Man becomes a slave when deprived of the right to say no.
Manifesto of the Congress of Cultural Freedom
Прысьвячаецца памяці паэта Зьмітрука Астапенкі Пралёг. ЖЫЦЬ...Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць - усё тварыла ўяву раптам адроджанага жыцьця.
Жанчына перайшла наўскаса вуліцу хадою незаклапочанае, гордае сваёй маладосьцяй і сьведамае сваёй сілы й прывабнасьці. Відавочна, яна была зусім вольная ад думак пра чыесьці пакуты тут-жа, недалёка ад яе, усяго за колькі крокаў.
Комментарии к книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]», Уладзімер Глыбінны
Всего 0 комментариев