Шкада яе, Але адзінае, На што здольная я — Гэта правесці далонню Па сівых валасах Колькі разоў. Ледзь чутна Кажа яна: — Мамачка, я баюся. Але гэта ў ёй Прамаўляе маленькае Дзяўчо, Якое не ведае, Чаго яно больш баіцца: Баіцца жыцця Ці памерці баіцца. І ў гэты момант Мы мяняемся з ёю Месцамі. Пад ейнай сухою рукою Сівеюць мае валасы.

Ананімная гутарка

Вясна гола перапала. Паласкала горам горла, З рабіны горкай і снегу Зрабіла пацеркі. Перабірай іх і цярпі, Перабірай і цярпі.

* * *

Упершыню я ўбачыла цябе праз кішэннае люстэрка: Я тады фарбавала вусны чырвонай памадай. А потым ты дэкламаваў свае вершы, А я дэкадавала твой погляд. У вачах я прачытала жаданне: Заняцца са мною сексам, Пасля запаліць, Потым, Калі пашанцуе, Яшчэ раз заняцца, І яшчэ запаліць… Пасля патушыць недапалак і закахацца ў мяне, Ажанніца са мной, пабудаваць дом і вырасціць сына. Далібог, я бачыла гэта ў тваім позірку… Адзіную белую ружу, якую трымаў у руках, Ты падараваў нейкай малалетцы, А я ў прыбіральні пакідала сваю чырвоную памаду На плячы ў сяброўкі, не разумеючы, А як жа секс, дом і сын?...

* * *

Танцуй, маленькая чараўніца, І хай нават прынцы паэтаў Перад табой лягуць ніцма! Танцуй, праставалосая бестыя, А іхнія зайчыкі і заінькі Хай сабе павесяцца! Трывож іх прарэхі, Выгінаючы белую спіну. Чуеш, у зале прабегла рэхам: “Блудніца…” А ты не зважай, Ты танцуй, чырвоная чараўніца! Сукенкай сваёй ядвабнай Прываблівай. Танцуй, пазіраючы зверху на іх: Айсідор Дункан павінна хапіць на ўсіх!

Пакой

Седзячы ў супрацьлеглых кутах, Мы спачатку моўчкі пазіраем адно на аднаго. Праз некаторы час мы пачынаем звыкацца З нашай прысутнасцю, Усё ж такі Нам тут жыць разам… А ўжо на другім тыдні Мы пачынаем ссоўваць ложкі. Спачатку так, Каб было магчыма трымацца за рукі, Але паступова мы прысоўваем нашыя ложкі Адзін да аднаго вельмі шчыльна. У хуткім часе мы можам заснуць Толькі абняўшыся. І чым далей, Тым мацнешыя робяцца нашыя абдоймы. Начамі я адчуваю, Як мне цяжка дыхаць праз тое, Што ты абдымаеш мяне вельмі моцна. Потым высвятляецца, Што не так ужо і проста вызваліцца, А тым часам мне робіцца Усё больш горача і ўсё цяжэй дыхаецца. І вось я выбіраюся з ложка, Іду на кухню і наталяю смагу тым, што ёсць: Чырвоным віном з адкаркаванай пляшкі. Проста так, з рыльца. Босая, у адных майтках ды станіку, З бутэлькай віна ў руцэ я выходжу з пакоя, Каб больш сюды ніколі не вярнуцца, Замыкаючы за сабой усе магчымыя замкі. Я выкідаю ключы. На ўсялякі выпадак.

***

Што ні кажы, А ацтэкі ведалі жыццё. Нават іхні бог, што апякуецца творчасцю, Сядзіць на троне з марыхуаны. Час ад часу Сваімі белымі тонкімі пальцамі Адрывае каліўца, Размінае яго, Падносіць да носа, Глыбока ўдыхае пах, Кідае пакамечанае каліўца ў рот І доўга ганяе яго языком Ад шчакі да шчакі, Хвіліну сядзіць задуменны, Сплёўвае. І так гэты ацтэкаўскі бог Сядзіць усё сваё бясконцае жыццё: Адрывае і сплёўвае, Адрывае і сплёўвае…

Верш пра хлебаробаў

Марыі Пушкінай Калі-небудзь я напішу Верш пра хлебаробаў. Там будзе рэалістычна выпісаны Вобраз хлебароба, Ягоныя пот і кроў, Там будзе пра жытнёвы колас, Матуліны рукі, дзяжу І маленькае зярнятка, што стала хлебам. Калі-небудзь я абавязкова Напішу верш пра хлебаробаў. Але мне чамусьці, Усё часцей і часцей, Думаецца пра тыя зярняты, Што не здолелі прарасці. Хтосьці ўвесну шчодра рассеяў Тысячы тысяч зярнят. Паводле падлікаў дзяржаўнай статыстыкі 33% з іх не далі парасткаў. І вось ляжыць яно ў зямлі, І так яму горка і крыўдна, Што яно пачынае плакаць. Зерне плача. На самоце я часта чую Гэты плач. Так плача безвыходнасць. Безвыходнасць, абцяжараная зямлёю.

Свабода

Свабода ― гэта калі ведаеш, Што за пачуццё асабістай выключнасці Усё жыццё будзеш расплачвацца Адзінотай. Свабода ― гэта калі кожны Можа сказаць, Што першы катрэн твайго верша ― Пафаснае фуфло. Таму свабода ― гэта калі кожны Можа з гонарам прамовіць: “Так, я підар!  Але і астатнія кандыдаты таксама!” Дарэчы, свабода ― гэта яшчэ і Калі я выкарыстоўваю У сваіх вершах словы: Підар, блядзь і піздзец. Свабода – гэта ведаць, што Праўда заўсёды адзіная, Але ў кожнага яна Свая, бо Свабода —гэта пісаць верш пра свабоду Свабодным вершам, і ведаць, што Адзінае тваё наканаванне — Публікаваць санэты пра каханне.

Оглавление

  • ***
  • ***
  • ***
  • ***
  • Ананімная гутарка
  • * * *
  • * * *
  • Пакой
  • ***
  • Верш пра хлебаробаў
  • Свабода Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Я пчала», Ася Волкава

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства