«Ігнась-чарадзей»

331

Описание

Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды. У школе ўзнікае першае яго дзіцячае каханне­прыязь да аднакласніцы. Імкнучыся звярнуць на сябе ўвагу абранніцы, Ігнаська парушае запавет і губляе чароўныя магчымасці. Але не перастае марыць.



1 страница из 43
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Ігнась-чарадзей (fb2) - Ігнась-чарадзей 210K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Павел Ляхнович Павел ЛяхновічІгнась-Чарадзей

Ігнась-чарадзей: аповесць / Павел Ляхновіч; мастак Віталь Буйвід. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 78 с.

1.

Валун на краі поля цёплы, што печ, і вялізны. Сапраўдная скала. Ігнаська распрасцёрся наверсе. У сінім, без адзінай хмаркі небе кругамі плавае бусел. Усё вышэй і вышэй. Ігнатавы рукі раскінуты ўшыркі, нерухомыя. Бусліныя крылы таксама нерухомыя.

«Глянь ты! Не махае і не падае. Нават падымаецца. Цікава, якая адтуль зямля? Вось бы ўзляцець як гэты бусел... — думае Ігнаська і з усхліпам уздыхае. — Нават не як бусел, а як крумкач, або як ястраб. I зверху — на Толіка. I дзюбай па галаве!...

Не. Як бусел лепей. Раскінуў крылы, і плывеш, плывеш... А Толіку я так­сама добра надаваў! Аж заенчыў. Кусацца, канечне ж, не варта было, але што рабіць — схапіў за шыю, паваліў, наваліўся, што не ўздыхнуць. Справіўся! На два класы старэйшы! Ды яшчэ палку ўхапіў! — Памацаў вялікі сіняк на клубе. — Каб не тая палка, невядома чый бы верх быў.»

Валун, аблюбаваны Ігнасікам — на краі поля, што ля Францішкоўскай та­ры. За полем — Навіны, вёсачка ў адну вуліцу, за ёй — чортава балота, туды Ігнась не ходзіць, баіцца змеяў. Хоць ніводнага разу тых змеяў не бачыў.

Злева, за які кіламетр ад вёскі — лес, а на ўскрайку лесу — хутар. Ігнаська з таго хутара. Сумна яму ў час вакацыяў, таму бегае да навінскіх дзяцей гуляцца. А тут гэты Толік з Мінску прыехаў, задавака. Ходзіць з малымі і здзекуецца. I тое яму не так, і гэта не гэтак. I размаўляеце вы няправільна, і апранаецеся, і паравоза баіцёся... Даўся яму гэты паравоз! Ніхто яго не баіцца, хоць і бачылі толькі ў кіно. А сам Толік? Каровы баіцца, індыка так­сама. Гусей. Елкі ад хвоі не адрознівае! Грака ад вароны!

«Вада не в студні, студень, эта еда такая, вада в калодцы!»—«Самты— калодка!» Вось і пабіліся...

Кепска, што пакуль Толік не з'едзе, нельга будзе да Паўлюкоў на тэлевізар хадзіць. На Ігнатавым хутары электрычнасці няма. Можна было пра­вее — тата казаў — але за свой кошт, ім не здужаць.

Комментарии к книге «Ігнась-чарадзей», Павел Ляхнович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!