«Libido»

296

Описание

Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца… Гэта першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт.



1 страница из 76
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Libido (fb2) - Libido 639K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ільля Сін

І. Дэманы мінулага

All those who worship

The broken demons of the past

Are in love with the dead

Death in June. Lifebooks

Некалі вузкакалейка матляла паміж раскіданымі ў ваколіцах горада шахтамі і заводамі, але цяпер адзіны яе ацалелы ўчастак выкарыстоўваецца толькі для забавы ў парку адпачынку.

Марыя папраўляе сваю кандуктарскую фуражку і пасьміхаецца, скасоўваючы квіткі, працягнутыя вусатым айцом сямейства. Ужо восень, гэта адзін з апошніх рэйсаў, і вагончыкі напаўпустыя.

Нечакана яркія промні кастрычніцкага сонца трапляюць ёй у вочы, і даводзіцца прымружвацца.

Рабаціністы хлопчык зьлізвае кроплі лёдава з вуснаў. Цяпер яны сталі ня толькі пульхнымі, але і клейкімі.

Пасажыры расьселіся па сваіх месцах. Марыя дзьме ў сьвісток, і праз колькі імгеньняў амаль цацачны паравозік кранаецца зь месца, пыхкаючы прыемным саладжавым дымам.

Колы кратаюцца паволі, нібы неахвотна, але неўзабаве ўваходзяць у роўны спакойны рытм – бы кардыяграма задаволенага жыцьцём пэнсыянэра. Марыя на нейкі час паддаецца гіпнатычнаму эфэкту, ад чаго яе твар набывае яшчэ большую ўрачыстасьць – цалкам адпаведную ролі.

Праз нязлоснае, амаль жывое чухканьне даносіцца сьмех. Нехта ўголас чытае на пакунку чыпсаў склад прадукту па-казахску.

Вагончыкі прамінаюць масток па-над невялічкім каналам і неўзабаве губляюцца паміж паўпразрыстых сьцен непралазнага гаю (гэтая частка парку пасьпела зарасьці ўшчэнт). Потым сонца зьяўляецца зноў: паравозік ускараскаўся на схіл.

Марыя пэўны час не адчувае нічога, і гэта прыемна.

Неўзабаве кола скончыцца, цягнічок прыбудзе да цацачнага пэрону, Марыя пачакае, пакуль задаволеныя пасажыры выгрузяцца на плятформу, пасьміхнецца на разьвітаньне кожнаму зь іх, скажа кожнаму “да пабачэньня”, пераапране свой шыкоўны мундур на звычайныя джынсы ды швэдар і будзе паўгадзіны трэсьціся ў перапоўненай маршрутцы.

Гэта, напэўна, апошні сёлета сонечны дзень і апошні дзень яе працы. На зіму давядзецца ўладкоўвацца прадавачкай альбо прыбіральшчыцай.

Па дарозе дадому Марыя зойдзе ў краму, каб набыць недарагіх сасісак і пачак цыгарэт. Дома яе, вядома, ніхто не чакае. Будзе да ночы сядзець ля вакна, узгрувасьціўшы ногі на батарэю, піць гарбату і паліць адну за адной.

У гэтым горадзе яе ніхто ня ведае, і гэта добра.

Комментарии к книге «Libido», Ільля Сін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!