«Варона»

411

Описание

Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аўтар з сыноўняй любоўю і цеплынёй піша пра людзей, на долю якіх выпалі нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні. Героі яго твораў – людзі простыя, на першы погляд сціплыя і нічым непрыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну, падаць руку. Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта. Яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытачоў. 



1 страница из 246
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Варона (fb2) - Варона 999K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Ткачев Васіль ТкачоўВАРОНА

Падрыхтаванае на падставе: Васіль Ткачоў, Варона. Кніга прозы, — Гомель: БАРК, 2013. — 238 с.

Рэдактар: М.Беразоўская

Copyright © 2015 by Kamunikat.org 

Аповесці СКАЧЫ АД ПЕЧЫ, ЖЭЎЖЫК! 1. ПЕЧ

Першым з вайны вярнуўся дзядзька Хвядос. Высокі і хударлявы, ён, нібы бусел, хадзіў па сваім двары, нетаропка падымаючы ногі. Я глядзеў на яго са схованкі, зажмурваў вочы, і тады здавалася, што гэта зусім і не дзядзька Хвядос, а мой тата. Але варта было расплюшчыць вочы, і я зноў бачыў нашага суседа. Гэтым разам ён нясе бярэмя дроў і прыкметна кульгае: кажуць, пасля ранення нага ягоная не згінаецца ў калене. Дзядзька Хвядос у вайсковай форме, на гімнасцёрцы злёгку патрэнькваюць медалі. Ён не-не ды і запавольвае хаду, дзівіцца на неба, падоўгу глядзіць на дрэвы – слухае, мусібыць, спеў птушак і гаворыць сам сабе: «Прыгажосць!» Прытупаў да печы – гэта ўсё, што засталося ад ягонай хаты, згарэла пасля таго, як варожы снарад трапіў у нашу, – кінуў дровы на зямлю, а потым зняў пілотку, выцер узмакрэлы лоб. Агледзеўся. Уздыхнуў. Я хацеў падыйсці да дзядзькі, але не асмельваўся. Ён раптам похапкам падняў з зямлі вілачнік, выцягнуў з печы чыгунок.

– Глядзі ты! – размаўляў сам з сабой дзядзька. – На хвілінку якую адвярнуўся, а вады амаль не засталося. На дне толькі кропля... – Ён прытуліўся шчакой да печы, пагладзіў яе рукамі: – Жывая, жывая, значыць, ты, печ. Малайчына. Гэта я табе, Хвядос, гавару. Ага. Вось адпачну трошкі – як думаеш, мае салдат права адпачыць? – і возьмемся за справу. За мірную справу. Не, ты не падумай толькі, быццам твой гаспадар стаміўся. Хто мяне, Хвядоса, надламіць можа? Вайна? Не-е-е, не дачакаецеся. Хаця і хапіла, хапіла ліха. Пакуль ты адна ў мяне і засталася, печ. Пакуль... А вернецца з вайны сын мой, Сцяпан, будзем утрох жыць. Ты ж Сцяпана помніш. Ён вернецца! Павінен вярнуцца. Ах, Сцяпан, Сцяпан!..

Наша Сасноўка вызвалена ўжо ад ворагаў, а да канца самой вайны, відаць, яшчэ далекавата. Каб не раненне, і я б ваяваў, бараніў бы далей зямлю ад супастатаў. Вось так, печ… Шкада, вельмі шкада, што не дачакалася мяне жонка Агрыпіна… Памерла яна… Сэрца, мусіць, не вытрымала ўсяго, што пабачыла… Мы неяк забыліся, што ў час вайны людзі паміраюць не толькі ад куль…

Комментарии к книге «Варона», Василь Ткачев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства