«Бедна басота»

862

Описание

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.



1 страница из 206
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Бедна басота (fb2) - Бедна басота 803K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Виктор Константинович Гордей Віктар ГардзейБедна басота

Бедна басота : Раман / Віктар Гардзей

Мн. : Маст. літ., 2003 ("Перамога", друк.)

188, [1] с. : іл. ; 20 см

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ 1

Стары занудлівы бабёр нейкім дзесятым чуццём абнюхаў гэтую цудоўную балацявіну сярод густога мяшанага лесу і ўвосень, яшчэ па чарнатропе, задоўга да першага снегу, прывёў сюды, у глухую нетру, маладую і надзіва бесталковую бабрыху. Немалы час, ці не з самага свайго нараджэння, хітры і асцярожны лавелас з ільсністай ад тлушчу і амаль чорнай поўсцю жыў за вёрст пяць адсюль - на зарослай вербалозам і алешнікам віхлястай рэчцы Кудаха і меў там у канцы шырокай затокі высокую, двухпавярховую хатку, трывала скіданую з тонкага ламачча і з усіх бакоў старанна абмазаную глінай і рачным глеем, каб узімку праз шчыліны не гулялі скразнякі. На бяду, апошняе лета выдалася сухім і спякотным, Кудаха абмялела так, што бабрынае жытло апынулася на сушы, далёка ад вады. Устрывожаны зацяжной гарачынёй, калі ў затоцы прапалі нават белыя гарлачыкі, працавіты бабёр перастаў падгрызаць дрэвы і, абапёршыся на пляскаты лускаваты хвост, падоўгу праседжваў у кустах, быццам маліў свайго звярынага бога, каб той паслаў хоць кропельку дажджу.

Маўклівая, самотная малітва, відаць, была пачута, бо пад восень сапраўды пайшлі частыя ліўні, якія паспелі да халадоў паправіць выгаралую траву на берагах лясной рэчкі. Сама Кудаха разлілася, як у веснавое разводдзе, высокая вада затапіла кармавыя норы, закрыла ўваходы ў хатку і зусім ужо нечакана ўшчэнт разбурыла трывалую запруду ў другім канцы затокі. У пабурэлым алешніку забулькаў акрыялы ў непагадзь ручай, які цёк ад вялікага і тлумнага людскога селішча, і вось якраз ён, гэты безназоўны ручай, дабавіў бабрынай пары і сямейных згрызот, і неспадзяваных клопатаў. Разам з тым, як у кустах пачуўся не па-асенняму вясёлы булькат, уся затока пакрылася каляровымі скалкамі, вада наскрозь прасмярдзела невядома якім паскудствам, а калі маладая і таму дужа гарэзлівая бабрыха неабачліва паплавала ўздоўж берага, то пушыстае, светла-бурае футра на ёй стала да непрыстойнасці злямчаным і брудным. Стары бабёр не разумеў, што ад вады ачмурэла патыхае бензінам і саляркай, але ён добра ведаў: смуроду на Кудаху прыгнала з блізкага селішча, і яшчэ бабру было дзіўна, навошта людзям спатрэбілася загнюшваць такі бруісты і заўсёды чысты ручай.

Комментарии к книге «Бедна басота», Виктор Константинович Гордей

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!