«Пчала пачала паломнічаць»

590

Описание

Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры. Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.



1 страница из 42
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Пчала пачала паломнічаць (fb2) - Пчала пачала паломнічаць 191K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов Алесь РазанаўПЧАЛА ПАЧАЛА ПАЛОМНІЧАЦЬ

Вершаказы

Падрыхтаванае на падставе: Алесь Разанаў, Пчала пачала паломнічаць: вершаказы — Мінск: I. П. Логвінаў, 2009. — 132 с.

ISBN 978-985-6901-38-9

Карэктар Г. Міхалюк

© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011

ГЛІНА

Гліна — «мгліна»: яна спіць у імглістай глыбіні і сніць свае запаветныя «маглівасці».

Для каменя гліна — адліга, для вады — «лыга», але чаго нелыа зрабіць з каменю ці з вады, льга з гліны.

Гліна гнуткая, як галіна, і лінія яе паводзін супадае з лініяй паводзін надвор'я: загаспада-рыць спёка — і гліна спякаецца, нібы крыца, ліне дождж — і гліна «ліняе» і ліпне да ботаў, да пахлапнёў, да галёшаў, якімі, як лінатыпамі, вандроўнікі выдрукоўваюць свой «глінапіс».

Гліна — галетніца: у ёй няма нічога лішняга, і гніль не здольная да яе падступіцца, і голад не здольны яе праглынуць.

Чалавек вырабляе з гліны ўсялякія рэчы: кафлю, цагліны, глякі,— але і сам ён з гліны, і да канца сваіх дзён ён лепіць з сябе такі твор, які адпавядае яго ўяўленням, задумам і ўчынкам: нягеглы і глёўкі — калі яны глёўкія і нягеглыя, «гімалайны» і «галілейны» — калі гэтакія яны.

З гліны ўсё паўстае, і ў гліну ўсё гіне.

Гліна — нігіль, нішто, але ў боскіх руках яна становіцца геніяльнай.

ДОЖДЖ

Дождж даўгажданы, доўгажаданы. Ён «доіцца» з неба і дагаджае атожылкам руні, дрэвам, усёй зямлі — ён іхні заўсёдны добраахвотны даўжнік.

Дождж прыходзіць як боскі адказ на стара-славянскую — старасялянскую — малітву: «Хлеб наш насущный даждь нам днесь».

Дождж добры, дождж дужы, калі ён у меру, у дозу, у «досыць» і калі ў пару — у сяўбу, а не ў жніво і ў дажынкі.

Дождж падарожнічае ўдоўжкі і ўшыркі, без сцежак і без дарог, і там, дзе ён пабывае, жыццё адраджаецца нават з прысаку, нават з жуды.

ДУБ

З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны, самы даўні і самы будучы — ён увасабляе сабою трыяду часу: даўніну, цяпершчыну і будучыню і сваім існаваннем сцвярджае: быў, ёсць, буду.

Аб дубе бытуюць паданні, але сам ён не дбае аб тым, каб каму-небудзь падабацца: уся яго турбота, каб і ўлетку, і ўзімку быць сабою самім — дубам.

Комментарии к книге «Пчала пачала паломнічаць», Александр Степанович Рязанов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства