«Post scriptum»

693

Описание

Дзеля таго, каб вывучаць парадак, не трэба вывучаць беспарадку... Упэўнены Латрэамон. Досыць пераканаўчы пастулат. Толькi вялiкi прыхiльнiк парадку — Леанарда да Вiнчы — пераконваў у адваротным. На ягоную думку, спасцiжэнне i стварэнне прыгожага i ўпарадкаванага непасрэдным чынам знiтаванае з даследаваннем пачварнага, бруднага i хаатычнага. Мне блiжэй пазiцыя Леанарда. I ў якасцi доказу падам прыклад з юнацтва майго бацькi. Ён вырашыў паплаваць у рэчцы пасля навальнiцы. Вада была высокая, плынь моцная. Вiр пацягнуў яго на дно. Бацька штосiлы супрацiўляўся, але змогi ўсплыць на паверхню неставала. Ён быў блiзкi да страты прытомнасцi i гiбелi ў цёмнай вадзе. Толькi ў апошнi момант узнiкла выратавальная здагадка — не супрацiўляцца моцнаму вiру, пайсцi на дно, а там адштурхнуцца ад цвёрдага i выплысцi на паветра. Бацькава перамога над хаосам бруднай паслянавальнiчнай вады пераконвае мяне ў неабходнасцi вывучэння беспарадку дзеля стварэння парадку. (Post scriptum, фрагмэнт)



1 страница из 42
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Post scriptum (fb2) - Post scriptum 203K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Глобус Адам ГлёбусPOST SCRIPTUM

кантамiнацыi

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Post scriptum: кантамiнацыi — Мінск: 1999.

© Камунікат.org, 2012

Жэст — gesture 1. Культура

* * *

Культура — па-першае, культывацыя зямлi, па-другое, культ асобы, а потым — усё астатняе.

* * *

Найпершая задача камерцыйнай культуры — растыражаваць каштоўнае i прадаць яго як мага танней.

* * *

Калi чытаю, слухаю або гляджу выдатны твор, на нейкi момант адчуваю жаданне, каб ён належаў толькi мне. Вось так i ўзнiкаюць таемныя калекцыi i бiблiятэкi.

* * *

Культура — гэта веданне дакладнай адлегласцi, на якой мусiш вiтацца з ворагам.

2. Творчасць

* * *

Шлiфоўка, удасканальванне, аздабленне формы пры кволай iдэi выглядае непатрэбшчынаю.

* * *

Прыгажосць мае крышку мiнорнае адценне.

* * *

Пакуты творцаў зазвычай беспадстаўныя: мастаку здаецца, што рэальныя карцiны горшыя за ўяўныя, а лiтаратар перакананы, што яшчэ не напiсаў вартага твора.

* * *

Пазбягай дачыненняў з людзьмi нiкчэмнымi... Асаблiва небяспечны тут — тэлефон, бо чужы голас адразу трапляе ў свядомасць. У пакоi, дзе стаiць тэлефонны апарат, немагчыма засяродзiцца, немагчыма займацца творчасцю.

3. Талент

* * *

У найбяздарнейшага рамеснiка ёсць прынамсi адзiн прыхiльнiк.Звычайна на гэтую ролю пагаджаецца жонка.

* * *

Талент лiтаратара, як i любы iншы талент, табе дорыць прырода. Асноўная праблема таленавiтага чалавека ў тым, каб наяўнасць таленту яму даравалi людзi.

* * *

Генiй стаiць вышэй за ўсялякiя канстытуцыi, праграмы i законы, таму дзяржава помсцiць генiю жорстка i злосна. Калi ўмее — у рамках законаў i канстытуцыяў, а нярэдка i выходзячы за iх.

* * *

Большасць людзей нараджаюцца i застаюцца ў жыццi пасрэднымi, таму старанны, паслухмяны, пасрэдны працаўнiк хутчэй знаходзiць прызнанне ў народзе, чым асоба генiяльная. Каб зразумець генiя, трэба самому нарадзiцца хоць бы таленавiтым.

* * *

Комментарии к книге «Post scriptum», Адам Глобус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!