«Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

914

Описание

Першы том складаюць аповесці «Данута» і «Пушчанская адысея». Аповесць «Данута» — гэта гісторыя пра каханне, якое прайшло праз выпрабаванні вялікіх і складаных падзей часу. У аповесці «Пушчанская адысея» аўтар расказвае, як яго герой уцякае з лагера смерці, як затым змагаецца ў пяртызанскім атрадзе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 



1 страница из 435
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 (fb2) - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 1956K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк Аляксей КарпюкВыбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Аповесці

Мінск

Мастацкая літаратура

1980

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год 

АРЫГІНАЛЬНЫ ТАЛЕНТ

Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў і піша,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны наш век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небжпекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцавання, каб выбрацца жывым з небжпекі.

Карпюк уцёк з канцлагера смерці Штутгоф, прабыўшы там сем месяцаў. Змог уцячы. Пайшоў у партызанскі атрад, каб ваяваць. Аповесць «Пушчанская адысся», якую аўтар для двухтомніка грунтоўпа дапрацаваў, узбагаціўшы новымі дэталямі, сюжэтнымі лініямі, якраз і створана па партызанскім вопыце аўтара. Асаблівасць падобнай прозы, суровай і простай, вельмі блізкай да дакументаль-най, вельмі народнай па філасофіі, адметнасць яе ў тым, што гэта проза перанасычана неверагоднымі і ўсё ж праўдзівымі здарэннямі з жыцця аднаго чалавека і яго блізкіх.

Аляксей Карпюк, шчыра расказаўшы пра баявыя дзеянні Алёшы Кучынскага, не ўтойваў няўдач, пралікаў, памылак.

«Мы стараліся ваяваць не толькі з-за помсты. У лес пайшлі з рамантычнага патрыятызму. Стараліся ваяваць прыгожа. Ніхто нас гэтаму пе вучыў. Былі падта маладыя. Хацелася зрабіць многа. Не шкадавалі сябе...»

Комментарии к книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», Алексей Никифорович Карпюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!