Сяргей Дубавец
Д'ЯБАЛ ЗАПРЭЖАНЫ Ў ПЛУГ
Містычны трылер з жыцця пражскіх големаў
- Я бясконцая, - сказала лесвіца.
Яна хавала свае каменнья прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзве амаль неадрознья ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесвіцы ўгару. Але яе шурпатья прыступкі, нібы на эскалатары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы.
- Ім трэба паскорыць рух, тады яны пачнуць падымацца, - гулка прамовіў мост, які звысака пазіраў на падарожнікаў.
- Няўжо ты думает, што яна не паскорыць свой рух разам з імі, - усміхнуўся куст вінаградніка, які даўно перарос свой век і ператварыўся ў корч. - Яна ж бясконцая...
- Яна проста як трэнажорка! - зарагатаў мост.
- Ніякая ты не бясконцая, - азваўся асфальт, якім лесвіца завярталася ўверсе. - Удает з сябе невядома што.
Бясконцая, бясконцая! Каб адчуць бясконцасць, ім якраз і трэба спыніцца. Гэта значыць, скончыцца. Каб аж невыносна стала ад страты ўсіх сэнсаў. Тады некаторыя гатовыя жывымі лезці ў зямлю.
- Нават праз асфальт? - падвысіла голас лесвіца, якую спакваля адпускала крыўда за «невядома што».
Падарожнікі зрабілі яшчэ адзін крок, быццам не разумеючы марнасці свайго ўзыходжання. У іхнім руху неверагодная маруднасць спалучалася з такой самай упартасцю.
- Бясконцы толькі госпад наш Бог, - прапяяў тэнарам залаты крыж на тэракотавай бажніцы злева. - Але гэта пастулат і толькі ўсяго. Дзеці заўсёды пытаюцца: хто нарадзіў Бога, адкуль ён узяўся? І што ты ім адкажаш? Расповед пра бясконцасць іх не задавальняе.
- А хто яго, дарэчы, нарадзіў? - спытаўся абронены кімсьці бясколерны гузік, што тырчаў з пяску. - Адказы кшталту «вечнасць» і «быў заўсёды», а таксама «не ведаю» і «гэта не карэктнае пытанне» не прапаноўваць.
- Найлепшы адказ, які я чуў: мяне тады яшчэ не было. Кропка, - сказаў Музей чэшскай паліцыі. - З такім алібі не паспрачаецца ні малы, ні дарослы.
- Але гэта закамуфляванае «я не ведаю», - настойваў гузік.
Комментарии к книге «Д’ябал запрэжаны ў плуг», Сергей Иванович Дубавец
Всего 0 комментариев