«Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

682

Описание

Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.



1 страница из 54
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Зборная РБ па негалоўных відах спорту (fb2) - Зборная РБ па негалоўных відах спорту 353K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Павал Касцюкевіч Зборная РБ па негалоўных відах спорту.Павал Касцюкевіч

Касцюкевіч, П.

Зборная РБ па негалоўных відах спорту : апавяданні : Павал Касцюкевіч. – Мінск : Логвінаў, 2011. – 138 с.

ISBN 978-985-6991-51-9

© Касцюкевіч, П., 2011

© Выдавец Логвінаў І.П., 2011

Бацьку

Замова ад страху

Фёдар Іванавіч Чорналоб

трыццаць год пад ветразем хадзіў па марох.

Пётр Сямёнавіч Салагуб

трыццаць год жалеза плавіў у чугунох.

Валерка Кузьміч Гучныдзьмух

трыццаць год вагоны грузіў па начох.

Першы мой страх — тапіў, другі — паліў,

трэці — страх мой у Кітай вагонамі адпраўляў.

Таму смелы я як мае быць.

Ні смерці, ні пакутаў я не баюся.

Нават амінь не скажу ў канцы,

Багародзіца за мяне будзе прасіць.

Айчына кантрабанда

Ашмянскія цёткі ніколі не спяць. Пасля чаўночнага рэйса ў Вільню, ужо ў роднай Ашмяне, яны выцягваюць мужа з шафы, кормяць яго, здзьмухваюць пыл, мяняюць шкарпэткі і вешаюць назад, пад цэлафанавы чахол. Потым ідуць на працу, сядаюць за стол пад партрэтам, налічваюць квартальную прагрэсіўку ўсяму калектыву і — назад, на лінію фронту.

Ашмянскія цёткі зневажаюць законы прыроды: з электрычнай лычкі яны выцягваюць цэлую торбу мухаляпак, падчас асабістага дагляду сілай волі ўжыўляюць сабе пад скуру схаваны пад майку аполак сала, а віно ператвараюць у ваду.

— Марыечка, а ты ў гарадзенскім пасольстве (гэтак яны называюць літоўскае консульства ў Горадні) даўно была? — пытаецца ашмянская цётка, прайшоўшы скрозь сценку купэ на квадратных вачах двух студэнтаў ЕГУ. Кажучы гэта, яна з ног да галавы ўвешваецца кабанасам ашмянскага мясакамбіната (як добра, што ў Ашмяне няма «Белшыны»!).

Марыечка, што матэрыялізавалася ў вагоне крыху пазней, не адказвае, бо занятая: па-шахідску абмотваецца дваццацікілаграмовым патранташам з хітом сезона, апошняй бомбай: «Балет», крэм для твару.

І атрад спецыяльна навучаных сабак-шукаек таксама разводзіць рукамі: не бачылі, гаўгаў, не чулі, не ўнюхалі.

«Акропаліс», «літы», «чэндж», «акцыя» — мова ашмянскіх цётак точыцца словамі старажытных друідаў, якія на злосць шматвекавым захопнікам выжылі і цяпер, схіліўшыся над плацкартным сталом, занятыя неспасцігальным рытуалам пакецікамачання.

Комментарии к книге «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», Павал Касцюкевіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!