«Споведзь»

1515

Описание

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.



1 страница из 289
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Споведзь (fb2) - Споведзь 1201K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский Сяргей ГрахоўскіСПОВЕДЗЬАповесці і вершы

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

СЛОВА ДА «СПОВЕДЗІ»

…Я пасціў дваццаць гадоў перад споведдзю. I вось настала пара маёй позняй восені, пара шчырай споведзі, бо зазімак стукае ў дзверы, а халодная кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна.

На пачатку майго лета ўдарыў страшэнны гром, і лютая навальніца пагнала далёка ад дому на пакутніцкіх шляхах дзяліць горкі лёс з мільёнамі нявольнікаў, заплямленых страшэнным таўром 58-й пробы.

Я двойчы прайшоў усе кругі пекла і не зламаўся, не знік на таежных скрываўленых трасах. Смерць з дня ў дзень цікавала кожнага з нас, глядзела ў ашклелыя вочы і збірала шчодрую даніну. А я не паддаўся ёй.

У самай страшнай бядзе толькі чалавек ратуе чалавека, толькі дабро і спагада вядуць з цемры безнадзейнасці да жыцця і збавення. Нас з тысяч вярталіся адзінкі, з мільёнаў — сотні. Усё меней і меней застаецца сведак тае страшнае пары, калі кожны баяўся ўласнага ценю, не адважваўся прызнацца да закатаванага бацькі, а бацька — да сына, калі па праведнай крыві з рыпам ступалі катавы боты.

Усё наваколле ад небасхілу да небасхілу патанала ў змроку хлусні і казённай патэтыкі; бравурныя маршы і гучныя рапарты заглушалі людскі стогн, плач і зладзейскія стрэлы ў патыліцы сумленнейшых сыноў народа.

Асірочаныя дзеці пад гул бубнаў і горнаў, глытаючы слёзы, па камандзе дзякавалі «любімаму бацьку народаў за сваё шчаслівае…» сіроцтва. Колькі іх не ведала сваіх бацькоў і мацярок?! Колькі іх шукала родныя магілы, не знайшло і не знойдзе ніколі?! Злачынцы ўмелі замятаць крывавыя сляды.

Я бачыў усё і ўсё перажыў. Лёс злітаваўся і наканаваў мне жывым выйсці з пекла і стаць Сведкам на Судзе Гісторыі. Я памятаю сотні прозвішчаў, імёнаў і абліччаў сваіх пабрацімаў па няволі, што не выйшлі з пекла і засталіся ў вечнай мерзлаце. Я памятаю садыстаў-следчых, злачынцаў-«суддзяў», наглядчыкаў, лагерных начальнікаў і канваіраў. Памятаю ўсё да драбніц і клянуся кожным словам, кожным радком гаварыць толькі праўду, каб ведалі людзі i ніколі не далі сябе ашукаць прыгожай хлуснёй і д’ябальскім каварствам. Сведчу, каб нашы нашчадкі спазналі сапраўдную волю, роўнасць і шчасце на роднай акрыялай і расквітнелай зямлі.

Клянуся і сведчу.

ЗОНА МАЎЧАННЯ

Я и Сам о Себе свидетельствую, свидетельство

Комментарии к книге «Споведзь», Сергей Иванович Граховский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!